it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 21

016

Пабачыў на запраўцы Аляксандра Ціхановіча, які заліваў 30 літраў 95-га ў свой новы “Мэрсэдэс”. Сфоткаў. Нядобра, канечне, корпацца ў чужым прыватным жыцьці. Але з аднае прычыны мне было цікава. Магчыма, вам таксама будзе…

Тым больш, што калі чалавек — публічная асоба, то ўвага да яго з боку грамадзян і фанатаў — гэта нармалёва.
Тым больш, што цяпер Ціхановіча нацягваюць за гэтую тачку па поўнай праграме. Бо купіў ён яе якраз ў часе падрыхтоўкі да “Эўрабачаньня”, а пасьля феерычнага правалу Пеця Ялфімаў вазьмі ды і ляпні, што Ціхановіч з кумпаніяй грошы прасраў і падзяліў, ці падзяліў і прасраў.
Ведаеце, я парадаваўся, калі Ціхановіча з сямейкай турнулі з “Эўрафэсту”. Удумайцеся: Смолава-Агурбаш-Аляхно-Ялфімаў… Ці не зашмат правалаў? І чаму пасьля такой серыі няўдач гэтыя няўдачнікі працягваюць выбіраць няўдачнікаў? Як могуць выбіраць удзельнікаў на “Эўрабачаньне” людзі, якія ня ведаюць, як гэта робіцца, як перамагчы?.. У Беларусі два чалавекі ведаюць, што рабіць на “Эўрабачаньні” — Дзіма Калдун (які бяз грошай і майстэрства Кіркорава быў бы там жа, дзе і Аляхно з Ялфімавым) і Сьвятлана Стацэнка, мама Ксюшы Сітнік, якая прадэманстравала, што перамога Ксюшы — ня ўдача, а заканамернасьць.
На нядаўнім фэстывалі Bela Music, сярод іншых, выступаў і Пеця. Удзячныя гледачы паднялі яму плакат “Пяеш ахуенна!” І на тым фэстывалі нават няўзброеным вокам было відаць, што з усіх удзельнікаў Пеця — найменьш варты прэтэндэнт, каб прадстаўляць краіну на эўрапейскай сцэне.

024

Тэгі:


4 Responses to “тачка Ціхановіча”

  1. 1. Serg Says:

    А я таксама нядаўна бачыў маленькі чорны Форд на вуліцы, але ня даў рады дагнаць 🙂

  2. 2. labadzenka Says:

    ну проста папарацы наступаюць на пяты 🙂

  3. 3. Ціхановіч Says:

    зайздрасць – дрэнная якасць, спадар Лабадзенка!

  4. 4. labadzenka Says:

    ізьвяніце, Аляксандар Рыгоравіч!..

Leave a Reply