it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 29

siurrealizm
Мой калега Аляксей Кульбіцкі, здаецца, знайшоў, чым прывабіць у Беларусь турыстаў…
Падрабязьней — ТУТ

Тэгі: ,

Jul 13

spencer11

Давялося прысутнічаць у Нацыянальнай бібліятэцы на сустрэчы з лэдзі Рэйні Спэнсэр (на фота — у чырвоным плашчы, зьлева — жонка амбасадара Беларусі ў Брытаніі Тацьцяна Міхневіч), мачахай прынцэсы Дыяны, па сумяшчальніцтву — дачкой пісьменьніцы Барбары Картленд. Калі лэдзі пабачыла аўтограф Марка Шагала, спытала, што ён тут робіць. Давялося распавесьці высокай госьці, што ён тут нарадзіўся. Гэта прывяло лэдзі Спэнсэр у захапленьне, бо выявілася, што Шагал — яе ўлюбёны мастак!..

ps Мой рэпартаж з сустрэчы з графіняй Спэнсэр можна прачытаць ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 30

jackson11
Здымкі зробленыя 23 чэрвеня на рэпэтыцыі плянаванага шоў зь 50-і канцэртаў пад назвай “This Is It!” Аўтар — Кэвін Мазур
(яшчэ 2 фота) Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 29

0018

У падзямельлях Бабруйскай крэпасьці можна заблукаць. Збудаваная дзьвесьце гадоў таму, яна захавалася ў цудоўным стане. Часам, гледзячы на сьценку, слаба верыцца, што ёй столькі — здаецца, што тры-чатыры гады. Бабруйская крэпасьць круцей за Брэсцкую — але тая больш распіяраная. Менавіта таму тут, у Бабруйску цікавей — і прасьцей знайсьці нешта новае. Напрыклад, вышкрабаную на цагліне дату “1814”…
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jun 21

016

Пабачыў на запраўцы Аляксандра Ціхановіча, які заліваў 30 літраў 95-га ў свой новы “Мэрсэдэс”. Сфоткаў. Нядобра, канечне, корпацца ў чужым прыватным жыцьці. Але з аднае прычыны мне было цікава. Магчыма, вам таксама будзе…
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 11

Здаецца, Менгарвыканкам прыслухаўся да маіх мантраў, што гэта ганебна — ня мець у сталіцы помніка першаму менскаму князю. Нібыта сабраліся ставіць (магчыма, адзін на дваіх — з Усяславам Чарадзеям). Поўны сьпіс, каму плянуюцца помнікі па ўсёй краіне — ТУТ (на ўзроўні абмеркаваньня)
Дарэчы, хачу падзяліцца з нагоды радасьцю. Спраўдзілася мара ідыёта — я патрымаў у руках акцызную пячатку ХІІ ст. з выявай Глеба Менскага з аднаго боку, і Ўсяслава Чарадзея — з другога. Даўно хацеў зьдзейсьніць гэта.

Усё-ткі бацька мяне назваў у гонар Глеба Ўсяславіча 🙂
d0b3d0bbd0b5d0b11

Агульны выгляд пячаткі

d0b3d0bbd0b5d0b12

Глеб Менскі

d0b3d0bbd0b5d0b13Ягоны бацька князь Усяслаў Чарадзей

Тэгі:

Jun 02

alexander_rybak
Аляксандар Рыбак быў у Беларусі ўсяго суткі. Таму не пытайцеся, як было зроблена гэтае інтэрвію. Скажу толькі адное: па тэлефоне. Голас (пасьля візыту Радзівілаў) у мяне дагэтуль не аднавіўся, таму пытаньні задаваў іншы чалавек. Які папрасіў ягоны голас выразаць.
Для вашай зручнасьці адказы разьдзеленыя на асобныя трэкі.
Карацей, слухайце эксклюзыў 🙂

Найперш, вядома, пра пераможную песьню — пра тое, як яна нараджалася…
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/06/1-pra-kahanne.mp3]

Зайшла гаворка пра супрацоўніцтва Аляксандра са славутым гуртом A-ha…
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/06/2-pra-gurt-a-ha.mp3]

Аказваецца, Саша нават зьняўся з гуртом у адным фільме!..
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/06/3-pra-kino.mp3]

Сказаў наш зямляк і колькі словаў пра “Купалінку”, якая дзякуючы яму ў апошнія дні зноўку стала суперхітом
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/06/4-pra-kupalinku.mp3]

Згадаў, як малы езьдзіў з бацькамі на лецішча 🙂
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/06/5-pra-lecishcha.mp3]

І пра тое, як прасоўвае ў Нарвэгіі беларускую мову 🙂
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/06/6-pra-movu.mp3]

Тэгі:

May 18

0018

Падыміце рукі, хто бачыў на свае вочы Слуцкую браму (1690 г.) ў Нясьвіжы?.. А цяпер — падыміце рукі, хто быў унутры? У тым памяшканьні на другім паверсе, дзе сотні гадоў запар была Радзівілаўская капліца, дзе захоўваўся цудоўны каранаваны абраз Маці Божай, дзе мог памаліцца путнік з дарогі?..

Запрашаю пабываць унутры Слуцкай брамы.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

May 15

0017

Шмат хто з вас ведае, што ў 1920-х гадах на дзяржаўным гербе БССР надпіс “Пралетары ўсіх краін, яднайцеся!” быў выкананы на чатырох мовах: беларускай, расейскай, польскай, ідыш. Але ці ўсе ведаюць, што і Канстытуцыя 1927 году была выкананая на ўсіх гэтых мовах? Ці так, ці не — але, мяркую, што пабачыць тую самую Канстытуцыю будзе цікава ўсім…
Чытаць далей »

Тэгі: ,

May 13

0015

Як вядома, да сярэдзіны 1830-х гадоў ардынацыя нашых Радзівілаў называлася Нясвіжская і Алыцкая. Алыка — мястэчка на Валыні (Украіна), дзе тамтэйшая рэзідэнцыя Радзівілаў захавалася і зараз. Гэта больш за 500 км ад Менску, таму там бываў мала хто зь беларусаў. Эксклюзыўны фотарэпартаж на www.labadzenka.by!..

(больш за 30 фота)

Чытаць далей »

Тэгі: , , ,