it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 05


Рыгор Барадулін.“Узятыя на сьмерць павінны жыць…”
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2011/01/baradulin_vajary.MP3]

СПАМПАВАЦЬ

Дзядзька Рыгор прачытаў гэты верш па тэлефоне заўчора. Я папрасіў дазволу выкласьці яго тут. На маю радасьць, Барадулін падараваў ад рукі перапісаны варыянт і начытаў на мікрафон. Сьпяшаюся падзяліцца, дадаю набраны тэкст. Распаўсюджвайце як найшырэй.

* * *
Ратуй узятых на сьмерць, і няўжо адрачэшся ад вырачаных на згубу?

Прыпавесьці Саламона 24:11

Узятыя на сьмерць павінны жыць.
Яны прыйшлі ў жыцьцё,
Каб цемра зьнікла.
Каб д’яблавы ашчэраныя іклы,
За ганьбу помсьцячы,
Ушчэнт скрышыць.
Дай моцы духу
Ратнікам сьвятла.
Рашучыя ня могуць быць рабамі.
Хай здрайцы ў дол пакоры
Б’юць ілбамі,
Трывацьме непахіснасьці скала.

Не памірае праведная кроў,
Яна ў вяках
Ня ведае сутрыму.
Злу непадлеглую сваю Радзіму
Сьвітальна
Бачаць вочы ваяроў!..

2.І.ІІ                                     Рыгор Барадулін

Тэгі:

Jan 04


верш надзвычай актуальны, напісаны два дні таму. не прапусьціце!

Тэгі:

Dec 28


Зварот я запісаў ад дзядзькі Рыгора сёньня ўдзень. Галоўная яго прычына — тое, што шаноўны Рыгор Іванавіч ня змог прысутнічаць на вечарыне ў філармоніі, якая прайшла акурат сёньня і была прысьвечаная ягонаму 75-годзьдзю. Стан здароўя Народнага паэта не найлепшы, за два дні да яго два разы прыязджала брыгада лекараў, паэту рабілі кардыяграму і параілі нікуды не выходзіць, не хвалявацца.
На вечарыне быў прэзэнтаваны фільм Алеся Матафонава “Як па-сухому” (падрабязьней пра вечарыну ТУТ).

У выніку вечарыну адкрыў шаноўны ксёндз-пробашч касьцёла сьвятых Сымона і Алены Ўладыслаў Завальнюк. Пасьля прамовы ксяндза прагучаў гэты запіс словаў Паэта.

[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2010/12/baradulin_filarmonia.mp3]

СПАМПАВАЦЬ

Тэгі:

Dec 23


Рыгор Барадулін

чытачы Блогу Кацярына Казакова і Лявон Воўк з Гомелю прапанавалі цудоўную рэч — павіншаваць усім ахвотным з Калядамі і Новым Годам народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, а таксама сястру Васіля Быкава Валянціну Ўладзімераўну.

чаму іх? магчыма таму, што на Блогу пра іх вялося неаднойчы, ды разам з Вамі мы ўжо так ці інакш дапамагалі гэтым людзям. пэўна, ім будзе прыемна атрымаць да Калядаў Вашыя паштоўкі.

хто за — падкажу адрэсы, лістуйце на labadzenka@gmail.com

Валянціна Быкава

Тэгі: ,

Oct 07

У Беларускай коўні ёсьць традыцыя — часам зладжваць рыбныя дні. На стале тады зьяўляецца рыбка з Браслаўшчыны ці Нарачы, прыходзяць госьці. Гэтым разам завітаў Рыгор Барадулін, Алесь Камоцкі, Уладзімер Вішнеўскі… Гаспадары ў такія дні дазваляюць гасьцям дакрануцца да сваіх твораў, а некаторыя нават — прымерыць сабе. На гэтым здымку — народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін у вобразе крылатага гусара Рэчы Паспалітай  )))
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 20

быў учора ва Ўшачах у Рыгора Барадуліна. зрабіў некалькі здымкаў. Чытаць далей »

Тэгі:

May 20

Менск, 19 траўня, “Кніжны салон” на Калініна, 5
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 19

19 красавіка 2000 году, Менск, ПЭН-цэнтр

Канешне, гэтая сустрэча цалкам перакуліла маё жыцьцё. Дзякуючы Рыгору Барадуліну, я пачаў друкавацца ў газэтах, надаваць больш увагі вершам, пайшоў у Ліцэй, прачытаў і даведаўся шмат усяго цікавага, навучыўся жыць сучаснасьцю, шануючы мінулае і старэйшых людзей.

Барадулін — глыба беларускай думкі, беларускага мысьленьня, найвялікшы паэт сучаснасьці. Дзядзька Рыгор — шчодры: на кнігі, на парады, падказкі, успаміны. Проста гаворачы зь ім, дакранаесься да ягонай мудрасьці, чысьціні і таленту.

Я ганаруся, што мне выпала шчасьце быць знаёмым з гэтым Беларусам.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 26

відэа “Нашай Нівы”

Тэгі:

Mar 18

аўтар інтэрвію Сяргей Шапран,

пераклад на расейскую мову надрукаваны ў “Камсамолцы” за 17 сакавіка

Рыгор Барадулін ідзе на папраўку. «Адчуваю сябе лепш, чым было, але горш, чым хацелася б», — афарыстычна адказвае народны паэт на пытанне пра здароўе. Ён ужо ходзіць, адказвае на тэлефонныя званкі і патроху прымае сяброў. Але самае галоўнае — знаходзіцца ў добрым настроі і думае пра тое, што калі выйдзе з бальніцы, зноў возьмецца за пяро, паколькі новыя паэтычныя радкі ўжо круцяцца ў галаве. «Калі троху лепш сябе адчуваю, дык тады ў мяне пачынае нешта пісацца, а калі не магу пісаць, дык раблюся хворы, — гаворыць Барадулін і абяцае: — Вершы, яны будуць, будуць».
Чытаць далей »

Тэгі: