it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 13

001
З сынамі Казімірам і Германам

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 10

Першае вялiкае iнтэрв'ю на пасадзе мiнiстра Павел Латушка даў "Звяздзе"

partret_blog Павел Латушка быў прызначаны мiнiстрам культуры чатыры месяцы таму. Журналiсты ўжо паспелi назваць яго "першым беларускамоўным мiнiстрам" i "самым маладым мiнiстрам". На спадара Паўла сапраўды ўскладзена шмат спадзяванняў — што пры iм беларуская мова i культура зойме больш годнае месца ў жыццi грамадства, чым цяпер. Што iншыя чыноўнiкi мiнiстэрства возьмуць прыклад са спадара мiнiстра — i загавораць па-беларуску...

Што-нiшто з гэтага з Паўлам ЛАТУШКАМ абмеркаваў спецыяльны карэспандэнт "Звязды" Глеб ЛАБАДЗЕНКА напярэдаднi Дня работнiкаў культуры, якi адзначаецца ў другую нядзелю кастрычнiка.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 08

надрукавана ў "Звяздзе" за 8 кастрычніка

001

Бенедыкт Тышкевіч. Аўтапартрэт, горац-паляўнічы, Вялава, 1893


Ягоныя фотаздымкi, зробленыя ў канцы ХІХ стагоддзя, учора ўпершыню былi паказаныя ў Нацыянальным гiстарычным музеi

У 1993 годзе супрацоўнікi Музея Нiсэфора Ньепса з французскага горада Шалон-на-Соне шпацыравалi па Блышыным рынку Парыжа. Адзiн з антыквараў паклiкаў iх:

— Месье! Мадам! Паглядзiце, што ў мяне для вас ёсць!..

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Sep 28

laddzia1

Гэты рукапіс даў мне Рыгор Барадулін -- папрасіў адксэрыць. Чытаю другі дзень -- і не магу адарвацца. Якое гэта чароўнае ўражаньне -- трымаць у руках знакаміты твор у першасным варыянце, з праўкамі і заўвагамі самога Караткевіча!.. Разглядаць ягоны ахайны, уборысты почырк, углядацца ў літаркі і радкі. Рукапіс "Ладдзі" займае 23 старонкі, у канцы стаіць дата і месца, дзе Караткевіч скончыў твор (а пасьля закрэсьліў гэта): "2 жніўня 64 г., Рагачоў. Іллін дзень. Дождж. Вечар"

Захапляюся Караткевічам зноўку і зноўку.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Aug 18

0013

Гэты ўнікальны вятрак стаіць сярод вёскі Алешкавічы Камянецкага раёну. Са словаў мясцовай жыхаркі спадарыні Ларысы, калісьці на млыне вісела жалезная табліца з датаю пабудовы -- 1876. А яшчэ гадоў 15 таму яе, Ларысін бацька ўратаваў вятрак ад пагібелі -- тубыльцы хацелі разабраць яго на дровы... Вятрак ня ўнесены і сьпісы помнікаў архітэктуры, дзяржава не ахоўвае яго нават на словах. Сьпяшайцеся пабачыць яго -- бо ў наступны раз ратавальніка ветрака можа ня быць побач...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Aug 08

sarkozy_0

Кажуць, без фаташопу. Нібыта нейкія нашыя хлопцы надавалі такіх фенечак Меркель, а яна вырашыла зь Нікаля падзяліцца. Коля, каб дагадзіць Анжэлцы, -- адразу і начапіў.

А нават калі і фаташоп -- усё адно клёва 🙂
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 04

0012

У Празе ўсё працятае духам Кафкі. Для іх Кафка -- як для нас Багдановіч. Толькі яны зрабілі з Кафкі культ, а ў Менску дом, дзе нарадзіўся Багдановіч, зруйнавалі пасьля вайны.

Калі я блукаў па Празе, раз пораз знаходзіў шыльды "тут жыў Кафка", "тут працаваў Кафка", "тут бываў Кафка". Не было, здаецца, адно таблічак "тут праходзіў Кафка".

Відаць, чалавек любіў зьмяняць атмасфэру -- у Празе вы знойдзеце мо тузін дамоў, дзе "жыў Кафка"...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Aug 02

czapsky1

Юзэфа і Ежы Гуттэн-Чапскія зь дзецьмі, ад левай: Марыя, Эльжбета, Караліна, Леапальдына, Юзэф, Ружа, Станіслаў. 1902 год, Прылукі.

А зараз -- тая ж самая лесьвіца сёньня...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Aug 01

Гэтая запіска была напісаная ў 1930 годзе, перад тым, як паэт зрабіў сабе харакіры. Асноўнай прычынай былі брудныя паклёпы маскальскага ашавурка дзям'яна беднага.
Тады Купалу ўдалося ўратаваць...

kupala1
kupala2

Тэгі:

Jul 31

st_roha

Тэгі: