it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 05

паводле Прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Але выдавец і журналісцкая супольнасць яшчэ пазмагаюцца.

logvinaw1

 Фота: Новы Час

Гэтую інфармацыю агучыў намеснік старшыні ГА “БАЖ” Андрэй Бастунецна V Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, які праходзіць гэтымі днямі ў Кішынёве.

“Паведамленне пра спыненне ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць індывідуальны прадпрымальнік Ігар Логвінаў атрымаў 23 верасня, – распавёў Андрэй Бастунец. – Дакумент падпісала першая намесніца мінітра інфармацыі Лілія Ананіч. Ліцэнзія адклікаецца “ў сувязі з дапушчанымі грубымі парушэннямі заканадаўства аб ліцэнзаванні”. Гаворка ідзе пра выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011», які суд Ашмянскага раёна прызнаў экстрэмісцкім 18 красавіка 2013 г.”

"Мы лічым, што пазбаўленне ліцэнзіі адбылося незаконна, са шматлікімі парушэннямі, і таму мы ўжо накіравалі адпаведны ліст міністру інфармацыі Алегу Праляскоўскаму", – лаканічна каментуюць падзею ў выдавецтве.

Андрэй Бастунец – удзельнік Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. 4 верасня ў межах Форума адбылося паседжанне секцыі па СМІ

“На маю думку, заканадаўства не давала міністэрству права пазбаўляць выдавецтва ліцэнзіі, а таксама не была выкананая прадугледжаная законам працэдура”, – заявіў Андрэй Бастунец.
“Хачу звярнуць увагу і на тое, што пры разглядзе справы аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыяламі альбома “Прэс-фота-2011” выдавецтва наогул не было прыцягнута да працэсу. А зараз рашэнне таго суда называюць падставай для пазбаўлення яго ліцэнзіі, – падкрэсліў юрыст. – У выпадку, калі міністэрства не перагледзіць свайго рашэння, я бачу судовы шлях вырашэння гэтай спрэчкі”.

 

Тэгі: ,

Aug 10

вашай увазе -- зацемкі Сяргея Шапрана "Мышыныя гісторыі".
Сяргей -- журналіст, літаратурны крытык. складальнік унікальнай энцыклапедыі жыцьця Васіля Быкава (два тамы -- разам 1500 старонак), кніг "Дажыць даа зялёнай травы" (ліставаньне Быкава з Барадуліным), "Перакуленае" Барадуліна, "Гарадзенскі архіў" Васіля Быкава ды іншых.
зьвяртаю ўвагу, што для Сяргея, які нарадзіўся ў Рызе, беларуская мова ня родная. але бліскуча засвоеная!
калі ласка, пакідайце водгукі ў камэнтарах -- аўтар іх пабачыць!

творы зьмяшчаюцца са згоды аўтара. гэта -- першая іх публікацыя.
OLYMPUS DIGITAL CAMERA

МЫШ І АГРЭСТ

Спачатку здалося, што з ніжняй галінкі агрэсту ў траву зляцела шэрае птушаня, аднак тое было не птушаня, а – мыш. Зляцеўшы і крыху ачомаўшыся, яна пачала скакаць уверх, імкнучыся сарваць вялікую ягаду агрэсту. Кожнага разу мышына чаплялася то за галінку, то за ягаду, але ўсё безвынікова, тым не менш скакала і скакала, як апантаная. Кінуўшы нарэшце марныя намаганні, яна пабегла вакол куста, відаць, у пошуках – мо дзе яшчэ што ўнізе вісіць? Але не знайшла і, вярнуўшыся, зноў пачала скакаць. Ягада не адрывалася. Тады мыш зрабіла яшчэ адно рытуальнае кола вакол куста, зноў паскакала, але ўжо не так упарта – відаць, дзеля адчэпнага, пасля нырнула пад куст, дзе ў яе была норка.

Хацеў быў сарваць ягадзіну ды кінуць мышы, але пасля падумаў – мо яшчэ калі ўбачу, як мая мышына будзе скакаць?
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 10

Ленінскі раён Магілёва такі літаратурны ))

Тэгі:

Mar 14

супэракцыя! толькі на www.labadzenka.by !

бачыўся сёньня з паэтам Славамірам Адамовічам, прыдбаў ягоную апошнюю кнігу "Рым". паколькі вечарыны і імпрэзы ў нас адбываюцца нячаста, ды і зь іншых гарадоў не заўжды ёсьць магчымасьць даехаць -- дамовіўся зь ім на такую акцыю.

хто хоча мець такую кнігу з аўтографам -- лістуйце на labadzenka@gmail.com

пазначце вашае імя і прозвішча (альбо каму падпісваць), а таксама адрас з індэксам і на чыё імя высылаць.
усе зьвесткі я перадам аўтару -- а ён падпіша для вас кнігу і вышле поштаю.

калі ёсьць пытаньні -- лістуйце!

Тэгі: , ,

Mar 14

 

усе гэтыя сканы зьмешчаныя ў новай кнізе Васіля Быкава "Гарадзенскі архіў. Невядомыя творы (1957-1972). Незавершанае. Нататнікі" (укладаньне, камэнтары Сяргея Шапрана)
кніга выйшла днямі ў сэрыі "Гарадзенская бібліятэка" і зьмяшчае выключна невядомыя раней творы і запісы пісьменьніка, якія да апошняга часу захоўваліся ў малодшага сына Быкава ў Гародні.

мне пашчасьціла дапамагаць Сяргею сканаваць гэтыя артэфакты для кнігі, так што цяпер са згоды ўкладальніка зьмяшчаю тут.

у кнізе малюнкі чорна-белыя, так што трымайце эксклюзыў ))

Чытаць далей »

Тэгі: ,