
У чатыры раніцы ў горадзе толькі сабакі і таксоўцы. Пуста-пуста. Няма ані тралейбусаў, ані мянтоў, ані дворнікаў. Усе яны прачнуцца праз 40 хвілін. Горад мокры і стомлены пасьля імжыстай ночы. Ягоныя храмы адпачываюць і рыхтуюцца пільнаваць спакой мяшчанаў удзень. Ягоныя дзьверы расслабіліся. І, здаецца, што ў іх, расслабленыя, можна ўвайсьці ва ўсе адразу. Падглядаць за сонным, ненафарбаваным горадам крыху няёмка. Так і здаецца, што зараз ён папросіць цябе выдаліць фоткі…
Чытаць далей »
Тэгі:
архітэктура

Фірма “Эльвіра” з дазволу менскіх уладаў працягвае руйнаваньне Лошыцкай сядзібы. Ужо цалкам разбураная драўляная частка помніка архітэктуры. Дажываюць апошнія дні ўнікальныя каміны й дымаходы…
Чытаць далей »
Тэгі:
архітэктура

Збудаваны ў 1690-м. За свой век спазнаў шмат архітэктурнай бяды. Бліскуча адноўлены да леташніх “Дажынак”. У адрозьненьне ад шэрагу іншых аршанскіх камяніц, якія да сьвята ўраджаю былі зруйнаваныя…
Чытаць далей »
Тэгі:
архітэктура

Такой была Опэра ўвечары 4 чэрвеня 2009 году
Чытаць далей »
Тэгі:
архітэктура

Як вядома, да сярэдзіны 1830-х гадоў ардынацыя нашых Радзівілаў называлася Нясвіжская і Алыцкая. Алыка — мястэчка на Валыні (Украіна), дзе тамтэйшая рэзідэнцыя Радзівілаў захавалася і зараз. Гэта больш за 500 км ад Менску, таму там бываў мала хто зь беларусаў. Эксклюзыўны фотарэпартаж на www.labadzenka.by!..
(больш за 30 фота)
Чытаць далей »
Тэгі:
архітэктура,
падарожжы,
Радзівілы,
эксклюзыў
У выходныя меў цудоўную вандроўку ва Ўкраіну. І, не паверыце, папаў на 200 грыўняў. Чэсна. Вось купюра…

…а гэта я пабачыў на свае вочы!..

Чытаць далей »
Тэгі:
архітэктура,
падарожжы

Па дарозе ў Гародню заскочыў у вёску Мураванка — чарговы раз палюбавацца ўнікальнай царквой, якой амаль 500 гадоў…
(далей – яшчэ 12 фота)
Чытаць далей »
Тэгі:
архітэктура,
падарожжы

Схадзіў учора зноўку ў Лошыцу…
Чытаць далей »
Тэгі:
архітэктура,
гісторыя

Усім — прывітаньне зь Вільні! У гатэлі, дзе я да суботы, паўсюль WiFі — ёсьць мажлівасьць абнаўляць Блог. Па абедзе прайшоўся па горадзе, нешта фоткаючы па дарозе. Нешта з гэтага нешта сьпяшаюся выкласьці сюды.






Зьвярніце ўвагу на лес, які вырас на даху







На вуліцы спаткаў беларускага філосафа Ігара Бабкова








Тэгі:
архітэктура

Царква ў вёсцы Порплішча Докшыцкага раёну ўнікальная. Драўляных цэркваў XVII ст. у нас захавалася ўсяго штук восем на ўсю Беларусь.
Але гэтай не пашанцавала — у сьвятара знайшліся грошы на эўрарамонт… Зьверху ужо зіяе очань красівы і нарадны сайдзінг. Зьнізу яшчэ старое.
Дарэчы, гэтая царква ўнікальная яшчэ і сваім “пізанскім” барабанам (гл. фота)
Тэгі:
архітэктура,
гісторыя