it cz lt rb
ua fr pl en
se by
May 18

0018

Падыміце рукі, хто бачыў на свае вочы Слуцкую браму (1690 г.) ў Нясьвіжы?.. А цяпер — падыміце рукі, хто быў унутры? У тым памяшканьні на другім паверсе, дзе сотні гадоў запар была Радзівілаўская капліца, дзе захоўваўся цудоўны каранаваны абраз Маці Божай, дзе мог памаліцца путнік з дарогі?..

Запрашаю пабываць унутры Слуцкай брамы.

0027

Так, калі хто ня ведае, брама выглядае звонку. Ад яе да савецка-польскай мяжы было 12 кіламетраў…

0038

Старадаўнія дзьверы. Захавалася нават аўтэнтычнае “вочка”

0048

Лесьвіца новая, але зробленая “пад старыну”

0058

Падымаемся наверх…

0068

Аглядаем вакно на лесьвічанй пляцоўцы

0078

Парэнчы таксама новыя, але нібыта рабіліся па старых малюнках

0087

А вось і памяшканьне капліцы. Месяц таму тут адкрылі краму па продажы сувеніраў і жаночага адзеньня

0097

Старая засаўка на старых дзьвярах

0107

Сувеніры

0116

0127

0136

0145

Вакенца ў другую частку брамы

0164

Такі вось выгляд зьверху

0154

А праз шкельца вітража атрымлімваецца яшчэ цікавей!

0174

Крама “Брама” запрашае”!..

Тэгі: , ,


13 Responses to “Слуцкая брама ўнутры (фота)”

  1. 1. anr1762 Says:

    А дзе ж славутыя надпісы на сцяне капліцы? Хіба затынкавалі?

  2. 2. anr1762 Says:

    А дзе ж надпісы на сцяне ўнутры капліцы? Хіба затынкавалі?

  3. 3. labadzenka Says:

    Пытаўся пра надпісы. Прадавачка ня ведае, кажа — як прыйшлі, усё ўжо пабеленае было. Музейшчыкі таксама нічога ня чулі пра надпісы. У капліцы, аказваецца, яшчэ гадоў дваццаць таму людзі жылі, а на бальконе бялізна сушылася. Якія тут надпісы…

  4. 4. Kubl Says:

    На восьмым здымку, наколькі я зразумеў – злева вітрына з сувенірамі )))

  5. 5. labadzenka Says:

    дакладна

  6. 6. Kubl Says:

    Дык гэта ўсе сувеніры ненасытныя турысты размялі і народныя майстры не паспяваюць насычаць рынак? Я так разумею )))

  7. 7. labadzenka Says:

    Менавіта. Цётачка сказала, што якраз перада мной быў аўтобус са Слуцку — дык літаральна некалькі сувеніраў удалося ўратаваць для мяне 🙂

  8. 8. Kubl Says:

    ))) Гэта радуе. Значыць тое, што Нясвіж будзе жыць турыстамі не такія ўжо і казачкі.

  9. 9. Глобус Беларуси Says:

    У сакавіку 2009 г. надпісы XVIII ст. были на месцы – гл.
    http://globus.tut.by/nesvizh/brama9_a56.jpg (фота 2004 г.)

  10. 10. Дзяніс Салаш Says:

    А што за надпісы, Глеб? Пры уваходзе ж захавалася старая табліца з “надпісамі”… Хіба іншыя павінны быць? Цікава…

    PS Для дыска можна здымкі сцягнуць? 🙂

  11. 11. labadzenka Says:

    Надпісы — маецца на ўвазе не табліца ў арцы брамы, а надпісы на сьценах капліцы. Ёсьць зьвесткі, што яны там былі. Але калі апошні раз — дакладна невядома.
    Дзянісе, для дыска можна. Але паведамце, якія дакладна — вышлю Вам у поўным памеры, але з тэгам 🙂

  12. 12. Дзяніс Салаш Says:

    0038, 0048, 0078, 0087, 0097, 0145, 0164

    Надзвычай буду ўдзячны. 🙂

Leave a Reply