траўня 16
|
маю ў калекцыі прынамсі тры візытоўкі дзядзькі Рыгора, але гэтая падабаецца найбольш.
Тэгі: Барадулін
|
маю ў калекцыі прынамсі тры візытоўкі дзядзькі Рыгора, але гэтая падабаецца найбольш. Тэгі: Барадулін
Чарказян (пераклад Барадуліна) -- падпісаны Арцёму Н... Каждый четвертый (Барадулін у перакладах на расейскую) -- падпісаны Таццяне М... Вазнясенскі (пераклад Барадуліна, 1980 год) -- падпісаны Ульяне Т...
апроч гэтых, ёсьць яшчэ некалькі кніг, замоўцы якіх перасталі адказваць на мэйлы. так што, магчыма, праз пару дзён сьпіс папоўніцца. як і раней, ахвяраваньне за гэтыя кнігі -- адвольнае. вы пішаце адрас з індэксам, я высылаю кнігу -- вы пералічваеце паэту дапамогу. лістуйце labadzenka@gmail.com Тэгі: Барадулін
сябры, у вас усё яшчэ ёсьць магчымасьць атрымаць кнігу Рыгора Барадуліна з аўтографам зь ліку тых, што на фота. фішка ў тым, што аўтограф пры гэтым будзе іншаму чалавеку -- несумленнаму ўдзельніку акцыі "Салідарныя з Барадуліным" але ў каго яшчэ будзе кніга з такой цікавай гісторыяй?.. лістуйце labadzenka@gmail.com Тэгі: Барадулін
сябры, як я пісаў учора, з акцыі "Салідарныя з Барадуліным" засталося каля 30 кніг. гэта значыцца, што 30 несумленных людзей замовілі кнігі, паабяцалі ахвяраваць -- і зьніклі. адпаведна, зь сёньняшняга дня любую з гэтых кніг можаце забраць вы. ужо паступіла каля 10 замоваў, адпаведна -- у мяне застаецца каля 20 кніг. ПРАШУ ЗЬВЯРНУЦЬ УВАГУ! усе кнігі ўжо НЕКАМУ ПАДПІСАНЫЯ і НЕ БУДУЦЬ падпісвацца другі раз. калі некаму з вас трэба кніга з такой цікавай гісторыяй (будзе, што гасьцям распавесьці ))) -- замаўляйце ўжо цяпер на адрас labadzenka@gmail.com замаўляючы гэтую кнігу, вы: 1. дапамагаеце Рыгору Барадуліну ахвяраваньнем ахвяраваньне, як і заўжды, -- адвольнае. атрымаць кнігу і ахвяраваць можна ў 2 спосабы.
сябры! пасьля акцыі "Салідарныя з Барадуліным", якую я праводзіў у студзені, засталося каля 30 кніг. гэта кнігі, якія людзі замовілі -- і не забралі. і, адпаведна, не ахвяравалі. фактычна такімі паводзінамі гэтыя людзі пазбавілі магчымасьці паўдзельнічаць у акцыі 30 іншых людзей, якім кніг не хапіла.
ад імя ўсіх вас павіншаваў сёньня дзядзьку Рыгора зь ягонымі 77. ён стараецца трымацца малайцом! Тэгі: Барадулін
...24 лютага 1935 году на хутары Верасоўка пад Вушачамі ў Івана і Куліны Барадуліных нарадзіўся малы Рыгорка... што было далей, вы ведаеце. са сьвятам, дзядзька Рыгор! Тэгі: Барадулін
маленькая рэмарка: з аўтографам іншаму чалавеку. пасьля акцыі больш за 40 чалавек не забралі дагэтуль свае кнігі. прайшло тры тыдні, а некаторыя так і не адгукнуліся. кожнаму з іх я адправіў толькі што трэці, апошні ліст. у ім значыцца, што кнігі, неразабраныя да 1 сакавіка, будуць адданыя іншым людзям. хочаце ахвяраваць -- і займець кнігу з такой гісторыяй? (другі раз кніга спецыяльна падпісвацца ня будзе). тады пакідайце заяўкі ўжо цяпер на labadzenka@gmail.com 01.03.2012, калі кнігі застануцца, заяўкі будуць задаволеныя ў парадку паступленьня. Тэгі: Барадулін
|
|