it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 10

dahetul
сябры! хто хоча мець сабе 100 рукапісаў Паэта і 25 непублікаваных раней фота -- сьпяшайцеся падпісацца на кнігу!

унікальны сувенір і упрыгожаньне хатняй бібліятэкі, найлепшы падарунак любімым і каханым!

падтрымлівайце сапраўды вартую літаратуру!

падпісацца на ўнікальную кнігу рукапісаў Рыгора Барадуліна можна ТУТ, пачытаць пра яе падрабязней можна ТУТ.

Тэгі:

Aug 10

 

Дажджы й дажджы,

І хмары, і самота,

І глухата

З усходу да заходу.

А ў сэрца ўпотай

Просіцца пяшчота,

І смутак цягне,

Як мядзьведзь калоду,

Дзе пчолы рупнасьці

Яшчэ жывыя.

Яшчэ імгненьне —

І душа завые…

 

З.VII.98

Вушача

[Лісты ў Фінляндыю з Вушачы да Васіля Быкава. Ліст першы]

Тэгі:

Jul 31

Не выйшаў ты і ў гэты раз
Мяне спаткаць, паднесці рэчы...
Ля весніц, толькі зноў твой вяз
Крануў галінкамі за плечы.

Ты мне не падасі рукі,
Глядзіш удаль з-пад шкла партрэта.
Ці бачыш, вырас сын які?
Скажы хоць слова для прывета.

А я... чакаў з усіх дарог
Цябе ў сорак чацвёртым... летам
Калоны ні адной не мог
Я прапусціць з ахапкам кветак.

Хацелася пачуць: "Сынок..."
Ускрыкнуць радаснае: "Тата!"
Бацькоўскім быў мне кожны крок…
Усё ішлі, ішлі салдаты...

Каторы раз сыходзіў снег...
Дамоў вярнуліся суседзі.
Я кожнаму насустрач бег
І чуў кароткае: "Прыедзе..."

Калі ў крыўдзе мне сябры
Гразіліся бацькамі,
Тады хацелася наўзрыд
Заплакаць шчырымі слязамі.

Не плакаў я - усім на злосць.
Бо ў хаце быў адзін - мужчына.
Не йшоў ты...
Маці маладосць
Глыбей заворвалі маршчыны.

І зараз еду я здалёк,
Чакаю ўсё - зайду, а маці
Мне кажа: "Пазнаеш, сынок?
Вось наша ўся сямейка ў хаце..."

Паверыць цяжка мне таму,
Што больш не прыйдзеш ты дадому.
А шапку я заўжды здыму
Перад магілай невядомай.

1958

Тэгі:

Jul 08

+001

сябры, каб падпісацца на кнігу рукапісаў (!) Рыгора Барадуліна, засталося зусім мала часу!
гэта першая кніга народнага паэта, дзе няма ніводнай друкаванай літары!
будзеце потым дакараць сябе ды шукаць кнігу ў спекулянтаў!
гарантавана кніжку атрымаюць толькі тыя, хто падпішацца на яе загадзя!

падпісацца на ўнікальную кнігу рукапісаў Рыгора Барадуліна можна ТУТ, пачытаць пра яе падрабязней можна ТУТ.

Тэгі:

Jul 01

Валянціна Аксак, Радыё Свабода

У ліпені выйдзе кніга рукапісаў Рыгора Барадуліна «Лепей». Гэтае ўнікальнае выданьне народнага паэта рыхтуе журналіст Глеб Лабадзенка.

Рыгор Барадулін

Рыгор Барадулін вядомы сваімі навацыямі ў айчынным прыгожым пісьменстве. Традыцыйны, здавалася б, лірык у кожнай новай кнізе зьдзіўляе ці то нечаканымі рыфмамі, ці то новымі словамі, ці то нечуванай да яго эратычнасьцю, ці то перастварэньнем біблійных псальмаў. Пошукам новага зьместу і формы паэт заняты й цяпер. У гэтых пошуках мэтра падтрымаў ягоны малады сябра журналіст Глеб Лабадзенка.

«Хацелася нечага незвычайнага. Якраз Глеб гэтую ідэю падтрымаў».

Спадар Глеб ня толькі падтрымаў ідэю выданьня кнігі рукапісаў Рыгора Барадуліна, але і ўзяў на сябе ўвесь клопат па яе падрыхтоўцы. А ён аказаўся немалы. За больш чым шэсьць дзясяткаў гадоў творчага жыцьця ў паэта набралася незьлічоная колькасьць рукапісных нататнікаў. Спадар Глеб прызнаецца, што ня ўсе іх прачытаў.

Глеб ЛабадзенкаГлеб Лабадзенка

«Зразумела, што ня ўсе нататнікі я апрацаваў, а толькі каля двух дзясяткаў. Я адсканаваў больш за пяцьсот вершаў з розных гадоў. Самы раньні зь іх сягае ў пяцьдзясят другі год і напісаны пад псэўданімам Алесь Чабор. А самыя сьвежыя — літаральна зь мінулага месяца яны будуць. То бок за шэсьдзясят адзін год там будуць прадстаўленыя вершы».

Складальнік кажа: чытаючы нататнікі Рыгора Барадуліна, ён уразіўся, наколькі розны паэт на суседніх старонках. І гэтая рознасьць легла ў аснову кампазыцыі будучай кнігі.

«Вось на адной старонцы — „Маленьне за Беларусь“, а на другой — верш пра тое, як певень за курыцай бегае. Вось гэтая рознасьць ягоная ні ў воднай кнізе яшчэ мне не траплялася. Кнігі складаліся альбо паводле храналягічнага прынцыпу, альбо тэматычнага — пра маму, пра радзіму, пра каханьне, рэлігійныя вершы, якіх некалькі зборнікаў выйшла. А вось паказаць тое, наколькі ён шматгранны, шматбаковы — вось гэта мне падалося вельмі важнай магчымасьцю ў такой кнізе».

Рукапіс двух вершаў Рыгора Барадуліна, перададзены «Свабодзе» ў праграму «Чэрвень з Быкавым»

Рукапіс двух вершаў Рыгора Барадуліна, перададзены «Свабодзе» ў праграму «Чэрвень з Быкавым»

Самому паэту важнасьць новай кнігі бачыцца ў тым, што яе старонкі будуць выглядаць так, як напісаныя аўтарам. У век усеагульнай кампутарызацыі часам ня верыцца, што той ці іншы твор напісаны жывым чалавекам, — кажа спадар Барадулін.

«Я хацеў паказаць, што называецца, жывую руку, першароднасьць матэрыялу, яшчэ з пахам травы і крыніц».

Кніга будзе называцца, як самы сьвежы нататнік Рыгора Барадуліна — «Лепей». Сто рукапісных вершаў, аздобленых малюнкамі дачкі і ўнучкі паэта, дапоўняць сямейныя здымкі, якія раней не друкаваліся.

Выданьне ажыцьцяўляецца на народныя грошы. Мэханізм просты — усе ахвотныя мець новую кнігу могуць даслаць папярэднюю замову на адрас складальніка labadzenka@gmail.com з пазначэньнем свайго імя і прозьвішча, электроннага і паштовага адрасу, тэлефона, колькасьці патрэбных асобнікаў. Па Беларусі кніга высылаецца накладной платай. Увесь прыбытак ад выданьня пойдзе аўтару.

Тэгі:

Jun 27

перадрук з Cmok.budzma.org

Як стала вядома нашаму сайту, Рыгор Барадулін з Цмокам сябруе даўно.

-- Цмок -- гэта вельмі даўні сімвал, даўні беларускі грамадзянін, -- сказаў у інтэрв'ю Cmok.budzma.org народны паэт Беларусі. -- Гісторыі пра Цмока сягаюць каранямі ў часы паганства. Але, хоць беларусы сёння ходзяць у касцёл ці царкву, паганства не забываецца. Гэта і даўнія народныя святы, і абрады, і прыкметы. Беларусы ходзяць у храм, але калі лета сухое -- то дажджу таксама ведаюць у каго папрасіць. Таму адраджэнне легендарнага Цмока -- гэта вельмі добрая і натуральная справа! Беларускі Цмок не добры, і не злы -- ён па-беларуску хітры і мудры!

Дзядзька Рыгор, атрымаўшы ў падарунак сувеніры з лагатыпам "Краіна Цмокаў", іранічна заўважыў: "За такі лозунг у сталінскія часы вас бы ўжо даўно адправілі шукаць Цмока на Калыму!".

У падарунак нашаму сайту Рыгор Барадулін перадаў два свежыя цмачыныя вершы. І намякнуў, што варта чакаць працяг цмачынай тэмы!

Вашай увазе -- рукапісы вершаў.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jun 27

Зь Вікіпедыі:

220px-Cesar_vallejo_1929Сэсар ВАЛЬЕХА (ісп.: César Abraham Vallejo Mendoza; 16 сакавіка 1892, г. Сант'яга-дэ-Чука, Перу — 15 красавіка 1938) — перуанскі празаік, паэт.

У першым зборніку вершаў «Чорныя геральды» (1918; бел. пер. Р. Барадуліна, 1993) элементы паэтыкі лацінаамерыканскага мадэрнізму арганічна спалучаны з протаавангардысцкімі тэндэнцыямі і індзейскім фальклорам. У 1920—21 зняволены за ўдзел у сялянскіх хваляваннях. У турме напісаў зборнік «Трыльсе» (1922), вытрыманы ў традыцыях авангардысцкай паэзіі. 3 1923 у эміграцыі (Францыя, Іспанія). У 1928 і 1931 наведаў СССР. Напісаў раман пра рабочых-індзейцаў «Вальфрам» і публіцыстычную кнігу «Расія ў 1931 годзе» (абодва 1931). Пад уражаннем грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—39 стварыў цыкл «Іспанія, няхай абмінае мяне чаша гэта» (выд. 1939). Сталая творчасць (зборнік «Чалавечыя вершы», выд. 1939) характарызуецца прастатой і эмацыянальнасцю, спалучэннем авангардысцкага наватарства з сацыяльнай і агульначалавечай праблематыкай. Аўтар публіцыстычнай кнігі «Супраць прафезійнай тайны», «Мастацтва і рэвалюцыя» (абедзве выд. 1973).

 

Дождж

У Ліме... Лупіць дождж у Ліме,
у брудных водах болю жах!
І капае з цуркамі тымі
цяпер твая мілосць праз дах.

Успомні песняра трымценне,
і зразумею пакрысе
я чалавечае ўраўненне
тваёй мілосці, як не ўсе.

Містычнай флейтаю ўзарвала
пупышку здрадніцкай навалы,
вядзьмарства “так” твайго ў журбе.

Ды льецца яснасць на разлогі
і на труну маёй дарогі,
дзе касцянею без цябе.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jun 22

+08

сябры, каб падпісацца на кнігу рукапісаў (!) Рыгора Барадуліна, засталося зусім мала часу!
гэта першая кніга народнага паэта, дзе няма ніводнай друкаванай літары!
будзеце потым дакараць сябе ды шукаць кнігу ў спекулянтаў!
гарантавана кніжку атрымаюць толькі тыя, хто падпішацца на яе загадзя!

падпісацца на ўнікальную кнігу рукапісаў Рыгора Барадуліна можна ТУТ, пачытаць пра яе падрабязней можна ТУТ.

Тэгі:

Jun 13

zapas

 

Тэгі:

траўня 25

koniki

нагадваю, што падпісацца на ўнікальную кнігу рукапісаў Рыгора Барадуліна МОЖНА ТУТ

Тэгі: