it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 07

сябры!
я стаў падбіваць вынікі — і высьветлілася, што ня ўсё, хто браўся перакладаць пункты, здолелі давесьці справу да канца. у кагосьці часу не стае, хтосьці проста пераацаніў свае сілы. такім чынам, зьяўляюцца пункты, якія трэба разьбіраць на пераклад па другому разу.
умовы перакладу ТУТ

а пункты — вось яны:
УСЕ ПУНКТЫ РАЗАБРАНЫЯ, ДЗЯКУЙ!!!

магчыма, будзе працяг 😉

Тэгі:

Apr 03


Вельмі добра, што ад першага дня акцыі “Перакладзем “Глобус Беларусі” на беларускую мову” я вёў дакладны ўлік, хто і што бярэцца перакладаць. Навучаньне ў восьмым матэматычным клясе не прайшло дарма!.. Дык вось, сёньня некалькі дзесяткаў чалавек атрымалі такія вось лісты шчасьця:

Вітаю, шаноўны спадар …!
Вітаю, шаноўная спадарыня … !

Пераклад унікальнага праекту “Глобус Беларусі” падыходзіць да фіналу. Нагадваю, што Вы ўзяліся перакладаць частку населеных пунктаў (калі не памятаеце, што менавіта – магу нагадаць). Калі ласка, паведамце, ці здолееце вы выканаць гэтую справу. Калі па нейкіх прычынах не здолееце – таксама абавязкова паведамце, тады я буду прасіць зрабіць гэта іншых людзей.
Прашу аб адным – не пакідайце гэты ліст без адказу, бо гэтым вы вельмі ўскладніце мне працу.
Перакладзем “Глобус Беларусі” на беларускую мову разам!

З павагай, Глеб Лабадзенка

PS магу толькі дадаць, што высылаць можна і трэба часткамі, а не чакаць, пакуль перакладзеце ўсё

Тэгі:

Feb 02


Сябры, дзялюся прыемнай весткаю: усе 551 населеныя пункты разабраныя для перакладу! Апошнія 9 толькі што ўзялася пераклаць карыстальніца Fiesta :).

Зьвяртаюся да ўсіх, хто ўзяўся дапамагаць: не адкладайце, калі ласка надоўга — каб гэтая справа не расьцягнулася на год!
На сёньняшні момант мне даслана 210 перакладзеных населеных пунктаў — гэта 38% ад агульнае колькасьці.

Нагадваю перакладчыкам, што азнаёміцца з дакладнымі правіламі перакладу можнаТУТ

Чым можна яшчэ дапамагчы? Зайсьці на старонку са сьпісам усіх населеных пунктаў — і калі вам вядома пра нейкі аб’ект болей, чым там напісана — дадаць гэта і даслаць мне на мэйл labadzenka@gmail.com

Калегі, дасылайце пераклады (я свае, што ўзяўся, ужо таксама сканчаю) — і атрымаем нарэшце “Глобус Беларусі” па-беларуску! Адчуўшы сябе пры гэтым удзельнікамі першай такой маштабнай інтэрнэт-перакладніцкай акцыі.

Чым можна дапамагчы яшчэ?

Вандруйце па Беларусі, любіце Беларусь, шануйце нашую спадчыну!

Тэгі:

Feb 01


калегі!
з 551 пункта, выстаўленага для перакладу, застаюцца неразабранымі ўсяго 19 (калі я нічога не прапусьціў). на цяперашні момант мне дасланыя пераклады 203 населых пунктаў (г.зн. — недаслана 329).

дзякуй усім, хто дапамагае!
сябры! заклікаю не зацягваць усіх, хто ўзяўся пераклаць — бо, як паказвае практыка, адкладаць можна вечна.
дзесьці праз тыдзень пачну далікатна нагадваць мэйламі.


вось неразабраныя пункты:

Погост-Загородск
Погребенка
Поддубно
Подлесье (Ляхов. р-н)
Полесский
Полонное Заболотье
Полыковичи
Поляны (Ошмян. р-н)
Поморщина

Потаповичи
Потейки
Пузыновцы
Пятевщина
Раевка
Райца
Рацевичи
Римки
Рогинь
Рудск

дакладныя правілы перакладу можна пабачыць ТУТ

Тэгі:

Jan 18

брацья і сестры! сягоньня ў нас бальшой празьнік!

з 551 пункту, прапанаваных да перакладу з “Глобуса Беларусі”, разабрана 424, застаюцца неразабранымі 127 (гэта ўсяго 23% ад агульнай колькасьці).

патрэбны апошні рывок!

падрабязнасьці што да перакладу і дакладныя правілы
ТУТ

(са сьпісу ўнізе старонкі выбірайце на пераклад яшчэ не закрэсьленыя населеныя пункты)

Тэгі:

Jan 04

+ ДАДАЎСЯ ЎЗОР ПЕРАКЛАДУ
+ ДАДАЎСЯ СЬПІС ПУНКТАЎ, ДЛЯ ЯКІХ ЯШЧЭ ПАТРЭБНЫ ПЕРАКЛАД (увесь час абнаўляецца)

Сябры!

Абвяшчаю ўсеагульную інтэрнэт-акцыю “Перакладзем “Глобус Беларусі” на беларускую мову!”

Вы, пэўна, усе ведаеце сайт “Глобус Беларусі” (www.globus.tut.by) ці аднайменны дыск-праграму. Гэта – самы поўны ў сьвеце ілюстраваны збор беларускай архітэктуры, унікальная электронная энцыкляпэдыя, аналягаў якой ня мае ніводная суседняя краіна. Аўтар “Глобуса Беларусі” Андрэй Дыбоўскі першапачаткова выканаў сайт на расейскай мове (аб чым цяпер вельмі шкадуе) па розных прычынах. Найперш таму, што расейскую ён ведае лепей. Андрэй кажа, што калі б пачынаў працу цяпер (а не 8 гадоў таму), то безумоўна вынайшаў бы спосаб зрабіць усё па-беларуску.

І сёньня Андрэй Дыбоўскі гатовы зрабіць беларускую вэрсыю, аднак адзін чалавек гэтага ня зробіць фізычна – аб’ём каля 500 тысяч знакаў.

Аднак усе разам мы здолеем зрабіць гэта!

Дамапагчы можа кожны, хто мае хаця б крыху часу і жаданьня.
Чытаць далей »

Тэгі: