it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 24


каму няма чым заняцца і хто мае вольны трафік і паўтары гадзіны часу -- можаце паглядзець ))
відэа зь лекцыі ў Віцебску 26 жніўня, узятае АДСЮЛЬ
папярэджваю адразу, адказу на загалоўнае пытаньне ў лекцыі няма )
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 05

Тэгі:

Aug 29

давялося быць матросам пад капітанствам Сяргея Балая. плаваньне спадабалася шалёна! фантастычны зарад энэргіі! на фота: разборкі з канкурэнтамі )

фота Людмілы Селех

Тэгі:

Apr 10

 Быў сёньня на могілках, дзе пахаваны мой прадзед Захар Храмцэвіч і прабабуля Марыя Вітка. Могілкі ў вёсцы Покрашава на Случчыне, а жылі яны ў суседніх Бабовішчах. Прапрадзед і прапрабабка пахаваныя ў Швядах і Грэску, што непадалёк. Марыя Вітка і яе род спрычыніліся да псеўданіма свайго вядомага аднавяскоўца – пісьменьніка Васіля Віткі, які быў сапраўды Цімох Крыська, але ж узяў ад мае радні такі во псеўданім (хоць ягоныя нашчадкі маюць іншую рамантычную вэрсыю).

Сёньняшнія могілкі пакінулі вельмі цяжкае ўражаньне. Тут пахаванае ўсё маё дзяцінства. Усе вяскоўцы, якія я памятаў з маленства. І якіх ня стала за апошнія 5-7 гадоў… Вось наш сусед Міша Кудзёлка, які выходзіў на ганак і гукаў сваіх куранятаў: “Ліпачкі-ліпачкі, плі-плі-плі, каб вы, бляць, падохлі!..” А вось Юрчыха, якой ейныя дзеці і ўнукі аддавалі ўвесь заробак, а яна ім выдавала патроху – каб не папрапівалі. Вось Ігар Юркаў, які зусім малады заснуў п’яны і захлынуўся ўласнымі ванітамі… Вось Мішка Арцюшкевіч, які быў лепшым кіроўцам у калгасе, за што яшчэ ў савецкі час атрымаў права езьдзіць на самым лепшым, навюткім грузавіку з прычэпам. Калі ён вазіў сена, і часам ягоны грузавік стаяў перад хатаю, мы залазілі ў прычэп і дурэлі ў тым сене…
Вось дзед Васіль – родны брат майго прадзеда, які быў паранены на фронце і да канца жыцьця хадзіў з двума кіёчкамі. А вось ягоная баба Ніна, якая гатавала найсмачнейшую поліўку з грыбоў і частавала нас, малых. Вось Люда Юркава, маці шасьцярых дзяцей, якую пакалаціў мужык, ды так, што нядоўга яна жыла пасьля гэтага. А вось побач і сам мужык Коля па мянушцы Буйны, які перажыў жонку ўсяго на пару год. Вось Хведзька – родны брат майго прадзеда, які служыў пры немцах у камэндатуры, пражыў роўна 90 гадоў і памёр ў 2003. Вось баба Мар’я – родная сястра майго прадзеда, якую я ўжо не запомніў. А вось яе сын Іван, які памёр, калі мне было 7 год – аднак ягоны тарахцючы мапед “Карпаты” я памятаю добра, бо дужа хацеў на ім праехацца, ды так і ня выпала.

Цяпер я рэдка бываю ў Бабовішчах. Бо вёска майго маленства будзе заўсёды напоўненая людзьмі, іх выразамі твараў, інтанацыямі, сваркамі і ўсьмешкамі. Ніхто зь іх не памрэ ніколі. А сёньняшні дзень я пастараюся забыць.

 

Дзед Васіль, родны брат майго прадзеда Захара.

Тэгі:

Apr 08

зроблена ў межах праекта "Асобы" кампаніі "Будзьма беларусамі"

Тэгі:

Jan 28


прыйшла сёньня па пошце наша замова -- налепка на бачок ды лядоўню. бадай, гэта самы просты й танны спосаб зрабіць сваё жытло троху сьвяжэйшым ды весялейшым. налепкі зробленыя з аракала (клейкая непразрыстая папера), нанесеныя на празрыстую матавую плёнку, якая потым здымаецца. нават з маімі крывымі рукамі ўдалося наляпіць адносна няблага.
кошт вельмі дасяжны -- на бачок 23 тышчы, на лядоўню -- 37.
сайт рэклямаваць ужо ня буду, але можа каму ідэя спадабаецца.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 08

за тыдзень у Польшчы выпала магчымасьць тройчы пераўвасобіцца ў розныя вобразы ))))
Чытаць далей »

Тэгі: ,

траўня 09

мой прадзед капітан Рыгор Сьцяпанавіч Лабадзенка (1904 -- 1942) быў танкістам, камандзірам матастралковага пулямётнага баталёна 131 танкавай брыгады. ён згарэў у танку пад Сталінградам 25 траўня 1942 года. яго не знайшлі (не шукалі?) -- таму напісалі "прапаў бязь вестак". такую пахаронку атрымала і ягоная жонка, мая прабабуля Вольга Мітрафанаўна Лабадзенка (Доўгая).

гэтае паведамленьне аб зьніклых бязь вестак я знайшоў на сайце расейскага таварыства "Мемарыял".

сайт унікальны, бо там ня толькі можна знайсьці сваякоў, аднак і прагледзець (захаваць) адсканаваныя дакумэнты. гэта напраўду тытанічная праца, і рэспэкт таму, хто гэта задумаў і зьдзейсьніў. агулам там каля 28 мільёнаў запісаў пра забітых і зьніклых у часе вайны.

у сёньняшні дзень нехта тупа вешае імпэрскую аранжава-чорную стужку, а я раю знайсьці на гэтым сайце сваіх продкаў і ушанаваць іх памяць.

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 22

фота Сяргея Балая, "Салідарнасьць"

раней я выкладаў свае фота з гэтай выставы (ГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ). а гэта шчоўкалі мяне, пакуль я балбатаў.
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 05

канец 1980-х гадоў, на летнім адпачынку ў вёсцы Бабовішчы Слуцкага раёна
Чытаць далей »

Тэгі: