it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 24

rushnik
вось такі рушнік прывёз з камандзіроўкі ў Веткаўскі раён. скарб!
набыў непасрэдна ў бабулькі, якая саткала яго гадоў 40 ці 50 таму.

назвы ўзораў я пачуў такія:

у цэнтры (ромбікі) — гэта самавар

абапал яго — лісце

а крайнія — васьмірожкі

здымак Аляксандра “Таранціны” Ждановіча
зьлева — супрацоўнік Веткаўскага музэю Андрэй Скідан

Тэгі:


4 Responses to “скарб”

  1. 1. Oksana Browacz Says:

    Ну капец, зайздрасць. Хоч бы пашчупаць. Апошнім часам я кінулася ў вывучэнне арнаментаў. Адная справа – у кнізе разглядаць, і зусім іншая – жывы рушнік. Вох, Глебе, адхапаў дык адхапаў:)))

  2. 2. labadzenka Says:

    а калі я табе скажу, што гэта неглюбскі рушнік — зусім памрэш ад зайздрасьці? )))

  3. 3. Oksana Browacz Says:

    ужо памёрла. ё-маё!!! ну ўсё, дакладна трэба рэалізоўваць старыя ідэі і ехаць па вёсках, пакуль ты шчэ не ўсё сабраў :)))

  4. 4. Алена Says:

    Неглюбка! Я гэтыя рушнікі пазняю сярод любых іншых )) Віншую з набыццём такой каштоўнасці.

Leave a Reply