it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 17

Пры падтрымцы культурніцкай кампаніі budzma1503

galasy21

Тэгі:

Apr 17

Інтэрвію пра дыск "Галасы", якое Сяргей Панізьнік даў Радыё "Свабода" можна пачытаць ТУТ

Тэгі:

Apr 17

0014

17 красавіка ў межах культурніцкай кампаніі “Будзьма” прэзэнтавалі дыск “Галасы” ў Старых Дарогах у складзе: паэт Сяргей Панізьнік, музыка Яўген Валошын і я. Старыя Дарогі – цудоўнае мястэчка, дзе мы зь Яўгенам былі ўжо тры ці чатыры разы, і куды штораз едзем з ахвотай. Тут жывуць надзвычай цёплыя і прыгожыя душой людзі, шчырыя беларусы, аматары прыўкраснага. А старадарожская самагонка – гэта ўвогуле элітарны прадукт, які павінен быць нацыянальным брэндам разам з буслом, БелАЗам і “Песьнярамі”!..
Гэтым разам наведалі школу №2 і школу №3, дзе нас сустракалі надзвычай цёпла. Ніжэй – колькі фотак з прэзэнтацыяў.
0023

У Старых Дарогах вельмі ўдзячная публіка, да якой заўжды прыемна ехаць.

0034

Ня ведаю, хто зьвязаў Сяргею Панізьніку такі афігенны швэдар, але я такі таксама хачу!.. 😉

0043

Дзяўчонкі ўважліва слухалі Яўгена Валошына

0053

Яўген чырванеў і саромеўся

0061

Але яго ўсё адно ўважліва слухалі

0071

Нават вельмі ўважліва

0081

Віталь Юрэвіч -- чалавек, безь якога Старыя Дарогі былі б нашмат меньш беларускія

0091

У школе №3

0101

Хлопчык Паша, які вучыцца ў шостым класе, так ачараваў нас, што атрымаў фірмовую торбачку ад культурніцкай кампаніі "Будзьма!"

Запрашайце "Галасы" ў свой горад!

Тэгі:

Apr 16

Пры падтрымцы культурніцкай кампаніі budzma1502 дыск "Галасы" будзе прэзэнтаваны ў пятніцу 17 красавіка ў цудоўным горадзе Старыя Дарогі:

11:00 -- школа №2

13:00 -- школа №3

Бяруць удзел:

паэт Сяргей Панізьнік,

музыка Яўген Валошын (гурт Jab Club)?

аўтар блогу www.labadzenka.by

Тэгі:

Apr 15

Нагадваю: 15 красавіка, 14:30, аўдыторыя 304
Пры падтрымцы культурніцкай кампаніі "Будзьма! на філфаку БДУ прэзэнтуецца дыск "Галасы".
Удзельнічаюць паэт Сяргей Панізьнік, я, музыка Яўген Валошын з бэндам.
На прэзэнтацыі можна будзе набыць унікальны дыск і падпісаць яго яго ў спадара Панізьніка.
Прыходзьце!..

Тэгі:

Apr 13

Наступная прэзэнтацыя дыску "Галасы":

15 красавіка (серада)

14:30

філфак БДУ (Маркса, 31)

аўдыторыя 304


Удзельнічаюць:

паэт Сяргей Панізьнік

музыка Яўген Валошын (праект Jab Club & Markuts)

я

Тэгі:

Apr 11

Нагадваю ўсім гамельчукам, гамельчанам і гомельцам, а асабліва гамельчанкам, што сёньня ў 18:00 у межах культурніцкай кампаніі "Будзьма!" адбудзецца прэзэнтацыя дыска "Галасы" з удзелам мяне. Адрас прэзэнтацыі: вуліца Палеская, 52. На прэзэнтацыі можна будзе прыдбаць згаданы дыск.

Бярэ ўдзел слынны гісторык Зьміцер Яцкевіч, які прачытае лекцыю "Галасы Гомельшчыны: крыніцы іх паходжаньня" (пра сотні неапрацаваных справаў па Гомельшчыне ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі).

Запрашаю ўсіх!..

даведкі праз e-mail labadzenka@gmail.com (заўжды на сувязі)

Тэгі:

Apr 08

galasy_vokladka-200
Сябры! Дзякуй усім, хто прыйшоў на прэзэнтацыю "Галасоў" у кнігарню "Акадэмкніга"!
Дзякуй "Акадэмкнізе" за гасьціннасьць і спрыяньне!
Матэрыял БелаПАН пра прэзэнтацыю ТУТ

Наступная прэзэнтацыя "Галасоў" пры падтрымцы культурніцкай кампаніі "Будзьма!":

11 красавіка (субота) 18:00
Гомель, вул. Палеская, 52

Бярэ ўдзел слынны гісторык Зьміцер Яцкевіч, які раскажа, колькі недасьледаваных дакумэнтаў па Гомельшчыне захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве.

Іншыя прэзэнтацыі "Галасоў"

15 красавіка 14:30 філфак БДУ
21 красавіка 17:30 Дзяржаўны літаратурны музэй (Траецкае прадмесьце)

Прыходзьце па ўнікальны дыск!..

замовіць "Галасы" можна па адрасе labadzenka@gmail.com
падрабязьней пра дыск можна прачытаць ТУТ
budzma1501

Тэгі:

Apr 08

Гэта -- Мікіта Супрунчук і Мікалай Зайкін, абодва зь Менску.
Правільныя адказы такія:
1) Вочы ва Ўладзімера Караткевіча былі рознага колеру: адное шэра-блакітнае, другое зеленавата-шэрае (паводле Алега Лойкі і Адама Мальдзіса).
2) Сем гадоў у савецкіх лягерах Ларыса Геніюш насіла бушлат з нумарам "0-287".
3) Рыгор Барадулін нарадзіўся на хутары Верасоўка Ўшацкага раёну.

Віншую пераможцаў -- яны атрымліваюць у падарунак дыск "Галасы"!
Астатнім -- не баяцца ўдзелу, баяцца бязьдзеяньня!..

Тэгі:

Apr 05

Карыстальнік mikita дасканала адказаў на ўсе тры пытаньні -- ён атрымлівае ў падарунак дыск "Галасы"!

У вас ёсьць яшчэ два дні, каб пайсьці па гэткім жа шляху!
Умовы конкурсу ТУТ

Тэгі: