Oct
06
|
Мы ўсе чулі, што “Беларусь — краіна замкаў”. Але колькі захавалася тых замкаў? Калі казаць строга фармальна — то адзінаццаць з паловай. Тым часам, гэты выраз абсалютна мае права на жыццё!
Зусім блізка “тэматычна” ад замкаў стаяць крэпасці, абарончыя храмы, абарончыя вежы. Яны таксама патрапілі ў гэтую падборку.
Але асабіста мне цікавей іншае. Шукаць і бачыць “краіну замкаў” на прыкладзе не-замкаў. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай і наступлення смутнага часу для нашай Радзімы тут больш не з’явіўся ніводзін замак, іх было забаронена будаваць. А некаторыя існыя, як замак у Смалянах, новыя гаспадары з Усходу разабралі на цэглу і прадалі.
І ў гэты час паўстае беліч брамаў, стайняў, ваданапорных вежаў, вакзалаў, вяндлярняў, павільёнаў і нават гаспадарчых пабудоваў з “падазронымі” вежачкамі, зубцамі, контрфорсамі, стрэльчатымі вокнамі… Чым больш вандруючы, пачынаеш і на іншыя будынкі — цэрквы, касцёлы, сядзібы — глядзець, бы на замкі.
І тут высвятляецца, што іх сто.
І ў кожнага з нас — свае.
PS здымкі мае, а таксама з сайта globus.tut.by