it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 11

d0b1d18bd0bad0b0d0b2d0b03

Валянціне Ўладзімераўне Быкавай 83 гады. Яна на два гады маладзейшая за брата Васіля. Нават не прысьпеўшы Народнага пісьменьніка, можна паглядзець на ягоны фатаздымак, а затым на спадарыню Валянціну — і зьдзівіцца, наколькі яны падобныя!..

Валянціна Ўладзімераўна і зараз жыве ў вёсцы Ваўчо, што пад Вушачамі. Адна. За апошні год напаткала бяда — сасьлепла на адное вока… Аднак працягвае чытаць кніжкі, незалежную прэсу.

Наведаўшы Валянціну Ўладзімераўну, высьветліў, якія ёсьць побытавыя праблемы — у мінулыя гады ўжо ўдалося правесьці ёй тэлефон і паскорыць прывоз дроваў. Высьветлілася, што і зараз ня ўсё бясхмарна — зусім развалілася прыбіральня. Страшна заходзіць, каб не абрынулася… Пра гэта пасарабую паразмаўляць з чыноўнікамі ў райвыканкаме, якія Валянціну Ўладзімераўну ведаюць, а старшыня нават на сваім аўто прыязджаў па яе на сьвяткаваньне 85-годзьдзя Быкава.

Другая бяда, якая кінулася ў вочы — пліта. Мала таго, што там зламалася духоўка (спадарыня Валянціна дужа перажывае, што ня можа больш пачаставаць гасьцей пірагамі), дык і сама пліта, мяркуючы па выглядзе, паваенная: як яна ўвогуле працуе — незразумела.

Мне падалося, што мы разам з вамі здольныя вырашыць гэтую праблему. Кошт пытаньня — каля 170 даляраў (гэта самая танная пліта “Гефест”) + бусік завезьці (да Вушачаў каля 200 км).

Альбо — калі хто мае спраўную пліту — тады пытаньне толькі ў транспарце. Галоўнае, каб духоўка працавала.

Ахвярадаўцаў чакае выключны бонус — вы пазнаёміцеся зь сястрой Васіля Быкава.
Чалавекам, які ведаў Вялікага Пісьменьніка даўжэй за ўсіх на зямлі.

gleb@labadzenka.by
ICQ: 431-580-025
skype: labadzenka

d0b1d18bd0bad0b0d0b2d0b0

d0b1d18bd0bad0b0d0b2d0b02

Тэгі:


Leave a Reply