it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 24

дык галасуйце ж, каб ліквідаваць несправядлівасьць!
гурт Jab Club — у чарговым туры “Тузіна Гітоў” з песьняй “Катакомба” (муз. і сл. Яўгена Валошына)
галасаваць трэба тут:
http://music.fromby.net/chart/index.php?msg=5

пакуль што мы на 3 месцы.
да перамогі, сябры!

Тэгі:

Feb 14

на сайце “Тузін Гітоў” зьявіліся…

Вынікі галасаваньня за «Адкрыцьцё году» на ТГ:
1. ESPRIT — 665 галасоў
2. Jab Club — 429
3. Open Space — 358
4. The Toobes — 262
5. Наста Някрасава — 220
6. Tanin Jazz — 144
7. Tlusta Lusta — 78

Як бачым, наш гурт Jab Club мае другое месца.

Падлічвала, напэўна, Ярмошына 🙂 фота Юліі Дарашкевіч

У любым разе, віншую пераможцаў — гурт ESPRIT, а таксама шчыра дзякую ўсім тым, хто галасаваў за нас.

Усё адно мы лепшыя!

Тэгі:

Feb 05


сябры, мне пільна патрэбная вашая дапамога. гурт Jab Club, для якога я пішу тэксты, зьяўляецца адным з прэтэндэнтаў на “Адкрыцьцё году” славутай “Рок-каранацыі”. рэч у тым, што пераможцу ў гэтай намінацыі выбяруць карыстальнікі інтэрнэту.

ГАЛАСАВАЦЬ ТРЭБА ТУТ: ГАЛАСАВАЦЬ ЗА JAB CLUB

галасаваньне будзе працягвацца да 15.00 10 лютага.

ГАЛАСАВАЦЬ МОЖНА ШТОДНЯ ПА АДНЫМ РАЗЕ З АДНАГО КАМПУТАРА.

Вывешваю для пампаваньня песьні Jab Club:
Катакомба (муз. і сл. Я.Валошына)
Толькі разам (муз. Я.Валошын, сл. Г.Лабадзенка)
Ніколі (муз. Я.Валошын, сл. Г.Лабадзенка)
Вуліца дым (муз. Я.Валошын, сл. Г.Лабадзенка)
Не забывай (муз. і сл. Я.Валошын)
Калыханка (муз. Я.Валошын, сл. Г.Лабадзенка)

ПАМПУЕМ — ГАЛАСУЕМ — ПЕРАМАГАЕМ!

Тэгі:

Jan 28

сёньня ў менскім клюбе “графіці” адбылася закрытая прэзэнтацыя для журналістаў кружэлкі “тузін гітоў-2008”, куды ўвайшлі песьні, што перамагалі ў азначаным хіт-парадзе ў мінулым годзе.

нумар тры на дыску — песьня “вуліца дым”

у сувязі з гэтым, адмысловы госьць прэзэнтацыі — гэты самы гурт. Валошын зайграў разам з шалёна таленавітым гітарыстам, кампазытарам Андрэям Маркуцам (былы ўдзельнік гурта “Нео”) і ня меньш таленавітым віртуёзным акардыяністам Максімам Квяткоўскім. вось, уласна, і здымкі.

УВАГА! адмыслова для наведнікаў Блога — бонус! жывы запіс песьні “калыханка” з канцэрта можна спампаваць тут: kalyhanka_valoszyn/labadzenka (2.97мб)

Тэгі:

Jan 16

Калі Валошын сказаў сёньня, што будзе весьці блог, я нэрвова захіхікаў. Дзьве спробы ўжо былі — хапала Жэню максымум на тыдзень. Што зробіш, творчы чалавек…

Але зараз ён даў цьвёрдае слова, што будзе трымаць сябе ў руках і прывучаць да інтэрнэт-дысцыпліны. Паглядзім, на колькі хопіць.

Наведвайце www.waloshyn.blog.tut.by !

Тэгі:

Nov 23

першы наклад нашага з Валошыным дыска разыйшоўся, а для новага было вырашана перарабіць вокладку.
новы варыянт выканаў таленавіты малады дызайнэр Аляксей Кульбіцкі (за што яму пачот і ўважуха 🙂 ). калі што, магу падказаць ягоны кантакт. раю!
дарэчы, менавіта Аляксей — адзін з аўтараў кампутаровай праграмы “Спадчына”, пра якую шмат гавораць апошнім часам, і якую вельмі высока ацаніў Уладзімер Арлоў.

гэты дыск, які ўтрымлівае 7 песень, напісаных намі зь Яўгенам Валошыным, можна замовіць на мой электронны адрас labadzenka@gmail.com

кошт — 10.000 рублёў

сродкі, атрыманыя ад продажу, будуць падзеленыя намі напалову )

Тэгі:

Oct 19

народ, беларускі народ!
калі ласка, галасуце штодня за песьню “Ніколі” ў гіт-парадзе “Тузін гітоў”
галасаваць трэба ТУТ

Тэгі:

Sep 29

На “Тузіне Гітоў” зьявілася новая песьня гурта Jab Club “Ніколі” (словы Глеба Лабадзенкі, музыка Яўгена Валошына).
Галасаваць за песьню можна ТУТ, а спампаваць і пачытаць пра яе ТУТ (праўда, Жэня троху набрахаў :))
бадай, з нашага альбому “Толькі разам” (НАБЫЦЬ) гэта мая ўлюбёная песьня. І зусім не таму, што запісаная з Лёнданскім сімфанічным аркестрам 🙂

а вось, уласна кажучы, і тэкст песьні

мы спыняем хвіліны
і верым
што можам пасьпець
тры апошнія дні
халадоў
прапускаем павольна
прызвычаіўся я
уяўляць
ў сваіх марах цябе
даволі.
давязі мяне хлопча
да цума
ці хоць на раён
бо на плошчу Купалы
ў сталіцы
ня ходзяць маршруткі
я на плечы паэту
прысяду
нібы матылёк
і чакацьмем
што з выраю
вернуцца вуткі
а на горад
з малінаўкі
зноўку
плывуць туманы
на праспэкце Скарыны
ратуючы нашую
волю
мы з паэтам на крылы
надзенем сабе кайданы
ніколі!

Тэгі:

Aug 13

jab1.jpg

Шаноўныя сябры!

Нагадваю, што яшчэ 1 ліпеня на Ўправе БНФ (Менск, Варвашэні,8) зьявіўся дыск гурта Jab Club”Толькі разам” (музыка Яўген Валошын, словы Глеб Лабадзенка).

Учора мы з Валошыным завіталі на Ўправу і дазналіся, што дыск бяруць ВЕЛЬМІ СЛАБА. А столькі шуму было, калі я песьні вывешваў: “Давайце дыск, давайце дыск!..”

Бярыце дыск!

Для людзей, якія жывуць ня ў Менску, нагадваю, што атрымаць дыск (З АЎТОГРАФАМІ) можна і па пошце.

Замаўляйце на labadzenka@gmail.com

Паведамляйце: Імя, прозьвішча, імя па бацьку, індэкс, дакладны адрас

Тэгі:

Jul 01

глядзі яго на выставе ва Ўправе БНФ у Менску ( Варвашэні, 8 )

толькі разам…
Jab Club, 2008
jab1.jpg

Тэгі: