it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 21

referendum

Тэгі: ,

Apr 16

відэа падрыхтавана TUT.BY паводле матэрыялаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у Дзяржынску.

Тэгі: ,

Feb 24

Сяргей Шапран, Новы Час

Адны называюць яго вялікім, іншыя — геніяльным, а сам ён нават паэтам сябе не называе — толькі чорнарабочым беларускай мовы. 24 лютага Рыгору Барадуліну спаўняецца 78… Гады, хваробы і ў непасрэднай сувязі з гэтым — дасюль няздзейсненыя мары, сярод якіх самая істотная — дажыць да беларускай Беларусі.

 

Апошнім часам дзядзька Рыгор зрэдчас выходзіць з дому — не дазваляе здароўе. Яго жыццё працякае пераважна ў коле самых блізкіх людзей, у тэлефонных размовах з сябрамі і сустрэчах з імі, сярод кніжных паліц, на якіх увесь літаратурны космас — сусветны і беларускі. Тым не менш, нягледзячы на здароўе, Рыгор Барадулін па-ранейшаму піша, дакладней, — вершы самі прыходзяць да яго, дзень за днём, год за годам, ужо больш за паўстагоддзе, і толькі ў гэтым бачыць ён сэнс свайго жыцця, і ў гэтым жа — яго ратунак.

— Дарагі дзядзька Рыгор, як вы сябе адчуваеце апошнім часам?

— Не зусім, каб добра, і не зусім ужо дрэнна. Спадзяюся яшчэ трошку пажыць, таму што задум многа, а часу мала. Калі яшчэ пачынаў жыць, дык здавалася, што часу наперадзе шмат, а чым далей жывеш, тым яго менш і менш. Усё-такі ў гэтым годзе мне 78 — гэта страшэнна многа. Раней я падлічваў не злева направа, а наадварот: дапусцім, 71 ставіш справа налева — атрымліваецца 17, 77 і ёсць 77, а 78 — выходзіць ужо 87… Але, як у нас дома гаварылі, трэба жыць і мучыцца, пакуль смерць налучыцца.

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 04

перадрук з Еўрарадыё

Народны паэт паслізнуўся, выходзячы з Чырвонага касцёла. Новы год пісьменнік правёў на бальнічным ложку.

 

Перад самым Новым годам касцельная карэктар папрасіла дзядзьку Рыгора прыехаць падпісаць кнігі, якія раней выходзілі пры дапамозе Касцёла. Сябры паэта дагэтуль задаюцца пытаннем: чаму нельга было перадаць яму гэтыя кнігі на подпіс дадому?.. Але назад падзеі ўжо не адматаеш.

 

“Перад самым Новым годам Рыгор быў у касцёле, і ўжо збіраўся дамоў ехаць,— распавядае Валянціна Барадуліна, жонка паэта. – Яму выклікалі машыну, ён ужо хацеў сядаць, паслізнуўся – і паваліўся на левы бок… І раздрабіў сабе левае плячо… Гэта было ўвечары. Калі яго прывезлі дамоў, я не зразумела адразу, што гэта – думала, удар проста. А раніцай як агледзелі, што там фіялетавыя плямы… Цяпер яны расплыліся па ўсім целе – увесь жывот, і нават на спіне, такая моцная гематома. Выклікалі хуткую, яго завезлі ў 6-ю клініку, аддзяленне траўматалогіі. Там зрабілі рэнтген – высветлілася, што ў яго зламанае плячо…”

 

У лякарні народнаму паэту спачатку выпала глядзець індыйскае кіно.
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 29

На сарачыны Генадзя Асташонка

Дапамагаў красе сябе знайсьці,

На гэты сьвет зірнуць спрадвечнай сутнасьці.

І сталь, і срэбра ў даўнім забыцьці

Чакалі,

Каб у мастака прысуд знайсьці.

 

І адляцела сьветлая душа,

І пачынаў у сьлёз вучыцца град ісьці.

Гаркоту смутак п'е з таго каўша,

Які ён выдыхнуў для смутнай радасьці...

 

Хілю галаву.

Рыгор Барадулін

PS зьмяшчаецца са згоды аўтара

Тэгі: , ,

Sep 19

здымак са Збору твораў, том 3

Тэгі:

Jul 08

з кнігі "Лісты ў Хельсінкі"

Тэгі:

Jul 01

КОНКУРС СКОНЧАНЫ, ПРЫЗЫ АТРЫМАЛІ 9 ЧАЛАВЕК:
1. Інеса Агеева
2. Сьвятлана Міхайлава
3. Інна Каляда
4. Ася Паплаўская
5. Мікалай Савейка
6. Аляксей Карніловіч
7. Сяргей Саханько
8. Вадзім Трафімчык
9. Алена Барткевіч

усе ўдзельнікі далі адказ -- "Ладдзя Роспачы"

віншую пераможцаў! дзякую за ўдзел!

АДКАЗЫ ПРЫМАЮЦЦА ТОЛЬКІ НА МЭЙЛ labadzenka@gmail.com !
АДКАЗЫ Ў КАМЭНТАРАХ ВЫДАЛЯЮЦЦА І НЕ ЗАЛІЧВАЮЦЦА!

 

пытаньне вельмі простае:

Які твор Уладзімір Караткевіч прысьвяціў свайму сябру Рыгору Барадуліну?

 (варыянтаў адказу можа быць некалькі, дастаткова даць хоць бы адзін правільны)

першыя ПЯЦЬ удзельнікаў, якія дадуць слушны адказ на адрас labadzenka@gmail.com, атрымаюць прыз -- набор паштовак зь вершамі і выявамі Рыгора Барадуліна.

 

прыз высылаю поштаю.

Тэгі: , , ,

Jun 16

UPD варыянты Алесь Чабор, Авось Савось і Алесь Каліна ўжо названыя і больш не залічваюцца

шырокавядомыя як мінімум тры псеўданімы народнага паэта. адпаведна, прызоў таксама будзе тры -- наборы паштовак са здымкамі і вершамі Рыгора Барадуліна!
калі ласка, называйце ў камэнтах кожны па адным псеўданіме -- каб прызы атрымалі розныя людзі!

ps хто жадае атрымаць паштоўкі бяз конкурсу, зазірніце сюды

Тэгі:

траўня 30

Тэгі: