it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 27

Тэгі:

Jan 22

Тэгі:

Jan 21

у дзяцінстве мы называлі гэта калючкі. як гэта называецца насамрэч — я ня ведаю і па сёньня.

нарвеш калючак, навешаеш сабе, як патронаў, на жывот — і гуляеш з хлопцамі ў вайнушку, адрываючы калючкі ад свае кофты і папускаючы ў чужую.

а яшчэ калючкамі заляцаліся да дзяўчат — кшталту дзёрганьня за касічкі. кідае ў цябе хлапец калючкі — значыцца, любіць.

а яны, аказваецца, яшчэ і прыгожыя, калі іх фоткаць.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 21

я люблю лета, бо летам цёпла. бо летам колеры і адценьні розныя. бо летам можна доўга поўзаць з фоцікам па завугольлях і навакольлях — і ня зьмерзнуць. са словам “лета” ў мяне чамусьці атаясамляецца жоўты колер, бо — сонца. а здымкі выходзяць — зялёныя! і ўсялякія такія кветачкі-шышачкі цікава фоткаць, а пасьля разглядаць. і магчыма сюжэт будзе банальны — ну падумаеш, кветка.

а колеры добрыя.

усе здымкі зробленыя ў Крэве

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 20

Тэгі:

Jan 10

пераглядаў летнія фоткі — і падумаў раптам, што ў такім ракурсе Народнага паэта яшчэ ніхто ня фоткаў. вырашыў падзяліцца

Тэгі: ,

Jan 04

Ты можаш думаць пра сябе што заўгодна. Пра цябе могуць што заўгодна казаць іншыя.

Маё вымярэньне кожнага, і сябе найперш, — справы, а ня словы.

За 2009 год удалося зрабіць некалькі важных для мяне справаў.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 04

Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 16

01

Пралятаючы разам з птушкамі над Нясьвіжам, я зрабіў колькі колаў над чароўным-чароўным-чароўным касьцёлам Божага Цела.

Два месяцы таму, ходзячы па Рыме, я гладзеў на Іль Джэзу — храм, які стаў прататыпам нясьвіскага касьцёлу. І разумеў, што Бернардоні пераплюнуў сваіх настаўнікаў — наш храм прыгажэйшы, больш велічны, узьнёслы, чароўны!

Іншай і не магла быць сямейная пахавальня Радзівілаў — толькі такі надзвычайны храм мог абараніць парэшткі найлепшых людзей свайго часу — і ад фашыстаў, і ад камуністаў (што прыблізна роўнае).

Калі вы яшчэ не даехалі да гэтага касьцёлу і да гэтага гораду — спытайце мяне, я падкажу вам дарогу…

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Nov 16

001

З таго часу, як я пазнаёміўся з Радзівіламі, як пачаў складаць кнігу пра іх фотаархіў, як стаў вывучаць іх гісторыю — мяне цягне ў Нясьвіж як магнітам. Я прыязджаю туды зноў і зноў, з нагодай і без нагоды. Учора вечарам я проста хадзіў па Нясьвіжы, аглядаў дом на Рынку, ратушу, старыя дамочкі. А сёньня падняўся на вышыню птушынага палёту, каб пабачыць замак зьверху. Я ведаў, што ён чароўны. А тут я добра ўбачыў, наколькі здорава і правільна ўпісаў яго таварыш Бернардоні ў адзін ансамбль з касьцёлам, Слуцкай брамай, гарадзкой забудовай, сажалкамі. І хоць замак перажывае зараз свае ці не найгоршыя часы за апошнія 200 гадоў, ён усё адно застаецца матэрыяльным помнікам нашаму найвялікшаму роду.
Калі вы будзеце ў Нясьвіжы, і птушкі прапануюць вам на хвіліначку падняцца разам зь імі над горадам — згаджайцеся. Яно таго варта.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,