it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 04

марыйка

Вядома, усё наблытала: і Радзівілаў месцамі памяняла, і лецішча пад Слуцк заперла, і шмат яшчэ чаго...
Але атрымалася добра -- я рагатаў, ажно плакаў!.. 😉

Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 22

мулявін

гэты здымак зроблены абсалютна выпадкова ў чэрвені 2001 года. я ішоў у Дом прэсы -- і пабачыў, як з дзьвярэй выходзяць "Песьняры" ў поўным складзе (у іх была там прэсавая канфэрэнцыя). выходзяць -- і разыходзяцца ў розныя бакі.
да каго падбегчы па аўтограф і здымак на памяць? зразумела, да Уладзімера Мулявіна!..
так я здабыў здымак зь легендарным музыкам, якога бязьмежна люблю і паважаю.
а праз паўтара гады Мулявіна ня стала...

Тэгі: ,

Nov 20

я чалавек цёмны, усякія ЖЖ не чытаю. аднак чытачка vedmo4ka падказала мне цікавую спасылку. гомельскі літаратар Сяргей Балахонаў зрабіў мяне пэрсанажам адной са сваіх баяк.
што казаць, мне прыемна, Сяргею.
рагатаў як немаўля!
Балахонаў яўна недзе за мной падглядвае, пераймаючы сакрэты майстэрства 😉

balachon

Сяргей Балахонаў
Журналісцкія планы ў Нясвіжы
Глеб Лабадзенка прыехаў у Нясвіж, каб для “Звязды” узяць інтэрвію ў Францішкі Уршулі Радзівіл. Журналіста і паэта віталі як самага паважанага госця – з аркестрам, ганаровай драгунскай вартай і фаерверкам. Дарожка ад сядзібы да дзвярэй Глебава бібліёбуса была выслана персідскімі дыванамі. Сустракаць яго выйшла сама гаспадыня – крамяная жанчына ў шыкоўнай сукенцы з вельмі глыбокім дэкальтэ. Пасля ўзаемнага прывітання Лабадзенка не прамінуў адразу ж удакладніць:
– А вы не баіцеся сустракаць скандальнага журналіста ў такім выглядзе?
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 04

Hleb_Łabadzienka

17.00 Дом дружбы (Захарава, 28, м. "Плошча Перамогі")

выступ у межах беларуска-польскай канферэнцыі на тэму старых фотаздымкаў князёў Радзівілаў з дэманстрацыяй саміх здымкаў. уваход вольны

18.00 кавярня "Валерыя" (Валадарскага, 7) чытаньне вершаў, пры ўдзеле гурта HandmadE (пры ўдзеле Яўгена Валошына). уваход вольны, але паколькі гэта кавярня, няблага будзе чаго замовіць. у праграме -- старадароская самагонка сюрпрызы і цікавосткі!

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 02

глебаўск

Тэгі:

Nov 01

afisha

Для тых, хто так задоўга не запамінае -- паўтару ў сераду. Каб не прапусьціць -- нагадваю, можна падпісацца на рассылку Блогу -- у калоначцы справа. Для гэтага дастаткова ўвесці свой мэйл, націснуць "падпісацца" -- а затым у атрыманым лісьце пацьвердзіць гэта.

Навіны Блогу прыходзяць у выглядзе загалоўкаў штодня каля 11 гадзіны вечара.

Тэгі:

Oct 22

001
вяртаючыся ў 11 вечара з радзівілаўскай канфэрэнцыі ў нясьвіжы, вырашыў крыху скараціць шлях да свайго лецішча ў коласаве, і замест разьдзяўбанай гравейкі паехаў знаёмай дарогай праз поле і лес. гэты здымак зроблены нараніцу, а перад тым...
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 16

сьнег

хочаце пагуляць у сьнежкі -- прыязджайце на Гарадзеншчыну. сяджу цяпер у гарадзенскім гатэлі "турыст", а за вакном -- сьнег ідзе!..

а ў Гомелі, кажуць, яшчэ восень. вось якая нашая Беларусь вялікая!

Тэгі: ,

Oct 16

шл1

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 13

Абвестка для тых, каго ня душыць жаба на трафік 🙂

14 кастрычніка (серада) з 21 00 да 22 00 буду вяшчаць у підарачы "СучБелЛіт" на НЭТрадыё (www.netradio.by, канал НОТ).
Правакацыйныя пытаньні будзе задаваць гаспадыня праграмы чароўная Ася Паплаўская. Здаецца, там можна праз сайт і пытаньні задаваць. А паколькі жывы эфір -- і зусім прыкольна: вы мне пішаце, я вам голасам з кампутара адказваю. Сюррэалізм! Кашпіроўскі прама.

Тэгі: