it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 25

эксклюзыў, сябры. польская мапа Менску 1941 году. мапа клікабельная (увага: 2,4 мб!)

а вакол (далёка вакол) -- вёскі, фальваркі ды ўрочышчы...

...Ольшава (сучасная вуліца Альшэўскага), Цівалі (сучасныя вуліцы Янкі Маўра - Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча), Мядзьвежына (аднайменнае паселішча пры вуліцы Панамарэнкі), Кальварыя (сучасны раён Кальварыйскіх могілак)...

...Сухарава, Пятроўшчына...

...Лошыца, Калядзічы, Сеньніца...

...Каменная Горка...

...Кунцаўшчына...

...Масюкоўшчына і гэтак далей.

карацей, знайдзі сваю вёску на мапе Менску!.. 🙂

Тэгі: ,

Jan 14

Музэй Янкі Купалы ў Менску -- сапраўдная скарбніца зьвестак пра паэта, сьведчаньняў таго часу. Экспазыцыя, прадстаўленая наведнікам, паказвае далёка ня ўсе цікавыя рэчы. Я б нават сказаў -- невядома, дзе экспанаты цікавейшыя -- на стэндах ці ў сховішчы. У сховішчы мне паказалі, напрыклад,

тэхнічны пашпарт машыны Купалы. Цікава расчытаць, як невядомы пісар ахарактарызываў Песьняра.

Вы трымалі ў руках пашпарт Уладзіславы Францаўны Станкевіч, дзе стаіць штамп : "муж -- Іван Луцэвіч"? А мне пашчасьціла.

А гэта -- цешча Купалы Эмілія Монэ, сваячка Клода Монэ.

Пахаваная, дарэчы, у Менску -- на вайсковых могілках, непадалёк ад мамы паэта. Ахвотным магу расказаць, як знайсьці абедзьве магілы.

Прыходзьце ў музэй Купалы, пакуль на яго месцы не пабудавалі казіно. Тут працуюць добрыя людзі. Чарнавікі яны дагэтуль пішуць на блянках з "Пагоняй"...

Тэгі: ,

Jan 06

Калісьці давялося браць інтэрвію ў шаноўнага Станіслава Багданкевіча. Пасьля, заносячы яму дахаты экзэмпляр газэты, я ня ўпусьціў магчымасьці папрасіць яго паставіць яшчэ адзін аўтограф на маіх калекцыйных банкнотах. Рарытэт!

Быў час, калі рэвэрс нашых грошай выглядаў так...

Тэгі: , ,

Nov 24

прапусьціў званок, а калі праслухаў аўтаадказьнік, дык неадкладна перанабраў адбіты польскі нумар.
боня кожны дзень вам на мабілку тэлефануе князёўна Эльжбета Радзівіл!.. :)))
праслухаць той запіс з аўтаадказьніка можна тут:

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Тэгі: , , , ,

Oct 19

пачытайце цікавы матэрыял

Тэгі:

Jun 05

0011.jpg

1901 г.

002_1911g.jpg

1911 г.

003_1921.jpg

1921 г.

БЕЛАРУСКАМУ ЛЮДУ

Змоўкні ты, сціхні, песня пакуты,
Заварушыся, наш край!
Люд беларускі! Рві свае путы!
Новую песню спявай!

Дружна і згодна станьма сцяною.
Доля не прыйдзе сама,
Воля не зойдзе к нам стараною,
Збоку дарог ёй няма.

Люд! Праканайся:
толькі мы самі –
Долі свае кавалі.
Годзе жа, досыць панукаць намі,
Гнаць з нашай роднай зямлі!

Нам паганятых болей не трэба —
Будзем мы жыць без паноў.
Самі вы дбайце лепей пра неба! —
Скажам мы так да ксяндзоў.

Хіба забудзем мы тыя межы,
Што правадзілі без нас?
Раны глыбокі, ох, яшчэ свежы!
Помсты агонь не пагас.

Нас падзялілі — хто? Чужаніцы,
Цёмных дарог махляры.
К чорту іх межы! К д’яблу граніцы!..
Нашы тут гоні, бары!

Будзем мы самі гаспадарамі,
Будзем свой скарб ратаваць!
Годзе той крыўды! Ў ногу з братамі
Пойдзем наш край вызваляць.

Ох, і агорклі гэтыя кпіны!..
Злучым мы ў хор галасы:
Эх, вы разлогі роднай краіны,
Нашы палеткі, лясы!

Родны вы сэрцу нашаму, гмахі
Лесу, лугоў і палёў!
Досыць ўшчувалі нас паны-ляхі,
Ведаем ціск маскалёў...

Змоўкні жа, сціхні, песня пакугы!
Заварушыся, наш край!
Люд! Вызваляйся, рві свае путы,
Новыя песні спявай!
1921

004_1926g.jpg

1926 г.

005_1939g.jpg

1939 г.

006_v-parizhe.jpg

у Парыжы

007_mihasem.jpg

з сынам Міхасём

008_s-kupalojj.jpg

зь Янкам Купалам падчас сумеснай вандроўкі на параходзе

009_vozle-svoego-doma.jpg

каля сваёй хаты ў Менску

ПЕСНЯ НА СОН У БЯССОННЕ

Вецер сцішыўся ў бары,
Спі, Якубе, спі, стары!
Тут няма жывой душы,
Сам сябе ты калышы.
Па-над рэчкай дрэмле дуб,
Задрамлі і ты, Якуб!

Выбег зайчык з-пад дуба,
Люлі, люлі ЯкубаІ
Сціхла, змоўкла дарога,
Люлі, люлі старога!

Выплыў месяц-чараўнік,
Вырас чорны баравік.
Спі, Якубе, лысы дзед,
Пойдзеш заўтра ў лес чуць свет,
Прыйдзеш і наверняка
Знойдзеш там баравіка.

Выбег зайчык з-пад дуба,
Люлі, люлі Якуба!
Мне грозіць пальцам строга,
Люлі, люлі старога!

Ляж на правы бок, зяхні,
Кінь ты клопат і засні!
Няхай сняцца табе сны,
Тыя сны, што сняць блазны.
Хоць у марах, хоць у сне
Пасумуй ты аб вясне.

Выбег зайчык з-пад дуба,
Люлі, люлі Якуба!
Спі, Якубе-нябога,
Люлі, люлі старога!

Сам сябе я калышу,
Сон, прыйдзі ка мне, прашу!
Сам сабе я спяваю,
Дзе ты, сон мой, пытаю?
Больш спяваць не магу,
Сцішся, спі і ні гу-гу!

Выбег зайчык з-пад дуба,
Люлі, люлі Якуба!
Позна, часу не многа,
Люлі, люлі старога!
1946

(С) усе фота -- з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музэю Якуба Коласа ў Менску

Тэгі:

траўня 09

p5080032.jpg
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Apr 14

p4100132.jpg

Карэн Нюман -- тая самая дзяўчынка, якая спачатку прымусіла маму пачаць прыдумляць ёй казкі, а пасьля прыдумала імя, якое сёньня ведае кожнае дзіця ў сьвеце -- Піпі Доўгаяпанчоха

p4100057.jpg

гэта я папрасіў Карэн патрымаць у руках ляльку Піпі

p4100147.jpg

Тэгі:

Apr 07

Паглядзеў "Катынь" Анджэя Вайды...

Гэта адзін з тых фільмаў, пасьля якога нейкі час увогуле цяжка штосьці казаць...

katyn0.jpg

Ты і так ведаў, што галоўны фашыст -- сталін, што камуністы (а не фашысты) зьнішчылі найлепшых людзей тваёй краіны, але калі бачыш усё гэта на карцінцы... Па вялікім рахунку, калі ў гэтым фільме замяніць "Катынь" на "Курапаты",  боль і шчымлівасьць зробіцца ў разы большай. Бо такая ж Катынь адбылася за 300 мэтраў ад сёньняшняга гіпэрмаркету "Бігз"...

katyn2.jpg

Паколькі фільм дастаць яшчэ даволі цяжка, магу перапісаць яго ўсім ахвотным. Займае 700 мэгабайтаў, на польскай мове без дубляжу. У прынцыпе, ведаючы беларускую мову, зразумець не складана.

katynafp.jpg

Пакідайце ў камэнтарах мэйлы -- будзем сустракацца ды перапісваць -- на флэшкі ды дыскі (я запісаў яго на ноўтбук). Бо кожны, хто хоча ведаць болей гістарычнай праўды, мусіць паглядзець гэты фільм...

katyn1.jpg

Тэгі:

Apr 03

у мінулым посьце пра гімн нехта пракамэнтаваў, што да тэкста ёсьць прэтэнзыі. каб абараніць шаноўнага Леаніда Дранька-Майсюка, мушу ўдакладніць. рэч у тым, што першапачаткова тэкст быў крыху іншы. і Грунвальд там быў, і намёк на бел-чырвона-белы сьцяг... але калі справа дайшла да гімнавай камісіі, улада ўжо была іншая, усе гэтыя прыбамбасы былі ёй як чырвоная ануча быку, таму тэкст быў падрэдагаваны ў адпаведнасьці з рэаліямі.

вывешваю абодва варыянты.

гэта -- да рэдакцыі...
gimn1.jpg
gimn2.jpg

...а гэта -- пасьля:

gimn3.jpg

знайдзіце 5 адрозьненьняў!..

p.s. хто ня змог мінулы раз спампаваць поўную вэрсыю гімну, зьвяртайецся -- дашлю праз мэйл.

Тэгі: