траўня 11
|
траўня 11
|
сяджу ў Наваградку -- і зайздрошчу сам сабе.
ёсьць мясьціны, дзе шмат прасьцей адчуваць сябе чалавекам і беларусам, чым у Менску.
душа мая жыве ў Гародні, Наваградку, Полацку і Нясьвіжы.
Apr 12
|
Mar 30
|
Mar 16
|
клікайце для павелічэньня!
чытач зь Нямеччыны Давід Лісоўскі даўна займаецца магілёўскай ратушай -- бо сам з Магілёву. працуе над стварэньнем 3D-выгляду ратушы.
спадар Давід даслаў цікавую карцінку, зразумелую нават неспэцыялісту.
гэта тое, пра што мы ўсе ведаем -- як у нас абыходзяцца з помнікамі і іх аднаўленьнем -- але не заўжды можам аргумэнтаваць.
Тэгі: архітэктура
Mar 11
|
Mar 07
|
пабачыць можна
цалкам сьпіс называецца Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
шмат карыснай інфармацыі пра даты стварэньня помнікаў архітэктуры, зьвесткі зь іх гісторыі.
выдадзены Міністэрствам "культуры" (упраўленнем па "ахове" помнікаў) у 2009 годзе.
думаю, яны самі вельмі не зацікаўленыя ў распаўсюдзе гэтай кнігі, бо рэгулярна выключаюць адтуль нашыя помнікі і, сукі, грохаюць іх ва ўгоду чарговай малпе-інвестару з іранаў-эміратаў.
Тэгі: архітэктура
Mar 05
|
Mar 05
|
Адкрыты ліст старшыні Рэспубліканскага савета Грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” Антона Астаповіча.
Шаноўны Павел Паўлавіч!
На жаль, ужо стаміўся Вам пісаць, тлумачыць нормы заканадаўства, заклікаць да элементарнай для любога дзяржаўнага служачага, тым больш для міністра культуры неабходнасці жорсткага выканання заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
Не хацелася б узгадваць зноўку ўвесь комплекс праблем, звязаны з працамі на нашых помніках, тую ролю, якую ў гэтым грае Міністэрства культуры, бо ўсё гэта неаднаразова фармулірвалася ў шматлікіх лістах і публікацыях, агучвалася на Калегіі Міністэрства ў 2010 г., разглядалася на шматлікіх нарадах, у тым ліку і не толькі з Вашым непасрэдным удзелам, але і пад вашым старшынствам.
Тэгі: архітэктура
Mar 04
|
на гэтым здымку 1930-х гадоў вельмі добра відаць, што ў часе "рэстаўрацыі з рэканструкцыяй", якую мясцовыя мутанты робяць у звыклым "нясвіскім" стылі, зьнішчылі не "савецкія прыбудовы 1950-х гадоў", а менавіта аўтэнтычную частку тэатра...
цуда не здарылася -- усе спадзевы на прыстойнае аднаўленьне зьніклі. хто пасьпеў пафоткаць стары тэатар -- той пасьпеў. будзе, канешне, красіва і лучша чэм была, але гэта будзе ўжо зусім іншы тэатар...
здымак з кнігі Іллі Куркова "Мінск незнаёмы"
параўнайце вось тут:
Чытаць далей »