it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 11

 

Спаса-Праабражнская царква ў Полацку збудаваная між 1128 і 1156 годам дойлідам Іаанам на замову сьвятой Эўфрасіньні Полацкай, унучкі Усяслава Чарадзея. расьпісаная фрэскамі тады ж -- у ХІІ стагодзьдзі.

гэта адзіная ў Беларусі царква ХІІ ст, якая захавалася ў такім стане. і адзіныя ў Беларусі фрэскі таго часу.

ўчора я меў шчасьце паўгадзіны іх пафоткаць.

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Aug 28

на адным з хутароў у Валожынскім раёне ёсьць старая-старая лазьня. яна і так прыкметная -- бо выглядае як з пазамінулага стагодзьдзя, вельмі атмасфэрная і фактурная. а дэталь, што тут парыўся сам Якуб Колас, дадае смаку.
днямі давялося папарыцца ў гэтай лазьні -- яна яшчэ дзейнічае, ды як!..
раней гэты хутар належаў сям'і настаўнікаў, якія сябравалі з Коласам -- ён прыязжаў у госьці, вось і ў лазьні парыўся. а некаторых пэрсанажаў "Новай зямлі" пісаў з жыхароў навакольных хутараў.
жывая гісторыя!
Чытаць далей »

Тэгі: , , ,

траўня 25

вёска Бабцы знаходзіцца якраз на трасе Менск-Полацак, адразу пасьля Бягомля, як ехаць на Лепель. вясковыя могілкі -- па левы бок дарогі (як едзеш зь Менску), трэба па гравейцы за крамай праехаць мэтраў 200. у лясочку справа і будзе гэтае дзіва.

дзіва -- таму што каменных крыжоў у нас вядома ня тое каб шмат. самыя славутыя -- Тураўскія (4 шт.), крыж у Камаях ды у Музэі валуноў у Менску. ёсьць і іншыя, але не такія вядомыя.

а тут -- адразу 26 крыжоў! ад маленечкіх (сантымэтраў 30 над зямлёй) да вось такога двухмэтровага прыгажуна (дасьледчык Сяргей Шапран -- для маштабу).

колькі ім гадоў -- ніхто ўжо ня скажа. але колькі б не было, гэта -- рукатворны цуд беларусаў.

будзеце ехаць міма -- абавязкова спыніцеся паглядзець!
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Mar 01

фота ўжо знаёмага вам Анатоля Наліваева. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 02

Не для пірацтва, а каб вы ўсе зацікавіліся і пайшлі!

Чытаць далей »

Тэгі: ,

траўня 11

10 траўня 2010, Менск, кінатэатр "Перамога"
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 07

Усе мы ведаем (многія на памяць) верш Максіма Багдановіча "Слуцкія ткачыхі". Такі варыянт, у якім мы яго вучылі ў школе, увайшоў у адзіны прыжыцьцёвы паэтаў зборнік "Вянок" у 1913 годзе (сам верш напісаны на год раней). Вось гэты варыянт:

Аднак фішка ў тым, што ў літаратуры прынята лічыць за канчатковы варыянт апошнюю аўтарскую рэдакцыю. Дык вось, Багдановіч перад сьмерцю практычна перапісаў славуты верш, пакінуўшы ад вянкоўскага варыянту некранутымі толькі 8 радкоў. Калі я знайшоў гэты варыянт, я сам сабе ўсё-ткі падтрымаў выбар аўтараў падручнікаў...

Тэгі:

Feb 05

Alternate Names or Name Variants for Republic of Belarus

Чытаць далей »

Name Language Language Code
ܒܠܪܘܣ Aramaic arc
ܪܘܣܝܐ ܚܘܪܐ Aramaic arc
베라루스 Korean ko
벨라루스 Korean ko
ベラルーシ Japanese ja
বেলারুশ Bengali bn
பெலாரஸ் Tamil ta
ബെലറൂസ് Malayalam ml
เบลารุส Thai th
பெலாரூஸ் Tamil ta
ເບນລາຮັສ Lao lo
বেলোরুশিয়া Bengali bn
བེ་ལུ་རུ་སུ། Tibetan bo
ประเทศเบลารุส Thai th
An Bhealarúis Irish ga
Baltarusija Lithuanian lt
Baltkrievija Latvian lv
Belarrusia Aragonese an
Belarus English, Old (ca.450-1100) ang
Тэгі:

Feb 03

Праз 75 гадоў у Дагестане знайшоўся стрыечны ўнук гэтага каларытнага сябра Альбрэхта Радзівіла

У цэнтры -- князь Альбрэхт Радзівіл, крайні зьлева -- Хусэйн Данагуй. Фота зробленае ў двары Нясьвіжскага замку, пачатак 1930-х гадоў

Яшчэ адсканаваўшы гэтае групавое фота ў альбоме шаноўнай князёўны Эльжбеты Радзівіл (у цэнтры – князь Альбрэхт, яе бацька), я зацікавіўся: з кім жа толькі не сябравалі Радзівілы!.. І прынц Манака, і італійская каралева, і – вось – сапраўдны горац. Аднак ні імя, ні звестак пра гэтага чалавека нідзе знайсці не ўдалося.

І вось да майго старэйшага калегі Уладзіміра Багданава звярнуўся з Дагестану спадар Хаджы Мурад, які папрасіў дапамогі. Хаджы пісаў:
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Jan 25

Паэту Міколу Аўрамчыку 14 студзеня споўнілася 90 гадоў. Сёньня ён -- старэйшына нашай літаратуры. Упершыню мы рабілі інтэрвію зь Міколам Якаўлевічам
7 гадоў таму . Вось і ўчора я напрасіўся на гарбату -- каб пагутарыць пра ягоныя дзевяноста.

Аўрамчык распавёў, як Колас дабраславіў яго і ўвёў у літартуру. У 1939 годзе ён, Аўрамчык, вучыўся на першым курсе педінстытута, і да студэнтаў прыйшлі на вечарыну літаратары -- Янка Купала, Якуб Колас, Зьмітрок Бядуля ды іншыя... А Мікола Якаўлевіч ужо ў той час надрукаваў колькі сваіх вершаў у інстытуцкім самвыдаце і нават у "Полымі". І вось Коласу і Купалу падаюць той самвыдатаўскі зборнічак, паэты праглядаюць, і Колас кажа: "А дзе той Аўрамчык? Такі ў яго тут верш добры -- хай бы выйшаў і прачытаў!.." Мікола Якаўлевіч выйшаў -- і прачытаў. Назаўтра пра гэта напісалі ў газэце -- што сам Колас адзначыў яго, Аўрамчыка, і нават параўнаў ягоны верш "Адлёт жураўлёў" па сьвежасьці і чысьціні зь лермантаўскім "Ветразем".

Сёньня, праз 71 год Мікола Аўрамчык чытае тут той самы верш "Адлёт жураўлёў".

Мікола Аўрамчык. Адлёт жураўлёў

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ

Тэгі: , ,