it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 04

можна знайсьці па адрасах:
* кнігарня "Акадэмкніга"
* Варвашэні,8
* Румянцава, 13
* ВДНХ, павільён "Б" (тэл 8-029-757-5867)

Прэзэнтацыі "Галасоў" з удзелам Сяргея Панізьніка пры падтрымцы культурніцкай кампаніі "Будзьма!" адбудуцца:

8 красавіка 17:00-19:00 кнігарня "Акадэмкніга"
15 красавіка 14:30 філфак БДУ (аўдыторыю ўдакладню)
21 красавіка Дзяржаўны музэй беларускай літаратуры (Траецкае прадмесьце, час удакладню)

Выбірайце зручны дзень -- і прыходзьце па "Галасы"!

Таксама прымаюцца запрашэньні на прэзэнтацыі ў іншыя гарады!
лістуйце labadzenka@gmail.com
budzma150

Тэгі:

Apr 04

galasy_vokladka-mini Конкурс! Конкурс! Конкурс!

Хто правільна адкажа на тры пытаньні -- той атрымае дыск "Галасы Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год" у падарунак. Пытаньні, натуральна, датычацца трох герояў дыска.

1. Якога колера былі вочы ва Ўладзімера Караткевіча?
2. Які нумар быў нашыты на сьпіне арыштанцкага бушлата, што 7 гадоў насіла ў савецкім лагеры Ларыса Геніюш?
3. Дзе нарадзіўся Рыгор Барадулін?

адказы прымаюцца да 7 красавіка ўключна на e-mail labadzenka@gmail.com
адказы з камэнтароў будуць выдаляцца

посьпехаў! вы за тры крокі ад дыску "Галасы"

(калі некаму лянотна шукаць адказы, замовіць дыск можна ТУТ 🙂

Тэгі:

Apr 02

Менскім аматарам Караткевіча, Геніюш і Барадуліна стала прасьцей. Ад заўтрашняга дня дыск "Галасы" можна прыдбаць у Акадэмкнізе. Пытайцеся ў вельмі мілай кансультанткі залы мастацкай літаратуры Натальлі.

Тэгі:

Apr 02

paniznik
d0bfd0b0d0bdd196d0b7d18cd0bdd196d0bad0b0-d0b2d0b5d180d1882

Тэгі:

Apr 01

Пайшоў сёньня на філфак вешаць такую вось афішку. Ляплю. Міма праходзіць студэнтачка, спыняецца. Зазірае. Кажа:

-- Пасуньцеся, калі ласка, я тэлефон хачу запісаць...

🙂

Дарэчы, ёсьць папярэдняя дамоўленасьць, што на філфаку будзе прэзэнтацыя "Галасоў".

У першы ж дзень "Галасы" адправіліся ў Стоўпцы, Салігорск, Гародню, Верхнядзьвінск, Менск...

а пакуль што замовіць можна на labadzenka@gmail.com

d0b0d184d196d188d0bad0b0

Тэгі:

Apr 01

Беларуская асацыяцыя журналістаў
Блог Андрэя Хадановіча
Глобус Беларусі
Будзьма!
Радыё Свабода
Твой стыль (Гародня)
Блог Аляксея Кульбіцкага
Радыё Рацыя

Тэгі:

Apr 01

Сёньня выйшаў дыск:
супольны праект паэта Сяргея Панізьніка і Блога Глеба Лабадзенкі:

galasy_vokladka1

"ГАЛАСЫ Ўладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год"




Глядзіце відэа:



Слухайце аўдыё:

Get the Flash Player to see the wordTube Media Player.

На дыску зьмешчаныя ўнікальныя архіўныя запісы: 5 вершаў і 3 песьні Караткевіча (ў аўтарскім выкананьні), 7 вершаў Ларысы Геніюш (у аўтарскім выкананьні), 7 вершаў Барадуліна.
З Дзядзькам Рыгорам фішка асаблівая. Тыя самыя 7 вершаў, якія ён начытваў на мікрафон у 1968 годзе, я запісаў, як ён начытвае цяпер. Запісы адмыслова ідуць на дыску парамі. Атрымалася шыкоўна!
+ БОНУС: 8-хвілінны расповед Сяргея Панізьніка пра тое, як запісваліся гэтыя галасы.
Гэты дыск павінен мець кожны беларус!..

сьпіс трэкаў

treki1

пры падтрымцы

культурніцкай кампаніі

budzma

ПРЭСА ПРА "ГАЛАСЫ"

Беларуская асацыяцыя журналістаў
Блог Андрэя Хадановіча
Глобус Беларусі
Будзьма!
Радыё Свабода
Твой стыль (Гародня)
Блог Аляксея Кульбіцкага
Радыё Рацыя

Тэгі: