it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 13

свастыка

гэты прыкол распавялі мне самі гарадзенцы — на ўзроўні гарадзкога міфу.

збудаваў архітэктар домік, а вокны ў пад’езьдзе вырашыў зрабіць цікавым такім чынам — розных памераў, у пэўным парадку.

прыехала камісыя правяраць. ажно нехта і кажа раптам: людцы, а тут жа свастыка!
прыгледзеліся — а вокны і сапраўды маюць такую форму. загадалі ў кожнай “свастыцы” па адным “пялёстку” закласьці цэглай, архітэктару далі па галаве. а ці наўмысна ён тое зрабіў, ці так атрымалася — ніхто і ня скажа ўжо…
такі во гарадзкі міф.

знайсьці дамочак нескладана — калі стаць тварам да Фарнага касьцёлу — і прайсьці ўздоўж плота турмы (былых калегіюмаў езуітаў) — то цераз дарогу ў двары.

а якія гарадзкія міфы ведаеце вы?

Тэгі: , ,


3 Responses to “свастыка ў Гародні (гарадзкі міф)”

  1. 1. Іда Грэзь Says:

    говорят, по развалинам монастыря бернардинок в Бресте ходит призрак монахини. энтузиасты ее даже на инфракрасную камеру пытаются снять – пока вроде не удалось.
    еще в нашем городе некоторые “краеведы” с удовольствием показывают дом, на второй этаж которого будущий писатель Александр Грибоедов, тогда простой корнет гусарского полка, въехал верхом на лошади, выказав тем самым презрение к не пригласившим его на какой-то там бал хозяевам. О нем вообще много баек рассказывают, например, что он однажды забрался в польский костел во время богослужения и стал играть на органе. Играл так, что всех восхитил, но в самый благостный момент внезапно перешел на «Камаринскую».
    обожаю городские легенды и городских фриков, типа нашей Зои, которая ходит в 15 градусов мороза босиком в чудном желтом платюшке, и мужичка, смастерившего мопед для катания бездомных собак…

  2. 2. astrynczanka Says:

    Глеба, а табе не Валерка Руселік байку пра гарадзенскую свастыку расказаў? Ён – майстар 🙂

  3. 3. Хрыся Says:

    пра Гародню я такія легенды ведаю:
    http://www.svaboda.org/content/transcript/1777376.html

Leave a Reply