it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 15

шушкевіч

Сёньня спаўняецца 75 гадоў Станіславу Шушкевічу. Ня будзем у гэты сьвяточны дзень узгадваць усе ягоныя заслугі — добрыя і розныя. Згадаем толькі, што гэты беларус падставіў свой подпіс пад дакумэнтам аб развале самай страшнай імпэрыі ХХ стагодзьдзя.

Здароўя Вам, Станіслаў Станіслававіч!..

Тэгі:


4 Responses to “Станіславу Шушкевічу — 75”

  1. 1. KazalupЪ Says:

    Успомніў вершык бацькі Шушкевіча

    Парсючок пад’еў
    Ды й пайшоў у хлеў.
    Кажа: УХ..УХ..УХ…
    Я пад’еў за дзвух.
    Я б пад’еў за трох…
    Ды болей не змог

    Цяпер разумею пра каго ён пісаў 🙂 Дрэнна калі ён увойдзе ў гісторыю толькі па гэтаму. ШНобелеўку за мір яму не далі 😉 бо гэтую прэмію мона палучыць калі вядзеш 2 вайны за мір:) 🙂

    Вы спадар Глеб не жылі ў Самай страшнай Імперыі!
    А я жыў!
    Асабіста для мяне, сялянскага сына, яна была “нестрашная”… і калі такіх як я адсоткаў 30, то думаю варта задумацца.

  2. 2. astrynczanka Says:

    я, канечне, мала што памятаю са страшнай Імперыі, паколькі маё дзяцінства прыпала на перыяд перабудовы, але тым не менш, не прыгадваю якія-небудзь кепскія моманты майго маленькага жыцця ў гэты час 🙂

  3. 3. KazalupЪ Says:

    А дарэмна, што “не прыгадаеце якія-небудзь кепскія моманты маленькага жыцця ў тэй час”! Напрыклад: бясплатная кватэра ад дзяржавы за “непасільную рабскую працу на дзяржаўным прадпрыемстве”,
    амаль бясплатная пуцеўка ў “піянерскі концлагер з з піянерважатымі-кАтамі”,
    цорны варанок па начах, калі вашых суседзяў па лесвічнай пляцоўцы з лямантам адпраўляюць у ГУЛАГ 🙂
    Ды шмат шчэ чаго…
    Бо зараз ёсць Вярхоўны Загад з Захаду прыраўняць камунізм да фашызму і дарма што ідэі у іх супрацьлеглыя:
    Фашызм – гэта узвышеньне адной нацыі і прыніжэньне іншых,
    Камунізм – гэта сацыяльная роўнасць (справядлівасць).
    Можна канешне сказаць што камуністы паклалі дзеля сваёй светлай ідэі тысячы ахвяраў.
    Але я думаю, што мэты і метады іх дасягненьня гэта крыху розныя рэчы, бо калі прыгадаць якімі метадамі дасягаліся “светлыя” ідэі перамогшага капіталізму-лібералізму, то трэба прыраўняці і яго да камунізму-фашызму.
    Прыгадаем тут Савецкую імперыю – самую страшную, калі акупаваная народы палучалі бясплатную медэцыну і адукацыю, а некаторыя нават і сваю пьсьменасць с капіталістычным асваеннем “імперыямі Дабра “, напрыклад, Афрыкі 😉
    Сучасныя журналісты такой простай аналітыкі не праводзяць бо ёсць у іх такі загад! 😉

  4. 4. astrynczanka Says:

    паважаны KazalupЪ, усё што вы вышэй прыгадалі, мне асабіста вядома або з разумных кніжак, або з аповядаў маіх родных і сваякоў, паколькі 80-я гг. – гэта пара майго бясхмарнага дзяцінства 🙂 затое я выдатна памятаю, як у пачатку 90-х гг. мы куплялі ўсё за купоны, як даводзілася станавіцца некалькі разоў у чаргу, каб купіць две-тры буханкі хлеба, як прасіла ў дзядулі грашовую паперку з выявай мядзведзя, бо менавіта столькі каштаваў швэдар, які мне падабаўся; выяву герба “Пагоня” і бел-чырвона-белага сцяга ў фае школы, бо акурат тады наша школа, якая і сёння носіць імя Цёткі, перайшла на беларускамоўнае навучанне і яшчэ шмат падобных рэчаў…

Leave a Reply