экспазыцыі там пакуль няма, таму задаволены, што ўдалося трапіць. адбылося гэта амаль выпадкова, шкадую, што меў пры сабе толькі стары фоцік, у якім глючыць успышка. з таго, што ўбачыў -- памяшканьне капліцы, дзе не захаваліся скляпеньні, і дзе іх будуць праектаваць на столь. падняўся ажно да самага верху. дарэчы, на адным з паверхаў рэшту скляпеньняў усё ж пабачыць можна.
заўсёды з захапленьнем назіраю, якая яна розная -- звонку і зь сярэдзіны. усё адно, што для ворагаў --магутная і непрыступная, для сябе -- вытанчаная і сакральная... Чытаць далей »
на найстарэйшых менскіх могілках (з тых, што існуюць) Кальварыі павесілі таблічкі: прыбірайце магілы, іначай мы іх прыбярэм. паводле адной з вэрсыяў, вызваляюць месца для чыноўнікаў. у гэтую суботу там прайшла супольная талака парафіянаў і МГА "Гісторыка". былі пафарбаваныя некалькі агароджаў, паднятыя некаторыя помнікі. аднак працоўных рук было надзвычай мала... наступная талака у суботу 21 студзеня, пачатак 10.00. прыходзьце!
ps карыстаючыся нагодаю, зрабіў некалькі здымкаў, у тым ліку, з ласкі ксяндза Андрэя Бародзіча (дзякуй яму) -- з касьцельнай вежы. Чытаць далей »
пачвары ўсё шчыльней падбіраюцца да дома па Рэвалюцыйнай, 32. на месцы гэтага дома ХІХ стагодзьдзя мусіць быць паркінг.
гэты дом стаіць на рагу Рэвалюцыйнай і Гарадзкога Валу. у ім дагэтуль жывуць людзі, якія ад 2009 году супраціўляюцца гэтай бандзе вырадкаў: мінкульт, камітэт па "ахове" помнікаў мінкульта, камітэт па архітэктуры менскага сельсавета ды інш.
жыхары гэтага дома -- мужныя людзі. выглядае, што іх вывязуць адсюль толькі на трактары зь мянтамі. у гэтым жа доме месьціцца крама "Чайны ліст", гаспадар якой усімі сіламі змагаецца за гэты дамок ХІХ стагодзьдзя. у траўні у яго сканчаецца арэнда. магчыма, пасьля гэтага дом і зруйнуюць.
гэты дом зьяўляецца помнікам архітэктуры, ён унесены ў дзяржаўны сьпіс помнікаў.
ягонае руйнаваньне будзе немагчымае без подпісаў Ігара Чарняўскага і Віктара Кураша. першы -- старшыня камітэта па "ахове" помнікаў мінкульта, другі -- намміністра, старшыня навукова-метадычнай здрады пры мінкульце.
менавіта гэтыя людзі санкцыянуюць зьнішчэньні аднаго за другім менскіх помнікаў архітэктуры. апошнія прыклады -- гарадзкая сядзіба Станкевіча (пляц Свабоды, 15 -- пакінулі толькі сьцены, зьнішчылі скляпеньні і ўнікальныя роспісы) і першай менскай электрастанцыі (зьлева ад цырка -- зруйнавалі цалкам). іншага героя -- былога галоўнага архітэктара Нікіціна -- ужо выгналі паганай мятлой.
шкада, што проста звольнілі -- бо ўся кампанія заслугоўвае адной камэры, ім будзе там пра што паразмаўляць. Чытаць далей »
вёска Межава знаходзіцца ў Аршанскім раёне.
сядзіба Даражынскіх збудаваная 110 гадоў таму. у 1953 годзе часткова спаганеная савецкімі дэбільнымі архітэктарамі (наляпілі нейкіх квадратных калон збоку, нават фотку даваць ня буду). цяпер частку сядзібы займае праваслаўная царква -- адсюль і званы на бальконе. перад сядзібай прыкладна ў 2004 годзе зьявіўся каменны крыж -- перанесены зь вёскі Пількавічы Сенненскага раёну. да гэтага крыж колькі стагодзьдзяў стаяў на левым беразе ракі Адроў, пакуль падонкі-камуністы ня скінулі яго ў раку. дзякаваць Богу, людзі запомнілі месца, і калі ўлада ашавуркаў абрынулася, крыж выцягнулі. (інфармацыя з сайта Глобус Беларусі) Чытаць далей »
вёска Дуды знаходзіцца непадалёк Іўя. касьцёл Нараджэньня Панны Марыі 1772 году захаваўся ў добрым стане, з надбудаванымі вежачкамі (гл. апошні здымак). Чытаць далей »
царква сьвятога Мікалая знаходзіцца проста на тэрыторыі крэпасьці-героя. цяпер цікавы момант -- усярэдзіне яна непатынкаваная, таму стварае ўражаньне ледзьве не Пантэона! спадзяюся, у іх ня хопіць грошай патынкаваць...