it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 02

дакота

Сёньня адбылася інтэрнэт-прэзэнтацыя хіта Дакоты “Спички” у беларускім варыянце. Песьня была перакладзена ў межах праэкту “Тузін. Перазагрузка”.

Дакота. Запалкі
(муз. і сл. Дакоты, пераклад не беларускую Глеба Лабадзенкі)
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/09/Dakota_Zapalki.mp3]

СПАМПАВАЦЬ (3,4 мб)

Тэгі: ,

Dec 28

з надыходзячым Новым годам усіх чытачоў Блога!

невялікі падарунак ад мяне — нашая з Дакотай песьня ў добрай якасьці ў фармаце mp3

спампаваць можна тут: Цябе забываю

у новым годзе — новыя песьні, вершы й фота.

заставайцеся з Блогам!..

Тэгі: ,

Dec 18

Сябры! Да мяне прыйшло шмат просьбаў выкласьці ці пераслаць нашую з Дакотай песьню “Цябе адчуваю”. Не магу зрабіць гэтага па некалькіх прычынах. Па-першае, студыйны запіс існуе толькі ў дэма-вэрсыі, а яна, без інструмантаў, гучыць недасканала. Па-другое, тэкст быў зьменены, і апошні варыянт значна адрозьніваецца ад запісанага.

Але адмыслова для наведнікаў Блогу дазволю сабе зрабіць вам невялікі калядны падарунак — два рынгтоны. Адкрыю сакрэт: адзін зь іх ужо тыдзень стаіць у мяне на тэлефоне.

Спампаваць можна тут: dakota1 and dakota2 .

Калі будзе зроблены канчатковы варыянт песьні, абяцаю выкласьці цалкам! 🙂

Тэгі:

Dec 15

панядзелак, 15 сьнежня, БТ, 21:50

паўфінал “Эўрафэста” (адборышча на “Эўрабачаньне”), жывы эфір (буду актыўна махаць рукамі ў камэру 🙂

нумар 5 — Дакота зь песьняй “Цябе адчуваю” (музыка Дакоты, словы Глеба Лабадзенкі)

здаецца, адзіная беларускамоўная песьня з усіх.

заўзеем за Дакоту!

Тэгі:

Dec 03

чацьвер, 4 сьнежня, 18.00 клюб Nightstar (Сьвярдлова,2)
кантакт 8-029-945-4552 Ганна (дырэктарка Дакоты)

а ў пятніцу а 18.00 у гэтым жа клюбе адбудзецца канцэрт Дакоты. пытайцеся квіткі ў канцэртавых касах гораду!

ps 25 лістапада Дакота падала заяўку на ўдзел у Эўрабачаньні ад Беларусі.
музыка Дакоты, словы Глеба Лабадзенкі.
пакуль гэта ці не адзіная песьня па-беларуску 🙂

Тэгі: