it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 26

* дзякую 646 удзельнікам акцыі!

* дзякую маёй жонцы за цярпеньне!

* дзякую Натальлі Давыдзенцы, якая дапамагала дзядзьку Рыгору з падпісваньнем кніг: дыктавала, падавала кнігі, спакоўвала іх! гэта -- палова працы!

* дзякую ўсім, хто распаўсюджваў інфармацыю ў СМІ, блогах і сацсетках. бяз гэтага столькі людзей не адгукнуліся б! (дарэчы, вы заўважылі, які сайт адзін не надрукаваў ні слова пра акцыю?..)

* дзякую Партыі БНФ за прадстаўленае памяшканьне сядзібы, дзе адбываліся раздачы кніг! Яны -- адзіныя, хто адгукнуліся!

* дзякую Маладому Фронту за дапамогу ў раздаваньні!

* дзякую Аляксею Кульбіцкаму за апэратыўны выраб паштовак для акцыі!

* дзякую Алесю Мазаніку, Сяргею Шапрану, Аляксею Мінчонку, Уладзімеру Сіўчыкаву, Барысу Пастарнаку, Яўгеніі Пастарнак, Юліі Катаржынскай!

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 25

Акцыя “Салідарныя з Барадуліным” скончылася. Ці не стаміўся дзядзька Рыгор падпісваць свае кнігі сотнямі, з Еўрарадыё падзяліўся ініцыятар акцыі Глеб Лабадзенка

Author: Вольга Міцкевіч 23.01.2012 21:22, ЕЎРАРАДЫЁ

Еўрарадыё: Колькі чалавек узялі ўдзел у акцыі? І як Рыгор Барадулін сябе пачувае, ведаючы, што столькі людзей жадаюць набыць ягоную кнігу?

Лабадзенка: Агулам, прыняло ўдзел 646 чалавек. Першапачаткова было 177 кніг, якія планавалася раздаць, але за першыя двое сутак паўдзельнічалі ўжо 400 чалавек, таму мы ўзялі нейкія кнігі ў выдавецтвах, нешта Дзядзька Рыгор са старога яшчэ знайшоў. Некаторыя ўдзельнічалі сем’ямі, таму дзядзька Рыгор падпісаў больш за 700 кніг. Ён рабіў гэта з вялікім імпэтам: трэба было зрабіць да аўторка, а ўжо на выходных ён скончыў падпісваць кнігі. Сказаў, што яму вельмі прыемна, што столькі людзей адгукнулася.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 22

сёньня Рыгор Барадулін скончыў падпісваць кнігі. у акцыі ўзялі ўдзел 646 чалавек, агулам паэт падпісаў больш за 700 кніг (некаторыя ўдзельнічалі цэлымі сем'ямі).
удзельнікі змогуць атрымаць падпісаную кнігу ў аўторак -- правярайце мэйл. калі нічога няма, лістуйце labadzenka@gmail.com

дзякуй усім, хто паўдзельнічаў! спадзяюся, кнігі ўдасца раздаць апэратыўна -- вельмі прашу, калі нават не атрымаецца прыйсьці, прышліце каго са знаёмых. цягаць на гарбу столькі кніг -- ня самая лёгкая справа.

Тэгі:

Jan 21


на Плошчы Незалежнасьці, ля Чырвонага касьцёла

Тэгі:

Jan 17

Шаноўныя сябры! Замовы на кнігі больш не прымаюцца, бо кнігі скончыліся! Зрэшты, першапачаткова мы плянавалі пусьціць на акцыю 177 кніг, у выніку прынята 630 замоваў!

Тыя, хто атрамаў станоўчы адказ на сваю замову -- кнігу абавязкова атрымаюць (паведамлю лістом, калі дакладна). Дзякую ўсім за ўдзел!

Тэгі:

Jan 17

адная паненка, замаўляючы кнігу, пакінула камэнтар, які мяне проста агаломшыў!

Дзякуй вам! I не толькi за тое, што дапамагаеце такому добраму чалавеку — на мiнулай акцыi я сустрэла свайго будучага мужа 🙂

вось гэта ваў!

Тэгі:

Jan 16


сёньня адбылася першая раздача кніг. з 307 падпісаных -- 208 ужо знайшлі сваіх гаспадароў! а значыцца -- траціна кніг раздадзеная!

дзякую ўсім, хто прыйшоў! дзякую Партыі БНФ за памяшканьне Сядзібы, дзе адбывалася раздача! дзякую "Маладому Фронту" за чалавечую дапамогу!

наступны этап раздачы кніг адбудзецца праз тыдзень. кожны, хто не забраў кнігу сёньня, атрымае паўторны мэйл. каму будуць падпісаныя кнігі за гэты час -- таксама!
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 15

307 кніг -- гэта роўна палова, бо агульная колькасьць удзельнікаў акцыі дасягнула 615 чалавек.

гэта значыцца, што сёньня да вечара 307 чалавек атрымаюць ліст з інфармацыяй, дзе і калі атрымаць сваю кнігу. правярайце пошту!

кніг застаецца вельмі-вельмі мала, з дня на дзень акцыя будзе скончаная. але калі вы атрымалі станоўчы адказ на свой ліст -- значыцца, кнігі вам дакладна хопіць!

Салідарныя з Барадуліным!

Тэгі:

Jan 14

агулам да акцыі далучыліся 592 чалавекі. кніг застаецца мала, але вы яшчэ можаце пасьпець!

раздача падпісаных кніг адбудзецца ў некалькі этапаў (неяк боязна зьбіраць разам 600 чалавек у цэнтры Менску))).

184 чалавекі, кнігі якім ужо падпісаныя, атрымаюць сёньня-заўтра ліст, дзе і як забраць кнігу. калі вы НЕ АТРЫМАЛІ ліст, значыцца кніга вам яшчэ НЕ падпісаная. калі за гэтыя дні дзядзька Рыгор здолее падпісаць яшчэ колькі дзясяткаў кніг -- гэтыя людзі таксама будуць запрошаныя на атрыманьне падарунка.

на саміх раздачах кніг дзядзька Рыгор прысутнічаць ня будзе -- ня будзем стамляць яго тэхнічнымі момантамі. аднак ёсьць папярэдняя дамоўленасьць зь ім правесьці потым агульную імпрэзу для ўсіх удзельнікаў акцыі (інфармацыі ў прэсе не будзе, толькі рассылка для ўдзельнікаў). на гэтай імпрэзе прапаную ня толькі слухаць дзядзьку Рыгора, але і чытаць са сцэны ягоныя вершы. каб гэты было сапраўднае сьвята беларускай паэзіі!
сачыце за навінамі тут і правярайце пошту!

умовы акцыі тут: http://labadzenka.by/?p=15723
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 11


за сёньняшні дзёнь дзядзька Рыгор падпісаў каля 70 кніг.

агулам у акцыі ўзялі ўдзел ужо 540 чалавек!

апроч Беларусі, паступілі замовы з Польшчы, Расеі, Эстоніі, Літвы, ЗША, Ізраіля, Нямеччыны, Швецыі...

у выдавецтвах удалося знайсьці некаторыя запасы кніг, таму -- акцыя працягваецца да апошняй кнігі!

для тых, хто ўжо замовіў: вельмі прашу не крыўдаваць, калі ў выніку атрымаеце ня тую кнігу, што замаўлялі. напрыклад, "Маладзіка над стэпам" было 35 экзэмпляраў, а замоваў паступіла 68. загадзя выбачаюся перад тымі, каму дастанецца іншая кніга.

шчыра дзякую ўсім, разам мы -- моц!

умовы акцыі тут: http://labadzenka.by/?p=15723

Тэгі: