it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 20

nagbom4

Яшчэ адным бясцэнным экзэмплярам папоўнілася мая калекцыя рарытэтаў. Мой старэйшы сябар і калега Юрась Бушлякоў прэзэнтаваў мне такую вось кніжачку Рыгора Барадуліна 1963 году выданьня.

Спадар Юрась набыў гэтую кніжачку некалі ў букіністычнай краме, але, ведаючы маю любоў і пашану да Дзядзькі Рыгора, саступіў рарытэт мне. За што я бязьмежна спадару Юрасю ўдзячны!

Гэта адная зь першых кніг Рыгора Барадуліна. Тым ня меньш, ужо там былі зьмешчаны некаторыя вершы, якія сталі клясычнымі: "Слаўлю чысты абрус", "Куліна", "Сафійка", "Я -- сын зямлі..."...

Рыгор Барадулін -- нямногі з нашых паэтаў, якія паўсталі ў савецкі час, але якім і цяпер ня сорамна за першыя кніжкі.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Aug 09

d0b2d0bed0b6d18bd0ba

Гасьцюю зараз у Вушачах у Рыгора Барадуліна. Дзядзька Рыгор корміць тут усё жывое і непрытульнае.

Пад вечар да Барадулінскай хаты прыходзіць пяць катоў і сабака. А роўна ў 21.00 падцягваецца сямейства вожыкаў: мама, тата і дзіцёнак. Вожыкі п'юць малако і ядуць кашу. Аднаго вожыка мне ўдалося сфоткаць.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 24

Рыгор Барадулін адзначае сёньня свой 74-ы Дзень народзінаў. Ён зноўку ў лякарні -- на плянавым абсьледваньні. Так выпадае, што амаль кожны год Дзядзька Рыгор якраз на свае народзіны кладзецца ў шпіталь. Магчыма, яшчэ і таму, што, як сьціплы чалавек, ня любіць усе гэтыя віншаваньні і падарункі. А зараз і наведаць яго немагчыма, бо ў лякарні карантын...

З народзінамі, дарагі Дзядзька Рыгор! Я хачу, каб Вы былі заўсёды!

Тэгі:

Jan 15

Рыгор Барадулін. Інтэрнэт

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Тэгі: ,

Jan 08

Алесь Камоцкі, Глеб Лабадзенка, Рыгор Барадулін, Зьміцер Падбярэзкі

5 сьнежня 2000 г., каля Дома літаратара

Тэгі: ,

Dec 26

спадарства, у мяне засталася кніга, якую падпісаў для Ігара Рыгор Барадулін. Кніга была падпісаная памылкова, таму я яшчэ месяц таму запрапанаваў забраць яе любому Ігару. Паколькі ніхто не адгукнуўся, паўтараю прапанову. Калі сярод вас ці вашых знаёмых ёсьць Ігар -- зрабіце шыкоўны калядны падарунак. Паколькі акцыя даўно скончылася, дык забраць кнігу можна бясплатна, без ахвяраваньняў. Проста хочацца завершыць гэтую справу яшчэ ў гэтым годзе.

адгукайцеся на мэйл labadzenka@gmail.com

Тэгі: ,

Nov 20

1. падпісаная проста Ігару (ЗАБІРАЙЦЕ ХТО ХОЧА)
2. падпісаная проста Лявону (ЗАБІРАЙЦЕ ХТО ХОЧА)
3,4,5. падпісаныя Вользе Шакаль, Сяргею Мікалаевічу Хомічу, Таццяне Віктараўне Хоміч

найбольш праблем з апошнімі трыма. бо Вольга Шакаль замовіла кнігі, але не пакінула свой кантакт. Рыгор Барадулін падпісаў. Ажно высьветлілася, што мэйлы да гэтай спадарыні не даходзяць. я шукаў праз базу velcom. Але 2 Вольгі Шакаль, 3 Сяргея Мікалаевіча Хоміча й 2 Таццяны Мікалаеўны Хоміч не прызналіся, што замаўлялі яны.

Хто ведае памянёных асоб -- дапамажыце знайсьці!

Тэгі:

Nov 19

Прыйшоўшы дадому й загрузіўшы мэйл, я прысеў. Ад студэнткі 2 курса журфака прыйшоў радасны ліст, што яна хацела б далучыцца да акцыі.
У загалоўку ліста так і значылася:"замова 2-х кніг Караткевіча".

Давялося расчараваць шаноўную студэнтку, з сумам паведаміўшы, што Уладзімер Сямёнавіч Караткевіч заўчасна памёр 25 ліпеня 1984 года.

Шаноўная! Вы трошкі спазьніліся! (як, зрэшты, і я)

Тэгі:

Nov 15

лісты вам упарта не даходзяць
а ў мяне ляжаць тры кнігі, падпісаныя Вам, Сяргею Хомічу і Таццяне Хоміч.
пара ўжо забіраць.

Тэгі:

Nov 14

* Крычаў
* Вільня
* Варшава
* Лодзь
* вёску Багданаўка Лунінецкага раёна

ахвотныя дапамагчы, лістуйце на labadzenka@gmail.com

Тэгі: