it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 05

stoks

Адбылася інтэрнэт-прэзэнтацыя хіта гурту “Стокс” “Пад купалам нябёс” у беларускім варыянце. Песьня была перакладзена ў межах праэкту “Тузін. Перазагрузка”.

Стокс. Пад купалам нябёс
(муз. і сл. — Стокс, пераклад не беларускую Глеба Лабадзенкі)
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/09/stoks-pad-kupalam-niabios.mp3]

СПАМПАВАЦЬ (3,8 мб)

the Stokes – Пад купалам нябёс

Як стужачцы ня віцца… За рукі як ня брацца…
Юркоча жвір усё хуччэй…
І хочацца адкрыцца… І хочацца нарвацца…
На што-нішто паярчэй…

Пад купалам блакітных нябёс
Калыша нас мелодыяй лёс
Мы будзем іграць з табой
Будзем іграць на “біс”

На хвалі самай чыстай альбо
На вастрыні стралы мы з табой
Разам падаем уніз…

За тыднем будзе тыдзень… Камусьці зноў балюча…
Не пакідаем сьлядоў…
А мы ўсё пасьпелі… І сны нас зноў закруцяць…
Між ворагаў і сяброў…

Пад купалам блакітных нябёс
Калыша нас мелодыяй лёс
Мы будзем іграць з табой
Будзем іграць на “біс”

На хвалі самай чыстай альбо
На вастрыні стралы мы з табой
Падаем уніз…
Мы падаем ўніз

Пад купалам блакітных нябёс
Калыша нас мелодыяй лёс
Мы будзем іграць з табой
Будзем іграць на “біс”

На хвалі самай чыстай альбо
На вастрыні стралы мы з табой
Падаем уніз…
Проста падаем ўніз…

Тэгі:


4 Responses to “спампуй сабе беларускамоўны варыянт хіта гурта “Стокс”!”

  1. 1. Сяргей Балахонаў Says:

    Лічу, што самыя цікавыя перакладчыцкія знаходкі: “Юркоча жвір усё хутчэй” (“Бежит песок всё быстрее”) і “На што-нішто паярчэй” (“На что-нибудь поострее”). “Што-нішто” трэба ўзяць на ўзбраенне 😉 А ці лёгка Стоксы пагадзіліся на тое, што жаночая рыфма ў гэтых радках ператварылася ў мужчынскую? 😉

  2. 2. labadzenka Says:

    так ажно да М і Ж мы зь імі не разьбіралі, у цэлым пераклад сьпевакам вельмі спадабаўся, запісалі без аніякага рэдагаваньня

  3. 3. Сяргей Балахонаў Says:

    рэдагаванне ўсё ж было – у прыпеве 🙂

  4. 4. labadzenka Says:

    ну так, Сяргею, даруйце, што хацеў вас ашукаць — адное слова памянялі 🙂

Leave a Reply