it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 19


Глеб, шчыра вітаю! Ау-тэматчыку Нясвіжа пасылаю экслібрыс ці не 1760 года. Паўночных і Падменскіх ззяняў! Сяргей Пан1зьн1к.

Экскурс экслібрыса
Гісторык Баляслаў Брэжга ў 1925 г. вывез
з Віцебска ў Латвію – і тым самым захаваў —
многія пазнакі беларускай старасветчыны

Дзе сімвалы душэўнай сілы?
Пайшлі на выпас…
…Калісьці ў Рызе папрасілі
пазнаць экслібрыс.
Мне ён як вежа над Парыжам,
ці крыж на ўзвіжжа…
«Са мною,–шэпча,–не згарыш ты
у сяйве Нясвіжа!»

Разгорнутыя ў звера-птаха
падкрылкі, грыва…
…Экслібрыс з векавым размахам
і мне спажыва:
з яго я сонца маладое
здабыў акрузе,–
праводжу экскурс у былое
экс-Беларусі,
калі выводзіла кадзіла
душу за межы…

Нясвіж не толькі Радзівілам, —
і мне належыць:
ён з песняй, што нясу ад мамы
дарогай лёзнай…

Ініцыялы вечнай брамы
чытае лёс мой.
Сяргей Панізьнік

Тэгі:


Leave a Reply