it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 26

ратуша

Тэгі:

Sep 11

001

uchora uvechary meu vypadak paliazhac na Marsavym poli kalia Eifelevaj vieszy u Paryzhy…
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Aug 18

001

Мікіцкая царква ў Зьдзітаве, што пад Жабінкай, збудаваная ў 1502 годзе, перабудаваная ў 1787. Што засталося ад арыгіналу — сказаць цяжка. Аднак выглядае, што храм сапраўды вельмі стары. Калі дата праўдзівая, то ці не самы стары драўляны будынак ў Беларусі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 18

0013

Гэты ўнікальны вятрак стаіць сярод вёскі Алешкавічы Камянецкага раёну. Са словаў мясцовай жыхаркі спадарыні Ларысы, калісьці на млыне вісела жалезная табліца з датаю пабудовы — 1876. А яшчэ гадоў 15 таму яе, Ларысін бацька ўратаваў вятрак ад пагібелі — тубыльцы хацелі разабраць яго на дровы… Вятрак ня ўнесены і сьпісы помнікаў архітэктуры, дзяржава не ахоўвае яго нават на словах. Сьпяшайцеся пабачыць яго — бо ў наступны раз ратавальніка ветрака можа ня быць побач…
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Aug 15

Мой матэрыял у сёньняшняй “Звяздзе”
d0bcd196d0bdd181d0ba-d18ed182d180d0bed181d196d0bd2d0bcd196d0bdd181d0ba-d18ed182d180d0bed181d196d0bd

Іншыя ілюстрацыі да артыкула можна паглядзець ТУТ альбо ТУТ (pdf)


Неверагодна, але факт: атрымаўшы беларускую вiзу, можна паглядзець
усю еўрапейскую архiтэктуру XVІ—XIX стагоддзяў!

Ад ананімных аб’ектаў да аўтарскіх шэдэўраў

Прыкладна да XV-XVІ стагоддзяў будаўнiцтва сакральных аб’ектаў традыцыйна было ананiмным — лiчылася непрымальна казаць: я збудаваў храм! Да таго ж, калi касцёл або царква будавалiся цягам ста гадоў, то не выпадала казаць пра нейкага аднаго архiтэктара. Таму i распаўсюджаныя фармулёўкi кшталту: “будавалi манахi-дамiнiканцы”. У iнвентарах i запiсах пазначалася максiмум iмя фундатара — паства памятала дабрыню таго, хто ахвяруе на Дом Божы. Таму, калi меркаваць пра XV i першую палову XVI стагоддзя, то выпадае казаць, што многiя пабудовы створаныя запрошанымi архiтэктарамi, але мясцовымi рукамi. У канцы XVI стагоддзя ўсё рэзка змяняецца…
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Aug 07

Мой матэрыял у сёньняшняй “Звяздзе” на тэму мітушэньняў вакол Сьпісу сусьветнай спадчыны ЮНЕСКА.

polacak

Гутаркі з намесьніцай начальнiка Упраўленьня па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры Аксанай Сматрэнкай і магістрам мастацтвазнаўства Сяргеем Харэўскім. Атрымаліся гутаркі даволі жорсткімі.

Падаючы ў Спiс ЮНЕСКА адны аб’екты, мы назiраем за разбурэннем iншых?

Беларусi чатыры аб’екты ўключаныя ў Спiс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Многа гэта цi мала? Нармалёва, бо ва Украiне, якая нашмат большая па плошчы, такiх аб’ектаў усяго тры. А ў некаторых краiнах — адзiн цi нiводнага. Па якiм прынцыпе мы прапануем аб’екты ў гэты Спiс? Чаму нам адмаўляюць? Што дае Спiс ЮНЕСКА Беларусi? Чаму адначасова iншыя помнiкi архiтэктуры знiкаюць, разбураюцца, няграматна рэстаўруюцца?.. Гэтыя пытаннi я паспрабаваў высветлiць у дзвюх гутарках — з чыноўнiцай Мiнiстэрства культуры i экспертам-культуролагам.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 29

01_1990
Так выглядаў унікальны трохсотгадовы храм у пачатку 1990-х гадоў…
Далей — фоткі не для слабанэрвовых…
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 01

33-я сэсія Камітэту сусьветнай спадчыны не ўключыла полацкія царкву Сьв. Спаса Спаса-Эўфрасіньнеўскага манастыра і Сафійскі сабор у сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Дрэнна, канечне. Але, відаць, эўраархітэктурныя чыноўнікі паглядзелі, што вытварылі нашыя ідыёты зь Мірам і Нясьвіжам — і вырашылі ўратаваць Сафійку…

polatsk-cathedral_of_sophia-wiki

Тэгі:

Jun 25

0017
Гэты касьцёл у Косаве збудаваны ў 1877 годзе. Раней на гэтым месцы стаяў драўляны касьцёл 1626 году, дзе 12 лютага 1746 быў ахрышчаны слаўны сын беларускай зямлі Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jun 18

00001

Два дні я правёў у Смаленску. Асноўнай мэтай было навядзеньне малочнага міру. Вынік можна прачытаць ТУТ і ТУТ.
Апроч малака, удалося пабачыць і сам горад. Вынік — пад катам.
Чытаць далей »

Тэгі: ,