it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 28

Бліскучы дызайнэр Аляксей Кульбіцкі (аўтар вокладкі дыску “Галасы”) стварыў банэры для гэтага Блога

d0b1d0b0d0bdd18dd180
Буду ўдзячны, калі нехта паставіць каторы ў сябе на сайце/блогу. Зрабіць гэта можна, скапіяваўшы код банэра ў калонцы справа, і ўставіўшы яго сабе ў рэжыме HTML.

ps Дарэчы, Аляксей Кульбіцкі прымае замовы. Зьвязацца зь ім можна празь мяне.

Тэгі:

Apr 07

Выстаўляцца яны будуць па старым адрасе Блога:
www.labadzenka.blog.tut.by
Заставайцеся на сувязі!

Тэгі:

Apr 05

Заклікаю паўдзельнічаць!

Тэгі:

Mar 27

дамен www.labadzenka.by зарэгістраваны!
цягам некалькіх дзён Блог будзе дасяжны па новым адрасе.
вось гэта будзе Блог дык Блог!.. 🙂

ps у камэнтах можна пакідаць пажаданьні адносна кантэнту новага Блогу

Тэгі:

Mar 07

Інтэрвію блога labadzenka.blog.tut.by блогу blogoboz.blog.tut.by можна пабачыць ТУТ

Тэгі: ,

Feb 02

praga2

тэстуецца вывешваньне відэа на блогу. пампуйце — і каменціце, ці глядзіцца.

відэа адмыслова выбраў маленькае — 792 кілябайты зь відам Прагі.

Тэгі:

Jan 30

больш за 20 гадзін я ня мог зайсьці на Блог — старонка проста не грузілася. і гэта — не ўпершыню. такі сэрвіс я схільны лічыць зьнявагай да карыстальнікаў. бо адначасова галоўная старонка тут.бай грузілася заўсёды (бо на ёй зарабляюцца грошы), а на блогах, відаць, вырашылі сэканоміць.

гэты фінт стаўся апошняй кропляй. Блог Глеба Лабадзенкі шукае новы адрас.

Тэгі:

Jan 02

на параду Андрэя Дыбоўскага (www.globus.tut.by) я ўсталяваў плагін, каб перад камэнтаваньнем карыстальнікі ўводзілі лічбавы код. гэта зроблена, каб пазбавіцца спамэрскіх камэнтаў, якіх на сёньня 15-20 за суткі. фільтраваць іх ад нармалёвых — няўдзячная справа.

у сувязі з усталяваньнем плагіну ў якасьці экспэрымэнту зьнятыя астатнія абмежаваньні па камэнтарах (скасаваная прэмадэрацыя). калі гэта дасьць плён, так будзе і надалей.

Тэгі:

Nov 26

прашу tut.by што-небудзь зрабіць: штодня прыходзіць па 8-12 спамерскіх камэнтаў. у мяне, вядома, прэмадэрацыя, але разьбірацца, дзе шлак, а дзе не — напружвае. загадзя ўдзячны!

Тэгі:

Nov 03

ужо каторы дзень блог грузіцца цераз раз. маёй віны тут няма — гэта віна TUT.BY. два гады таму менавіта з гэтай прычыны я перастаў карыстацца поштай на TUT.BY — бо надакучыла даходжаньне лістоў абы як. я прынцыпова ня йшоў у ЖЖ ці іншы сэрвіс, завёў блог тут. але калі такое будзе цягнуцца — давядзецца сыходзіць з TUT.BY, бо такі сэрвіс — гэта непавага найперш да чытачоў блога.

Тэгі: