it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 09

на пахаваньні ляўрэаткі Нобэля Віславы Шымборскай у Кракаве былі прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, прэм’ер-міністр Дональд Туск, міністр культуры Богдан Здраеўскі (пра яго колішні візыт у Менск можна пачытаць тут).
адразу прыгадалася чамусьці пахаваньне народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава ў чэрвені 2003 году. давялося быць сьведкам такой карціны. сын пісьменьніка, паводле волі бацькі, накрыў яго труну нацыянальным сьцягам. нечакана ў залю ўляцеў генерал Чаргінец і завапіў “уберите флаг с Быкова!”. здаецца, нехта з ашавуркаў нават сам сьцягнуў яго з труны. аднак сьцяг вярнулі. пасьля чаго Чаргінец заявіў: “Тогда власть отсюда уходит”. і сапраўды — яны зьнялі ганаровую варту і міліцэйскую ахову, у выніку чаго дзясяткі тысяч людзей засталіся самі сабе. добра, што ўсё прайшло арганізавана і без здарэньняў. на тым пахаваньні, здаецца, сам Чаргінец і быў “уласьцю”.

гэта розьніца мэнталітэтаў — як нячысьцік крыжа баяцца і ненавідзець нацыянальныя сымбалі, і гэта правільна — калі прэзідэнт і прэм’ер едуць на пахаваньне паэткі свае нацыі.

Тэгі:


4 Responses to “Шымборска і Быкаў”

  1. 1. Paŭluk Says:

    Кали верыць Сяргею Навумчыку (то бок ягоным інфарматарам) гэтая пачварная ўлада была зацікаўлена ў хуткім вяртаньні Васіля Уладзімеравіча на Радзіму, каб мець магчымасьць забіць яго (лекар, які лячыў пісьменьніка, нават не патэлефанаваў у Чэскую клініку, каб сапаставіць лячэньне, у выніку чаго Быкаў неўзабаве памёр, хоць мог пражыць яшчэ), бо той-хто-вырас-на-ягоных-вершах ніколі ня будзе сумлена “весьці гульню”.

  2. 2. Ананім Says:

    тады, у чэрвені 2003 у Быкава нават быў зваротны квіток у Прагу, дзе яго чакалі лекары. аднак гэтыя падонкі затрымалі яго тут вельмі цынічна — стварылі праблемы і правалочкі зь перапісваньнем кватэры на жонку. а Быкаў ведаў, што памірае — і не хацеў пакідаць гэта на самацёк, каб жонку потым ня выкінулі на двор. так яго тут і затрымалі…

  3. 3. BNFavec Says:

    Ведаеце, Глеб, а мо яно і добра, што Быкава НАРОД хаваў, а не дзяржава?..

  4. 4. Ананім Says:

    чым такая дзяржава — канешне, добра!
    крый Божа, сёньняшняя ўлада верне Пагоню і бчб сьцяг!

Leave a Reply