it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 21

d181d0b0d184d196d18f1

d181d0b0d184d196d18f2

Полацак, вечар 20 красавіка

Тэгі: ,

Apr 17

0015
Лошыцкай сядзібы больш няма. Выблядкі з Менгарвыканкама пачалі сваю злачынную “рэканструкцыю”.

Але, як паказвае прыклад мэра Паўлава, Бог усё бачыць.

0024

Яшчэ месяц таму сядзіба выглядала так

0035

Драўляная частка сядзібы будзе зьнішчаная цалкам, адбудоўваць будуць зь нейкага гіпсапенахрэнабетона — па-саўрамённаму

0044

Мураваныя два паверхі, калі пашанцуе, застануцца

0054

Дошкі лятуць адна за другой

0062

Хто будзе паліць імі печ?..

0072

Зьнішчае сядзібу фірма “Elvira”

0082

Сьпяшайцеся ў Лошыцу!.. Там яшчэ можна знайсьці проста пад нагамі вось такія цьвікі XIX стагодзьдзя…

Тэгі: ,

Apr 14

Хто такі Армен Сардараў?

Чувак, які хацеў зрабіць з Купалаўскага тэатру вось гэта

kup1

За такія рэчы трэба біць морду і дэпартаваць зь Беларусі. Але, дзякаваць Богу, здарыўся рэдкі выпадак — нашыя чыноўнікі ад архітэктуры ўключылі мазгі, і гэтая ахінея была адрынутая. Цяпер Купалаўскі тэатр (калі пашанцуе) будзе выглядаць прыкладна так

kupalauski_future

Пабачыце армена сардарава — перадавайце прывітаньне.

Тэгі:

Apr 13

0012

Афіцыйны візыт у Чачэрск пачаўся з прызямленьня ў аэрапорце “Нью-Чачэрск”.

0021

Ля трапа мяне чакала мая машына зь міліцэйскім картэжам. Перапісаўшы нумары, таварышы міліцыянеры не адставалі ад мяне цягам усяго візыту 😉

0032

Пэрліна Чачэрску — ратуша XVIII стагодзьдзя. Мураваная аснова, драўляныя дзівосныя вежы — ўнікальная для Беларусі пабудова!..

0041

Захацеўшы наведаць Краязнаўчы музэй, што месьціцца ў ратушы, я пабачыў на дзьвярах такую вось цудоўную абвестку.

0051

Мой калега, слынны гісторык Зьміцер Яцкевіч нават захацеў сфатаграфавацца з цудадзейнай аб’явай

006

Давялося аглядаць каштоўнасьць звонку. Збудаваная яна так, што глядзіцца выгадна з самых розных ракурсаў і пунктаў.

008

Такую шыльду я пабачыў на ўваходзе ў дзіцячы парк…

009

Сінагога ХІХ стагодзьдзя. Цяпер тут — эвангелісцкая царква.

010

Прачытаўшы гэты надпіс, я страшэнна захацеў дажыць да 2099 году!..

011

Царква 1799 года. Унікальная па-свойму — мае абсалютна круглую залю. Адметна, што ў той час у горадзе было збудавана 4 (!) такія аднолькавыя храмы — сымэтрычна ў розных канцах паселішча. Але ацалеў толькі гэты… Увогуле, круглая царква — даволі рэдкая зьява для Беларусі.

012

З тылу храм глядзіцца яшчэ эфектней.

013

На гэтай філасофскай ноце афіцыйны візыт у Чачэрск быў скончаны.

Наступныя пункты — Красны Бераг, Жылічы, Гомель.

Таксама хутка ў блогу — ўнікальны фотарэпартаж з Чарнобыльскай зоны…

Тэгі: ,

Apr 05

Неяк я задаўся мэтай дасьледваць, “што збудавала нам Эўропа”. Рэч у тым, што пачынаючы ад канца XVI стагодзьдзя беларуская шляхта актыўна запрашала сюды архітэктараў з усяе астатняе Эўропы. Сёньня падаю да вашай увагі першую частку досьледу, якая закранае дакладныя альбо амаль дакладныя копіі — ці то мы ў іх, ці то яны ў нас.

1.
001
Варшава, Лазенкі. Летняя рэзідэнцыя караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага…
002_d0bcd0b0d0bb
Жэмыслаўль (Іўеўскі раён), сядзіба Ўмястоўскіх

2.
003-2
Менск, Чырвоны касьцёл…
003
Ютросін (Польшча)

3.

005_d0bcd0b0d0bb
Нясьвіж, Фарны касьцёл. Архітэктар Джавані Марыя Бэрнардоні
004_d0bcd0b0d0bb
Кракаў, касьцёл сьв. Пятра і Паўла, архітэктар той жа

4.

berezvecche

Касьцёл Беразьвеччанскага кляштара (Глыбокае). Зьнішчаны камуністамі
belostok_d0bcd0b0d0bb
Збудаваны нанова касьцёл у Беластоку

Тэгі: , , ,

Apr 04

Маленечкі (1,71 мБ:) ) падарунак вам на выходныя. Каложская (Барысаглебская) царква ў Гародні, збудаваная да 1183 года. Саўндтрэк — Jab Club.

Тэгі: , , , ,

Mar 24

Тэгі:

Mar 23

Ратуша. 1775 год

Каб пабачыць гэта, спатрэбілася 18 гадзін, 600 км за стырном і тры філіжанкі кавы.

Віцебскі дворык

Ратуша здалёк

Горад зьверху

Лесьвіца

Губэрнатарскі палац, XVIII ст. 3 жніўня 1812 года свой 43-і Дзень Народзінаў тут сустракаў імпэратар Францыі Напалеон Банапарт. Зараз у будынку месьціцца КДБ

Пазямельна-сялянскі банк, 1917 год. Зараз – Віцебская ветэрынарная акадэмія

Знакаміты від

Фантастычна прыгожы касьцёл сьв. Барбары, XVIII ст., 1884 год

Усьпенскі сабор. Пасьля таго, як храм адбудавалі, від з гэтай кропкі стаў такі ж, як і 100 гадоў таму

Балкон

Тэгі: ,

Mar 06

Вузьдзенскі раён, Менская вобласьць.

тэрытарыяльна збор знаходзіцца ў суседняй вёсцы Першамайск, на тырэторыі нейкага каледжа. каля збору вельмі любяць пакурыць на перапынках пацаны ў масьцярках. у часе маіх агледзінаў архітэктурнай каштоўнасьці адзін запытаўся ў другога: “а што гэта он дзелаіт?” другі, зацягнуўшыся цыгаркай, адказаў: “а, гэтую хуйню фатаграфіруе”.

(націскайце на фоткі для павелічэньня)

мілая дэталь: як вісела клямка, так і пабялілі…

Тэгі:

Mar 01

неўмацаваная феадальная сядзіба Лошыца існавала яшчэ ад XVIІ стагодзьдзя. дом на здымку граф Прушынскі збудаваў у 1895 годзе ў аднайменнай вёсцы непадалёк Менску. сёньня гэта — рыса гораду, раён вуліцаў Маякоўскага, Ігуменскага тракту ды Чыжэўскіх. за савецкім часам у сядзібе знаходзіліся розныя дзяржаўныя ўстановы, апошнія гады на дзьвярах вісела шыльда пра аварыйны стан. летам 2008 году сталі вядомыя пляны гарадзкіх уладаў па аднаўленьні сядзібы ды парку. галоўным мэсыджам было: усю драўляную частку сядзібы грохаем ды будуем з нуля (бо старая), а парк часткова высякаем, каб збудаваць піцэрыю ды паставіць карусэль.

у ліпені-жніўні 2008 група неабыякавых грамадзян правяла ў Лошыцы некалькі акцыяў і пленэраў. плён яны далі невялікі, а дакладней, не далі ніякага. хіба што асобныя дзеячы Адражэньня паскакалі перад камэрамі, зарабляючы сабе чарговыя спрэчныя бонусы.

зараз, калі Лошыца праз крызіс паціху адсунулася для грамадзтва на другі плян, там пачалася актыўная дзейнасьць будаўнікоў. хутка ад знаёмай нам Лошыцы застанецца хіба што падмурак.

прапаную вам невялікую экскурсыю па Лошыцы, якой хутка ня будзе.

каля самай сядзібы сканчаецца будаўніцтва дыхтоўнай прыбіральні. так што, папіўшы піва (у самой сядзібе будзе кавярня), будзе куды схадзіць пасікаць.

у сядзібе захаваліся старадаўнія падвойныя дзьверы

“дэмантаж будынку” пераходзіць з папераў на бярвеньне

у холе нас вітае ляпніна на столі. хутка яе, з усім астатнім будынкам, грохне бульдозэр.

тут жа — арыгінальная печ, паліваная кафля якой за стагодзьдзе ня страціла яркасьці сваіх фарбаў

верх печы…

…і шараговая кафля буйным плянам

паварочваем галаву направа — і бачым дзьверы ў іншы пакой. дзьверы выкананыя з таго ж дрэва, і ў гэткім жа стылі, што і панэлі ва ўсёй залі.

у тым пакоі — абадраныя ліштвы з вакон. іх ціпа адновяць і паставяць на месца. тут мне згадваецца, як у Нясвіжскім замку, убачыўшы голыя падлогі, я спытаўся ў мясцовай цётачкі: дзе княскі паркет? яна адказала, што “ўвязьлі ў мінск на рэстаўрацыю”. а калі я папрасіў шчыра сказаць, ці вернецца арыгінальны паркет абратна, цётачка супакоіла мяне: “не перажывайце, будзе такі самы”.

а гэта працоўныя на просьбу рэстаўратараў выразалі кавалак падлогі разам з дубовым паркетам.

вось, прытулены да сьценкі, ён якраз і стаіць, гэты кавалак. зьвярніце ўвагу: дрэва нават не пацямнела, а засталося трывалае і смалістае. занатуйце ў памяці. крыху пазьней нам раскажуць, што Лошыца спарахнела настолькі, што “ну нічога нельга было ўратаваць”. тым часам, як лічыць адзін з працоўных, якія калупаюць Лошыцу, сядзіба знаходзіцца ў “нармалёвым” стане, і, на ягоную думку, абнавіць варта толькі асобныя элемэнты.

той пакой, дзе стаяць ліштвы.

наступны пакой. “дэмантаж” ідзе поўным ходам!

ляпніна на столі дажывае апошнія дні.

калідор, які вядзе да іншых пакояў. ягонае месцазнаходжаньне вельмі нагадвае такі ж калідор у сядзібе Ваньковічаў на вуліцы Інтэрнацыянальнай. ён апярэзвае першы шэраг пакояў і пускае нас па чарзе ў кожны з пакояў другога шэрагу.

сьцены калідора пад тынкоўкай хаваюць сьляды зьменаў сядзібнай пляніроўкі

цьвік сёньняшняй сядзібы — зялёная паліваная печ, якая захавалася ў найвыдатнейшым стане!

а цьвік печы — надзвычай цікавае аб’ёмнае (амаль 3D) пано, на якім сядзяць паны й паненкі “галяндзкай зьнешнасьці” (так іх ацэньвае рабочы Пеця).

троху ніжэй — выявы шляхетнага пана…

…і шляхетнай пані

на другі паверх вядзе лесьвіца. мяркуючы па ўсім, таксама старая.

гэтая арка якраз падзяляе сядзібу на драўляную і мураваную часткі. тое, што па левы бок, мусіць застацца (хочацца ў гэта верыць). тое, што па правы, хутка зруйнуюць.

пераход між першым і другім паверхамі

парэнчы на другім паверсе

дзьверкі печы — яшчэ адныя сьведкі мінуўшчыны

від на гарышча

а гэта мы зноўку на першым паверсе, у адным з пакояў

мураваную частку сядзібы абяцаюць не чапаць. хаця, памятаючы, як салігорскі будтрэст грохнуў цэлую галерэю Нясвіскага замку, верыць гэтаму нельга.

запомніце гэты вобраз Лошыцкай сядзібы. яго ўжо хутка ня будзе. а будзе, калі пашанцуе, “такі самы”.

падмурак умацоўваюць вось такімі жалезнымі спарудамі. аўтэнтычнасьць гарантуецца!

сьнегавічок самотна пазірае на Лошыцу. хутка прыйдзе вясна і ён, заплакаўшы, зьнікне.

разам з Лошыцкай сядзібай графа Прушынскага.


Тэгі: ,