it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 26

Сустрэча адбудзецца ў суботу 27 чэрвеня у 12.00 па адрасе: г. Бабруйск вул. Кастрычніцкая д. 33.

піша ў сваім ЖЖ ales_chyhir

Паважаныя бабруйчанне!

Маю гонар запрасіць Вас на сустрэчу з галоўным рэдактарам часопіса "pARTisan" Артурам Клінавым і журналістам Глебам Лабадзенкам.

"pARTisan" выходзіць у Мінску з 2001 года і прысвечаны актуальнай беларускай культуры.
На сённяшні дзень "pARTisan" -- адзіны глянцавы і найбольш прэзентатыўны часопіс пра сучаснае мастацтва, які цікавы не толькі беларускай мовай выдання, колам аўтараў (на яго старонках можна сустрэць разам Таццяну Заміроўскую, Андрэя Хадановіча і Валянціна Акудовіча) але найперш нон-канфармізмам у выбары тэмаў і іх раскрыцці.

На сустрэчы будзе прэзентаваны апошні нумар часопіса, а таксама спец-праект каляндар "Канец словаў", які ўжо атрымаў негалосную назву "Голыя паэты".

Глеб Лабадзенка -- журналіст, паэт, блогер (http://labadzenka.by), вандроўнік, прамоўтар візіту княгіні Эльжбеты Радзівіл у Беларусь.

Фармат сустрэчы -- гутарка-дыскусія.

Сустрэча адбудзецца ў суботу 27 чэрвеня у 12.00 па адрасе: г. Бабруйск вул. Кастрычніцкая д. 33.

ЗЫ: Жадаючае прыйсці паведаміце калі ласка аб сваім намеры ў каментарах або па маім тэлефоне +375296640672 (Аляксандр Чыгір, пажадана тэлефанаваць з 9.00 да 18.00) Справа ў тым, што для мяне як арганізатара вельмі важна папярэдне ведать колькасць людзей, якія прымуць ўдзел у гэтым мерапрыемстве.

Тэгі: