it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 09

год таму, 9 студзеня 2010 года памёр ксёндз-пралат Юзас Булька.

мне боязна цяпер ехаць у Мосар. я не ўяўляю Мосара без Булькі. гэта той выпадак, дзе ўсё, на вялікі жаль, трымалася на адным чалавеку.

год таму, калі ксёндз Булька памёр, я напісаў, што думаю пра акалічнасьці ягонай сьмерці. пачытаць гэта можна ТУТ. і, хоць пасьля гэтага допісу на мяне абрынулася цэлая хваля цкаваньня і бруду, я не адмаўляюся ад сваіх словаў і цяпер. і цяпер напісаў бы тое самае. можа, пару словаў зьмяніў бы.

іншыя матэрыялы пра ксяндза Бульку і Мосар можна пабачыць ТУТ, ТУТ і ТУТ

інфармацыю пра Мосар на сайце “Глобус Беларусі” можна паглядзець ТУТ

вечная вам памяць, ксёндзу-пралаце!..

Тэгі:


3 Responses to “сёньня — год, як памёр ксёндз Булька”

  1. 1. KazalupЪ Says:

    Нешта не працуе спасылка “можна паглядець ТУТ”

  2. 2. KazalupЪ Says:

    Прабачце!…. Працуе )))

  3. 3. Bibis Says:

    Вялiкi чалавек, вялiкiя учынкi !!!

Leave a Reply