it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 23

bar1950xx

гэтая і яшчэ дзясяткі іншых унікальных фотак (у тым ліку непублікаваных раней) увойдуць у новую кнігу рукапісаў (!) Рыгора Барадуліна.

прачытаць падрабязьней і падпісацца на будучую кнігу можна ТУТ

ps сардэчна дзякую за дапамогу ў сканаваньні фотак для кнігі Алесю Мазаніку (imbryk.by)

Тэгі:

траўня 22

baradulin2

Павел Падкарытаў -- бізнэсовец і мецэнат. сам з Екацярынбургу, але карані мае беларускія, як і прозьвішча па бабулі -- Бераговіч.
адчуўшы пакліканьне да каранёў, яшчэ ў Расеі вывучыў беларускую мову. першай прачытанай па-беларуску кнігай стала "Дажыць да зялёнай травы" -- ліставаньне Быкава з Барадуліным.

і вось у Менску адбылася прыкментая сустрэча )

Тэгі: ,

траўня 22

cuzy

Чужы

Я пасівеў, як гэтыя аблокі,

Што пасьвіліся ў роднай старане.

Стаю такі чужы,

Такі далёкі,

Што ўжо мой цень

Не пазнае мяне.

4.VII.98  Вушачы

 

 

Тэгі:

траўня 15

нагадваю, што рыхтуецца да друку ўнікальная кніга рукапісаў (!) Рыгора Барадуліна.
цяпер сканую здымкі, што захоўваюцца ў дзядзькі Рыгора дома ў агромністым драўляным чамадане, зь якім ён некалі прыехаў з Вушачаў паступаць на менскі філфак.

сярод знаходак -- непублікаваныя раней здымкі мамы, таты (дагэтуль публікаваўся адзін і той жа здымак таты з кнігі ў кнігу!), самога Барадуліна ў нефармальных сітуацыях. мусіць атрымацца цудоўная падборка!

падпісацца на будучую кнігу можна ТУТ

vushachy

Тэгі:

траўня 15

Ксенія Ельяшэвіч, TUT.BY

Плануецца, што ў новым выданні не будзе ніводнай друкаванай літары, а ўвесь матэрыял збяруць са шматлікіх нататнікаў пісьменніка. Новая кніга аб’яднае як ужо вядомыя, так і зусім новыя вершы. Да таго ж, сюды патрапіць і сапраўдны эксклюзіў: выпадковыя занатоўкі з размоў, малюнкі дачкі і ўнучкі, эпіграммы на вядомых асоб і зацемкі пра любімых катоў Мірона і Рысіка.

Ідэя кніжкі ўзнікла ў журналіста і блогера Глеба Лабадзенкі пасля таго, як дзядзька Рыгор убачыў ягоную кніжку “Дзіцячая ЗаМова”:

- Такое хуліганства (грубая кардонная вокладка, шэрая папера, металічная спружына) яму спадабалася. Больш за тое, ён сам выказаўся за тое, каб выдаваць кніжкі “нясумна”. Тады і прыйшла думка, што цікава было б выдаць у такой форме менавіта рукапісы Барадуліна. Бо почырк дзядзькі Рыгора - гэта ўжо графічны брэнд. У інтэрнэце цяпер можна знайсці шмат вершаў, напісаных ягонай рукой, а практычна ва ўсіх апошніх кніжках, што выходзілі ў дзядзькі Рыгора, ёсць 1-2 вершы ў рукапісным варыянце. Прычым нават у кнігах 20-гадовай даўніны: ужо тады дызайнеры зразумелі гэтую фішку. Да таго ж, па новай кнізе можна будзе прасочваць, як з часам мяняўся почырк паэта. Якімі асадкамі ен пісаў, на якой паперы і ў якіх нататніках.

Самы ранні рукапіс у будучай кнізе – 1952 года. Самы свежы – сёлетні, 2013 года. Атрымліваецца, чытач атрымае падборку вершаў за 61 год!.. Апроч гэтага, у выданні мяркуецца размясціць фотаздымкі, якія чытачы раней яшчэ не бачылі:
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 14

нагадваю, што рыхтуецца да друку ўнікальная кніга рукапісаў (!) Рыгора Барадуліна.

падпісацца на яе можна ТУТ
radaunica

Тэгі:

траўня 12

нагадваю, што рыхтуецца да друку ўнікальная кніга рукапісаў (!) Рыгора Барадуліна.
падпісацца на яе можна ТУТ
daminika

Тэгі: ,

траўня 11

Ня варта глыбока
падводзіць высновы
На тых,
хто чужаецца роднай мовы.
Даўно ўжо адно
Зразумець пара:
Сабака брэша на мове
гаспадара.

2.VIII.95

Тэгі:

траўня 04

baradulin-rukapis

сябры!

рады паведаміць пра чарговую задуму – кнігу рукапісаў (!) Рыгора Барадуліна.

цягам апошніх месяцаў я адсканаваў каля 500 вершаў дзядзькі Рыгора з нататнікаў і сшыткаў. зь іх будзе выбраная прыкладна сотня. кніга мусіць выйсьці падобнай па форме да “дзіцячай заМовы”ніводнай друкаванай літары, усё ад пачатку да канца – рукою дзядзькі Рыгора.

у кнігу ўвойдуць рукапісы за 61 (!) год – ад рукапіса верша 1952 году да самых сьвежых твораў году 2013-га. почырк дзядзькі Рыгора – сам па сабе як фірмовы знак. рукапісы дужа разборлівыя, можна лёгка чытаць, не спыняючыся. сярод чыставых рукапісаў, трапляюцца таксама тыя, дзе можна прасачыць працу паэта над словам.

прыкметна, што прыкладна палову кнігі складуць менавіта вершы апошніх гадоў – 2011-2013. некаторыя зь іх яшчэ нідзе не друкаваліся. таксама ў кнігу ўвойдуць каля 20 непублікаваных раней здымкаў.

такой кнігі, здаецца, яшчэ не было ў найноўшай беларускай літаратуры (папраўце, калі памыляюся). і – вядома – першая такая кніга павінна выйсьці ў Рыгора Барадуліна!

працэс падрыхтоўкі кнігі можа заняць некалькі месяцаў. аднак ужо сёньня на яе можна падпісацца, выслаўшы замову на labadzenka@gmail.com

гарантавана кнігу атрымаюць толькі тыя, хто падпісаўся.

у замове абавязкова пазначце:

  1. імя і прозьвішча
  2. колькасьць асобнікаў
  3. хатні адрас (толькі для тых, хто ня зь Менску – і трэба будзе высылаць поштаю)
  4. мэйл (калі ласка, упішыце яго сюды, а ня проста “гэты,зь якога пішу” J)
  5. тэлефон для сувязі (на ўсялякі выпадак).

 

колькі будзе каштаваць кніга? пакуль невядома, бо яшчэ не да канца гатовы макет. у кожным разе, будзе знойдзены варыянт, каб кошт быў адэкватны.

аднак кожны з вас можа ахвяраваць на кнігу колькі заўгодна грошай – бо прыбытак ад кнігі будзе перададзены ў якасьці дапамогі Рыгору Барадуліну.

навошта падпісвацца загадзя? галоўным чынам – каб было зразумела, які рабіць наклад. Па-другое, каб атрымаць кнігу са зьніжкай. (тыя, хто падпісаўся на “дзіцячую заМову” атрымалі кнігу за 40 тысяч. у кнігарнях яна цяпер стаіць па 100-110).

як можна дапамагчы праекту?

распаўсюджвайце інфармацыю пра кнігу!

замаўляйце кнігу ня толькі сабе, але і на падарункі!

чытайце Рыгора Барадуліна!

Тэгі:

Apr 23

сабрала ў сваім Блогу Таццяна Дзям'янава

Рыгор Барадулін. Відэа.

858024658.jpg

Гэта мы. Паэта Рыгор Барадулін. Відэа падрыхтавана TUT.BY паводле матэрыялаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у Дзяржынску. Апублікавана 29.04.2012

http://www.youtube.com/watch?v=AhYB5DmgMl8&feature=player_embedded
----------------------------------------------------------------------------------
Рыгор Барадулін - Ружанец (2000) Апублікавана 28.03.2010

http://www.youtube.com/watch?v=RsuDtnaOQaE&feature=player_detailpage
----------------------------------------------------------------------------------

Сустрэчы ў БДУ. Рыгор Барадулін 16.10.2003

http://www.youtube.com/watch?v=eKuebzVvxzc&feature=player_detailpage
----------------------------------------------------------------------------------

Рыгор Барадулін. Апублікавана 07.01.2011

http://www.youtube.com/watch?feature=player_detailpage&v=oCavvFhnMlQ
----------------------------------------------------------------------------------
Эпоха Барадуліна. Апублікавана 28.01.2011

http://www.youtube.com/watch?v=wBTLHJvnnzE&feature=player_detailpage
----------------------------------------------------------------------------------

З днём народзінаў, дзядзька Рыгор!(24.02.2012) Апублікавана 24.02.2012

http://www.youtube.com/watch?v=zg90l0fEJrk&feature=player_detailpage
----------------------------------------------------------------------------------

Рыгор Барадулін -- з «Белсатам» (27.03.12) Апублікавана 27.03.2012

http://www.youtube.com/watch?v=Ex1bdqwwvzw&feature=player_detailpage
----------------------------------------------------------------------------------

Бар "У Алега". Рыгор Барадулін. Апублікавана 8.08.2012

http://www.youtube.com/watch?v=Q9J1C9hbpm4&feature=player_detailpage
----------------------------------------------------------------------------------

Рыгор Барадулін. Менск, 2012 Апублікавана 25.08.2012

http://www.youtube.com/watch?v=hLhL1YhZV8I&feature=player_detailpage
---------------------------------------------------------------------------------

Рыгор Барадулін — паэт, які стварае мову. Апублікавана 24.02.2013

http://www.youtube.com/watch?v=mywFhAvJbAY&feature=player_detailpage

Тэгі: ,