Jan 10
|
сябры!
не перадаць мае радасьці! за першыя суткі акцыі адгукнуліся 322 чалавекі! цяпер 05.15 раніцы, і я толькі што скончыў апрацоўваць заяўкі! але ніякай стомы няма, бо такая справа!
з кнігамі сытуацыя такая. тыя 4 назвы, што выстаўляліся спачатку, усе замоўленыя = 187 экзэмпляраў.
аднак дзядзька Рыгор паабяцаў, што бяз кнігі не застанецца ніхто -- кожны ўдзельнік атрымае падарунак з аўтографам. мы добра перабралі ягоныя хатнія запасы -- і зь ягоных кніг 1970-х -- 1990-х гадоў назьбіралі больш за 300 асобнікаў, якія пойдуць на акцыю. таму цяпер, робячы замову, назву кнігі пазначаць ня трэба -- дзядзька Рыгор нешта падбярэ і падпіша для вас на свой густ.
коратка нагадваю, што далучыцца да акцыі можна, даслаўшы ліст на мэйл labadzenka@gmail.com
калі ласка, прытрымлівайцеся такой формы:
* імя, прозьвішча (каму падпісваць)
* нумар мабільнага (каб вас потым знайсьці)
* адрас электроннай пошты (паўтарыце, нават калі ён ёсьць у загалоўку ліста)
* прыкладны памер ахвяраваньня (для парадку 🙂 )
ніякія з гэтых дадзеных не будуць нідзе апублікаваныя.
Тэгі: Барадулін