it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 23

10639645_861039323919813_2898716116940234454_n

“Спеўны сход” адкрывае новы сезон 24 верасня 2014 года. Сезон працягнецца да лета. 

На дзею запрашаюцца ўсе жадаючыя: ад малых дзяцей да людзей сталага веку. На першым Сходзе мы развучым старажытныя песні. У кастрычніку звернемся да дзіцячага фальклору, гульняў, калыханак і забаўлянак. У лістападзе пагартаем “Полацкі сшытак”, дакранемся да псальмаў і беларускай духоўнай песні. У снежні ўголас пакалядуем. Далей натхнімся беларускім барока, павіншуем з юбілеем Агінскага і спакваля наблізімся да нашых часоў. 

“Напрыклад, на першым Сходзе вас чакае знаёмства з архаічнымі беларускімі песнямі, майстар-клас па прыроднаму гуку і дыханню адСержука Доўгушава, майстар-клас па этнічным спеве ад Ірыны Мазюк і агульнае спяванне народных восеньскіх песен. Таксама вы пачуеце як гучаць сапраўдныя старажытныя гуслі, заспяваеце пад іх разам з музыкамАлесем Чумаковым (гурт “Стары Ольса”)”, – распавядае суарганізатар “Спеўнага схода” Аляксей Чубат. 

Удзел у ім – бясплатны. 

Больш інфармацыі – у сацыяльных суполках. 
На мерапрыемства запрашаюцца ўсе: і сталыя ўдзельнікі Сходаў, і тыя, хто раней увогуле не спяваў. 


https://www.facebook.com/speunyshod
https://vk.com/speunyshod

http://afisha.tut.by/concert/speuny_skhod_3/

Тэгі:


Leave a Reply