it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 04

gryb

казка з хэпі-эндам

пайшоў глеб паўлавіч у грыбы. назьбіраў вядро з горкай.
аднак толькі, глеб паўлавіч у грыбах ну ні храна не разьбіраецца!
вырашыў глеб паўлавіч засмажыць іх усе і зьесьці. але нешта заторкаўся, не дайшлі рукі.
назаўтра прачнуўся, стаў займацца прыбіваньнем вагонкі, сьвідраваньнем сьценаў — не да грыбоў.
на трэці дзень глеб паўлавіч сказаў: усё, грыбы, сьцеражыцеся, я вас зьем!
аднак тут на лецішча прыехала суседка — жана пятроўна. і сказала: глеб паўлавіч, пень ты этакі, давая я табе перабяру твае паганкі. і выкінула жана пятроўна палову так нялёгка знойдзеных грыбоў. а адзін грыбок паказала глебу паўлавічу і сказала: зьеў бы яго — засталася б твая вагонка недабітая.

усё скончылася добра, глеб паўлавіч з асалодай паеў грыбочкаў са сьмятанай. а гэты, маленькі, вырашыў пакінуць як успамін пра нязьдзейсьненае самагубства ў асабліва вычварнай форме.

the end

Тэгі:

Sep 29

001

разьбіраў фотачкі з вандровак і знайшоў цэлую фотасэсыю з Палангі. з маім фоцікам на шпацыры асыставаў мне паэт Віталь Рыжкоў.

захацелася зноўку прайсціся па калена ў вадзе…

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 21

01

кожны раз, калі патрапляю ў Прагу, іду ў Каралеўскі сад, дзе працаваў батанікам наш зямляк Францішак Лукіч Скарына. тут, у самым цэнтры вялікага гораду, можна патрапіць у цішыню і спакой, паглядзець на вавёрак і паслухаць птушак.

Прага — чароўны горад. патрапіўшы сюды аднойчы, немагчыма сюды не вярнуцца…

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 16

блог

Тэгі:

Sep 16

001

апошнія летнія дзянькі лаўлю ў Італіі, пад Рымам, на ўзьбярэжжы Тырэнскага мора. з гэтай нагоды — пару справаздачных фотачак 🙂
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 13

001

прывет з Цэнтра Пампіду!..
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 09

+IMG_7081

У Вышаградзе, ля Каралеўскага саду, дзе наш зямляк Францыск Скарына працаваў батанікам, я даручыў калегу Валошыну некалькі разоў націснуць на гузік майго фотаапарату…
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 07

P9030006
Зь Ёнасам Ліняўскасам, старшынём Саюзу пісьменьнікаў Літвы — працуем над узаемнымі перакладамі вершаў. Я перакладаў спадара Ёнаса, ён мяне. Паланга, 4 верасьня
фота (с) Оляны Руты

Тэгі:

Sep 07

з бабуляй 1989

Тэгі:

Sep 06

ірл ваўк2
фота (с) Оляны Руты

Тэгі: