it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 02

сябры! першая палова кніг раздадзеная. у нядзелю ўвечары адбудзецца другая раздача.
учора нам ласкава дапамог спадар Канстанцін -- безь ягонага белага мінівэна нічога б не атрымалася!
але заўтра 2 лістапада (нядзеля) спадар Канстацін ня можа -- сямейныя справы...
таму зьвяртаюся: адгукніцеся, хто мае мікрааўтобус (ці, на крайні выпадак, аўто-ўнівэрсал)!.. дапамога патрэбная прыкладна ад 18.00 да 21.30
зьвяртайцеся на мэйл labadzenka@gmail.com

ps падрабязьней пра раздачу адпішуся, як высплюся. бо дзьве апошнія ночы разьбіраў лісты з замовамі на кнігі...

Тэгі:

Nov 01

правярайце мэйлы. усе, хто атрымаў запрашэньне, прыходзьце сёньня ў пазначанае месца ў пазначаны час.
больш за 400 кніг за некалькі дзён. вось дзе беларуская салідарнасьць!

Тэгі:

Oct 31

Замаўляйце "Выбранае" з серыі "Беларускі кнігазбор"!

Тэгі:

Oct 30

ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЯ РАЗДАЧА ПАДПІСАНЫХ КНІГ АДБУДЗЕЦЦА Ў СУБОТУ, 1 ЛІСТАПАДА, КАЛЯ ПОМНІКА ЯКУБУ КОЛАСУ. УСЕ, ХТО ПАКІДАЎ ЗАМОВЫ НА КНІЖКІ, -- САЧЫЦЕ ЗА МЭЙЛАМ. ВАМ БУДЗЕ ПАВЕДАМЛЕНЫ ПЕРСАНАЛЬНЫ ЧАС СУСТРЭЧЫ


я наведаў у лякарні шаноўнага дзядзьку Рыгора. перадаў яму ўсе вашыя словы падтрымкі й пажаданьні здароўя. за 2,5 гадзіны Рыгор Барадулін падпісаў 130 кніг. я прапаноўваў адкласьці частку на заўтра, але дзядзька Рыгор сказаў, што ён настолькі ўсім удзячны, што падпіша ўсё за раз.

дома з дапамогаю Мікалая Тамашэвіча (дзякуй яму!) усе кнігі былі ахайна раскладзеныя па парадку, пранумараваныя ў адпаведнасьці са сьпісам. гэта каб у суботу прасьцей было знайсьці на месцы, дзе чыя.



сёньня ж дырэктар выдавецтва "Кнігазбор" Генадзь Вінярскі перадаў мне два пакункі кніг Фадзея Булгарына

на просьбу спадара Вінярскага гэтыя кніжкі пойдуць на падарункі самым шчодрым ахвярадаўцам.

сябры! акцыя працягваецца! наступны раз я пайду падпісваць кнігі да дзядзькі Рыгора па абедзе ў пятніцу. таму той, хто дашле замову да 14.00 у пятніцу, ужо ў суботу ля помніка Коласу ў 19.00 атрымае падпісаны асобнічак.
нагадваю, што ў наяўнасьці ёсьць дзьве кніжкі:
-- "Дажыць да зялёнай травы"
-- "Выбранае" з сэрыі "Беларускі кнігазбор".
памер ахвяраваньня залежыць ад вас!
падрабязьней пра іх -- у папярэдніх запісах.
замаўляйце, як і раней, на мэйл labadzenka@gmail.com
у лісьце пазначайце: колькасьць асобнікаў, каму падпісваць, памер ахвяраваньня, кантактны тэлефон.

дзякуй усім за водгук!

Тэгі:

Oct 30

да дабрачыннай акцыі далучыліся 15 беларускіх гарадоў: Гародня, Берасьце, Віцебск, Магілёў, Маладэчна, Рэчыца, Полацак, Наваполацак, Слонім, Масты, Баранавічы, Салігорск, Сьветлагорск, Жлобін, Менск... сярод вядомых людзей, што ўжо замовілі кнігі, -- Андрэй Хадановіч, Андрэй Кім, Віталь Сіліцкі, Аляксандар Фядута, Ягор Шумскі, Тацяна Хома, Сьвятлана Длатоўская, Алесь Лагвінец, Алесь Зарэмбюк, Моладзь БНФ, творчыя каманды "Белсату", "Польскага радыё для замежжа", "Нашай Нівы", "Хартыі-97", праэкту "Будзьма", generation.by, "Эўрапейскага радыё для Беларусі", "Радыё Свабода" і яшчэ больш за 150 чалавек...
адгукнуліся беларусы з Польшчы, Літвы, Расеі, Швэцыі, Нямеччыны, Амэрыкі...
далучайцеся і вы!..

Тэгі:

Oct 29

нізкі паклон ад мяне і ад Рыгора Барадуліна усім, хто адгукнуўся!

ня маючы фізычнай магчымасьці адказаць падрабязна кожнаму, адказваю ўсім за раз.
сістэма дапамогі такая:
1. вы дасылаеце мне на мэйл замову (узор гл. у папярэднім запісы)
2. я іду ў шпіталь да Рыгора Барадуліна й падпісваю кнігі
3. сустракаемся, перадаю вам кнігі
4. адношу дзядзьку Рыгору грошы

кнігі панясу на подпіс у чацьвер ці пятніцу (каб не прымушаць яго падпісваць столькі кніг за раз). а калі паэт усё падпіша, дык прызначу агульную сустрэчу для ўсіх (напрыклад, у суботу ці нядзелю ля помніка Якубу Коласу а 19-й гадзіне), каб раздаць кнігі.

на гэты момант дапамога патрэбная зь перадаваньнем кніг у іншыя гарады. бо дасылаць накладзеным плацяжом сапраўды накладна -- пошта шмат забярэ сабе, а трэба, каб грошы ішлі Барадуліну, а не Белпошце.
патрэбна перадаць кнігі ў наступныя гарады: Полацак, Рэчыца, Жлобін, Маладэчна, Магілёў, Сьветлагорск, Салігорск, Берасьце, Гародню, Вільню...

сёньня я быў дома ў дзядзькі Рыгора, і ягоная жонка Валянціна Міхайлаўна перадала мне кнігі. Апроч "Дажыць да зялёнай травы", ёсьць колькі асобнікаў "Выбранага" з серыі "Беларускі кнігазбор".

цьвёрдая вокладка, 600 старонак.
пачатковы кошт 50 тысяч. калі хто ахвяруе больш -- вітаецца.
"а ў краме такая кніжка каштуе 20 тысяч!" -- скажаце вы
"у краме вы купляеце кніжкі, а тут -- падтрымлівацец Баруліна" -- адкажу я.

замаўляйце на той жа мэйл.

Тэгі:

Oct 27


Шаноўнае спадарства!
Кажу адразу: гэты пост -- не па просьбе Рыгора Барадуліна, а па рашэньні ягоных аднадумцаў і прыхільнікаў.
Зараз Дзядзька Рыгор у лякарні. Ягоны фінансавы стан цяжкі. Як чалавеку гранічна шчыраму, які жыве на пенсію і не атрымлівае гранты, чакаць дапамогі яму няма адкуль. Ды і пенсія ў Народнага паэта -- самая звычайная.
За кніжкі, якія часта выходзяць у Рыгора Барадуліна, замест ганарараў ён атрымлівае шматлікія аўтарскія асобнікі. Вось і было прынятае сумеснае рашэньне выставіць гэтыя кнігі на продаж.
УСЕ КНІГІ РЫГОР БАРАДУЛІН ПАДПІША ПЕРСАНАЛЬНА!
Пакуль тут -- адзін пункт. Будуць іншыя.

"Дажыць да зялёнай травы... Ліставанне і аўтографы Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна (1960-2003)"
Укладаньне Сяргея Шапрана.
Мяккая вокладка, 259 старонак, багата рэдкіх фотаздымкаў, аўтографы вершаў і лістоў.

Пачатковы кошт -- 12 тысяч рублёў.
Калі хто мае магчымасьць, можаце ахвяраваць 20 тысяч рублёў і больш.
Замовы прымаюцца на электронную скрыню: labadzenka@gmail.com
У лісьце пазначыць: Ваш кантактны тэлефон, колькасьць асобнікаў, каму падпісваць, памер ахвяраваньня.
Патэлефаную пры першай магчымасьці.
УСЕ ГРОШЫ АД ПРОДАЖЫ КНІГ БУДУЦЬ ПЕРАДАДЗЕНЫЯ РЫГОРУ БАРАДУЛІНУ.

p.s. распаўсюд гэтай інфармацыі вітаецца
pps дзякуй за апэратыўную інфармацыйную падтрымку сайту www.generation.by!

Тэгі:

Apr 18

barad1.jpg

такім пабачыў я дзядзьку Рыгора летам 2005 года ва Ўшачах, на месцы, дзе быў хутар Верасовачка і хата, адкуль паэт рабіў першыя крокі

Тэгі:

Feb 29

Над Беларусьсю
Сонца марудна ўстае,
І сьпяшаецца за навалай навала.
Адам Міцкевіч паліць
Беларускія вершы свае,
Каб напісаў іх Янка Купала…

Рыгор Барадулін

Тэгі:

Jan 02

rygor.jpg

Тэгі: