it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 22

візытоўка сапраўдная. у цэнтры зьверху (дрэнна бачна на скане) -- цісьнёны герб. памер карткі -- 5 на 9 сантымэтраў.

Тэгі:

Jan 18

адзіная ў Беларусі брама-канюшня захавалася ў Вялікай Ліпе, што пад Нясьвіжам. належала брама да сядзібы Абуховічаў (канец ХІХ ст.), ад якой ацалеў таксама адзін флігель і гаспадарчыя пабудовы.

такое спалучэньне брамы -- менавіта з канюшняй -- напраўду ўнікальнае. звычайна брама магла быць спалучаная з дамочкам вартаўніка, гадзіньнікавай вежай, жылымі памяшканьнямі, у храмах -- са званіцаю.

але самае цікавая дэталя хаваецца ў сярэдзіне брамы...
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Jan 15

надрукавана сёньня на сайце
"Салідарнасці"

Амерыканскі фатограф і былы дыпламат Джон Кунстадтэр прэзентуе сёння ў Мінску сваю выставу, а таксама кнігу Рыгора Барадуліна “Навошта”, якую аздобілі здымкі спадара Джона

Сёння, 15 студзеня, у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску а 18-й гадзіне адбудзецца адкрыццё выставы амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра, а таксама прэзентацыя новай кнігі Рыгора Барадуліна “Навошта”, якую склаў музыка Алесь Камоцкі. Лучыць амерыканскага фатографа і беларускага паэта тое, што вершасказы Барадуліна ў кнізе аздобленыя здымкамі Кунстадтэра. А здымкі гэтыя Кунстадтэр зрабіў у часе шматлікіх вандровак па Беларусі.
Міла чуць, як бабулі ў палескіх вёсках называюць амерыканца Джона Кунстадтэра “нашым хватографам”. З кожнай са сваіх мадэляў спадар Джон падоўгу гутарыць. Гутарыць па-беларуску, практычна без памылак, з прыемным амерыканскім акцэнтам.
Кунстадтэр – былы дыпламат, у 2000-2001 гадах працаваў намеснікам амбасадара ЗША ў Мінску. У 2005 выйшаў у адстаўку, але з тае пары праводзіць ў Беларусі па два-тры месяцы штогод. Ездзіць па нашых вёсках і мястэчках, фатаграфуе, фатаграфуе. Што бачыць гэты добразычлівы амерыканец у дзесятках твараў нашых старых, у нашых храмах, у нашых дубах і буслянках? Што здымае сваім дзіўным фотаапаратам, які выраблены недзе ў сярэдзіне мінулага стагоддзя? Фальклор і аўтэнтыку? І я так думаў.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 13

Усе творы Ўладзімера Караткевіча, як і іншых пісьменьнікаў, што працавалі за савецкім часам, кранула рука цэнзара. І часам кранула істотна. Рана ці позна гэтыя творы, асабліва знакавыя і важныя, трэба будзе перадрукоўваць нанова -- без гэтых правак, месцамі абсалютна ідыёцкіх і недарэчных, парою проста "ідэалягічна вывераных" у духу часу.

Працую зараз з рукапісам "Ладзьдзі Роспачы", рыхтуючы яго для ўнікальнага выданьня (прачытаць пра яго і ахвяраваць можна ТУТ ). Правак ха-апае!

Вось толькі некалькі зь іх.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Dec 09

luchanok.jpg

нядаўна мне давялося быць у гасьцях у Ігара Лучанка. хто б там што ні казаў, Лучанок -- геніяльны кампазытар. сярод астатняга, ён паказаў мне варыянты Гімна Беларусі (ён быў у камісіі па вызначэньні гімна. забудзем на хвіліну пра тое, што яны выбралі). тэкст напісаў Леанід Дранько-Майсюк, музыку ён, Лучанок. скажу шчыра, калі Лучанок зайграў гімн, я інстынктыўна падняўся... чорт, ну мог жа ў нас быць нармалёвы гімн!..

ЭКСКЛЮЗЫЎ! ПАСЛУХАЙЦЕ ГІМН!

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Dec 05

мірскі_замак

Цэлую сэрыю ўнікальных здымкаў сасканаваў учора ў пані Эльжбеты Радзівіл. Яшчэ ў 1927 годзе бацька падараваў Бэтцы на дзесяцігодзьдзе фотаапарат. З таго часу пані Эльжбета ўсё жыцьцё фатаграфуе. На вялікі жаль, яе перадваенныя здымкі Нясьвіжа загінулі ў часе шматлікіх пераездаў, вайны ды іншых жыцьцёвых абставінаў. А гэтыя захаваліся сапраўдным цудам, як маленькія слайды.
Пані Эльжбета прыязджала ў Мірскі замак некалькі разоў -- разам з бакькам гасьцявала ў князя Міхала Сьвятаполк-Мірскага. І запомніла, як князь казаў ёй: "Бэтка, твае вочы нагадваюць мне фіялкі!.."

Тэгі: , ,

Nov 18

002

Я сядзеў дзьве гадзіны ў фільгармоніі -- і шалеў. Назіраў за ягонымі рукамі -- і шчыра не разумеў, як ён пасьпявае так хутка лётаць па-над клявішамі -- і пры гэтым дакранацца да іх, дастаючы з шыкоўнага раялю ня меньш шыкоўныя гукі.

Ведаеце, колькі гадоў Адаму Маковічу. 69!

Я глядзеў на яго, слухаў, фоткаў, запісваў...

Ён граў без партытуры, без шпаргалак і падказак. Граў абсалютна разьняволена. Здавалася, што зараз ён пачне паралельна піць каву ці чытаць кніжку -- і адвернецца ад раялю, працягваючы граць.

Я ня ведаў раней, што адзін чалавек з адным інструмэнтам можа трымаць у такой напрузе цэлую фільгармонію дзьве гадзіны.

Калі Адам Маковіч скончыў граць, мне хацелася бегчы на сцэну і цалаваць ягоныя рукі.

Бо да мяне іх цалаваў Бог.

Adam Makowicz. Minsk, 2009-11-17

СПАМПАВАЦЬ АЎДЫЁ

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Oct 27

+ ДАДАЎСЯ МОЙ АРТЫКУЛ ПРА ВЫСТУП

Унікальны выступ у Менску хора з вострава Сардынія. Іхныя народныя сьпевы занесеныя ў сьпіс Шэдэўраў нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва ЮНЭСКА.

Тэнорэс ды Мамаяда

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

001

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Oct 26


Захапляюся Іванам Кірчуком (гурт "Троіца"), лічу яго адначасова і волатам, і добрым чараўніком. Рабіў з ім інтэрвію, бываў на многіх канцэртах "Троіцы", і будзе наступны -- пайду зноў. Няхай ён перапявае народныя песьні неакадэмічна, дадаючы туды значна свайго -- мне гэта падабаецца. Многія гарадзкія людзі пачулі беларускія народныя сьпевы менавіта ў выкананьні Кірчука. Пачулі -- і закахаліся.

Мне пашчасьціла пабываць на рэпетыцыі "Троіцы", выкладаю эксклюзыўнае відэа (3,3 мБ).
Калі спадабаецца -- ёсьць яшчэ!..

Дарэчы, бліжэйшы канцэрт "Троіцы" -- 15 лістапада, КЗ "Мінск"!

Для тых, хто ня можа праглядзець відэа (трафік, плэера няма і гд) -- некалькі фотачак.
Чытаць далей »

Тэгі: , , ,

Oct 25

Разьбіраючы дакумэнты, знайшоў гэты вось дарагі для мяне верш Рыгора Барадуліна.
Напісаў яго Дзядзька Рыгор з нагоды майго ўступленьня ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў у 2006 годзе (той Саюз, дзе былі Колас і Купала, а не каторы стварыў чаргаўнец і кучка ашавуркаў).
Верш -- зь непаўторнай, чыста барадулінскай іроніяй 🙂
барадулін_саюз

Тэгі: , ,