it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 04

Тэгі: ,

Feb 24

шчэ пра кніжку -- ТУТ

гэты падарунак Дзядзьку Рыгору мы з дызайнэрам Аляксеем Кульбіцкім рыхтавалі апошнія два месяцы. і -- цудам! -- першыя асобнікі ўдалося забраць з друкарні літаральна сёньня зранку.

на маё шчасьце, Дзядзька Рыгор ужо патрымаў кніжачку ў руках -- у лякарню яму перадала жонка Валянціна Міхайлаўна. сказаў, што дужа спадабалася!

 


Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 24

фота: Глеб Лабадзенка, Сяргей Шапран (першая паштоўка)
дызайн: Аляксей Кульбіцкі
на адвароце кожнай паштоўкі -- верш.

каб атрымаць паштоўкі поштаю, лістуйце labadzenka@gmail.com

Тэгі: ,

Feb 24

Сёння спаўняецца 75 гадоў народнаму паэту Беларусi Рыгору Барадулiну. Творцу, чыё iмя ўжо сёння можна смела ставiць у шэраг найвыбiтнейшых беларускiх паэтаў усiх часоў

Вялянціна і Рыгор Барадуліны, люты 2010

Дата крыху азмрочаная — увечары 14 лютага Рыгор Барадулiн з тэмпературай 40 патрапiў у рэанiмацыю лякарнi Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта. Лекары зафiксавалi пнеўманiю з ацёкам лёгкiх... Сёння паэту крыху лепш — у лякарнi iм апякуюцца вельмi пiльна, збiлi тэмпературу, прыбралi арытмiю сэрца... Аднак наперадзе — працяглы курс лекавання, паэт пакуль застаецца на шпiтальным ложку.

Зразумела, што запланаванае iнтэрв'ю да юбiлею даводзiцца адкладаць. Напярэдаднi дня нараджэння Барадулiна мы вырашылi пагутарыць з жонкай паэта Валянцiнай Мiхайлаўнай. Яны ажанiлiся 23 лютага — i разам вось ужо 49 гадоў. Для Барадулiна гэтыя даты прыкладна супалi — выданне першай кнiжкi, уступленне ў Саюз пiсьменнiкаў, шлюб. І атрымлiваецца, што ўвесь творчы шлях паэта Валянцiна Мiхайлаўна была з iм побач. I пэўна, што без яе, цудоўнай жонкi, клапатлiвай гаспадынi, надзейнага сябра, гэта быў бы iншы чалавек i, магчыма, зусiм iншы паэт.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 23


заўтра спаўняецца 75 гадоў Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну.

я падрыхтаваў да гэтае даты два падарункі -- як Дзядзьку Рыгору, гэтак і усім прыхільнікам ягонае творчасьці. адзін зь іх, меньшы, імяніньнік ужо пабачыў учора, другі, галоўны, пабачыць заўтра. а пасьля -- і кожны з вас.
сачыце за навінамі!..

Тэгі:

Feb 23

Геніяльная прадмова Ўладзімера Някляева да кнігі Рыгора Барадуліна "Перакуленае/Опрокинутое", якая выйшла ў маскоўскім выдавецтве "Время". Прыводжу на мове арыгіналу.

ПРАЗДНИК ШАМАНА

Поэзию переводить трудно, потому что она непереводима.

Поэзию трудно переводить с дальних языков. Но именно языковая дальность помогает преодолеть трудности.

Трудность перевода с близких языков почти непреодолима. В этом лишний раз убеждаешься, читая переводы стихов Рыгора Бородулина.

Я не утверждаю, что переводы плохие. Нет. Есть даже такие, которые как бы лучше оригинала. Например, перевод Игоря Шкляревского. "Убегала зима от весны, /Аж земля под ногами затлела. / След беглянки пропал у сосны... / Там – на белое облако села!"

В оригинале нет никаких облаков для весенних путешествий: "Парастрэсла па сцежках лясных / Снег апошні свой з ландышаў белых". То есть последним снегом на лесных тропинках рассыпала первые ландыши. Весна на облаке – образ, подаренный поэтом поэту. И в результате этого щедрого дара я читаю стихи Шкляревского, а не Бородулина. Что, конечно, тоже хорошо, потому что Игорь Шкляревский – гениальный русский поэт, но...

Но Рыгор Бородулин – гениальный поэт белорусский.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 22

Валянціна Міхайлаўна, жонка паэта, сёньня наведала яго і дала нам магчымасьць паразмаўляць пару хвілін.
апусьціўшы прыватныя моманты, зь вялікім шчасьцем адзначу, што голас у дзядзькі Рыгора аптымістычны, ён сказаў, што яму ўжо лепш і паабяцаў трымацца.

а я адказаў, што хачу як мага хутчэй абняць яго асабіста.

Тэгі:

Feb 16

позна ўвечары ў нядзелю Рыгор Барадулін патрапіў у рэанімацыю з тэмпэратурай 40.

дыягназ -- пнэўманія з абодвух бакоў плюс ацёк лёгкага... у такі веку гэта ня самы лепшы дыягназ...

прашу ўсіх, хто любіць і шануе Дзядзьку Рыгора, маліцца за ягонае здароўе, каб Бог даў сілы і выздараўленьне гэтаму Вялікаму Беларусу, Вялікаму Чалавеку, Вялікаму Паэту!

адзін з карыстальнікаў інтэрнэту выклаў такі тэкст малітвы:

Ойча сьвяты, Лекару душаў і целаў, Ты паслаў Твайго адзінароднага Сына, Госпада нашага Ісуса Хрыста, для аздараўленьня кожнай хворасьці і вызваленьня ад сьмерці. Ацалі слугу Твайго Рыгора ад усіх душэўных і цялесных немачаў, якія апанавалі яго. Вярні яму здароўе, ласкаю Хрыста Твайго, малітвамі Найсьвяцейшай Уладаркі нашай Багародзіцы і Заўсёды Дзевы Марыі, і ўсіх сьвятых. Бо Ты Бог наш, крыніца збаўленьня, і мы Табе славу аддаем разам з адзінародным Сынам Тваім і з усесьвятым, добрым і жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

мяркую, што калі кожны з нас прачытае гэта ўголас, то ўся наша любоў і станоўчая энэргія дапамогуць у гэтую хвіліну Рыгору Барадуліну!

Тэгі:

Feb 09

у суботу, 13 лютага на кніжнай выставе, што адбудзецца на Белэскпа (Купалы, 27) а 12-й гадзіне абдудзецца прэзэнтацыя кнігі Рыгора Барадуліна "Перакуленае/Опрокинутое" на дзьвюх мовах (больш за 500 старонак).

укладальнік-- Сяргей Шапран

прадмова -- Уладзімер Някляеў

калі зоркі стануць правільным чынам, на прэзэнтацыі будзе сам Рыгор Барадулін

Тэгі: ,

Jan 10

пераглядаў летнія фоткі -- і падумаў раптам, што ў такім ракурсе Народнага паэта яшчэ ніхто ня фоткаў. вырашыў падзяліцца

Тэгі: ,