it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 30

Вынікі апытаньня, якое праводзілася на замову незалежнага Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

 

Як беларусы сустракаюць год кнігі?

 

Ужо два дзесяцігоддзі Беларусь ― незалежная краіна са сваёй культурнай і адукацыйнай палітыкай, творчымі саюзамі, перыядычнымі выданнямі. Як змянілася становішча беларускай літаратуры за часы незалежнасці? У 2011 годзе напярэдадні года кнігі Саюз беларускіх пісьменнікаў звярнуўся да лабараторыі “Новак”  з просьбай правесці апытанне, каб даведацца, колькі чытаюць беларусы, што іх цікавіць у літаратуры, і  хто з сучасных беларускіх літаратараў найбольш падабаецца чытачу.

Вынікі несуцяшальныя:

• Беларусы чытаюць мала. Ніколі не бярэ ў рукі кнігу – траціна насельніцтва (33,7%).  Палова беларусаў кніг не купляе, у лепшым выпадку пры патрэбе пазычаюць у знаёмых ці бяруць у бібліятэцы.

• Сучасную замежную літаратуру (у першую чаргу расейскую) ведаюць лепей за сваю. 62 % апытаных наогул не цікавяцца беларускімі кнігамі. Істотная частка (13,3%) зусім не ўмее чытаць па-беларуску.

• На пытанне пра тое, якіх сучасных беларускіх пісьменнікаў вы ведаеце, найчасцей называюць імёны, якія сталі знакавымі яшчэ за савецкім часам: Васіля Быкава (6,5%), Уладзіміра Караткевіча (3,8%), Івана Шамякіна (3,2%). Пераважная ж большасць не ведае нікога (74,6%). Для параўнання: у сучаснай масавай расейскай літаратуры беларусы абазнаныя значна лепей. 17,8% ведаюць, хто такая Дар’я Данцова.

• Што да густаў, то ў безумоўных лідэрах дэтэктывы— ім аддаюць перавагу 38,3% аматараў чытання, 28,1% калі і бяруць у рукі кнігу, то гэта жаночы раман. Кнігу класіка з паліцы здымаюць 26,5% ад усіх беларусаў, якія чытаюць хаця б раз на год.

• На думку нашых суайчыннікаў зрабіць беларускую літаратуру больш папулярнай маглі б цікавыя аўтары і творы (52,4%), іх большая жанравая разнастайнась (27,2%), а таксама лепшая рэклама (22,9%).

• Варта таксама адзначыць, што дзейнасць найстарэйшай творчай арганізацыі Беларусі — Саюза беларускіх пісьменнікаў станоўча ацэньваюць 61,4% апытаных.

 

Вось як каментуе вынікі апытання старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:

“Вынікі, як і чакалася, — не самыя прыемныя. Выяўляецца, што літаратурныя імёны-брэнды савецкіх часоў беларусы дагэтуль памятаюць, а вось новых так і не з’явілася. Гэта значыць што той курс, які ўзяла Беларусь у культурнай сферы ― малаэфектыўны.

Год кнігі ―  добрая нагода, каб аб’яднаць высілкі дзяржавы і грамадскіх арганізацый дзеля змены сітуацыі. Самы важны клопат дзяржавы ў галіне культуры ― падтрымліваць мову карэннай нацыі краіны. Гэта тычыцца ўдасканалення і пашырэння школьных праграм па мове і літаратуры, павелічэння колькасці адукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання, стварэння, нарэшце, цалкам беларускамоўнага Нацыянальнага ўніверсітэту.

Абсалютная большасць беларусаў дагэтуль спажывае інфармацыю праз тэлебачанне. Але на беларускім ТБ няма беларускай кнігі, няма беларускіх аўтараў, ды і наагул беларускай мовы збольшага няма.  Такім чынам інфармацыя пра новыя кнігі і новых аўтараў не даходзіць да чытачоў.

Палітыка беларускай дзяржавы павінна стаць беларусалюбнай. Ну а пісьменнікам розных саюзаў трэба часьцей і без перашкод сустракацца з чытачамі, каб папулярызаваць лепшае са створанага”.

 

 

Астатнія вынікі апытання выглядаюць наступным чынам:

 

Мова літаратуры

97,1 % беларусаў не чытаюць замежную літаратуру ў перакладзе на беларускую мову. 68,4 % з іх ні пры якіх умовах не абралі б беларускамоўную версію кнігі. Аднак 20,3% згодныя набыць замежны твор па-беларуску пры ўмове добрай якасці перакладу.

 

Шлях кнігі да чытача

Асноўны шлях кнігі да беларускага чытача – ад сяброў і знаёмых. 44 % аматараў чытва пазычаюць кнігі, 28,7% – купляюць у кнігарнях, у тым ліку праз інтэрнэт, 26,8% — па-ранейшаму наведваюць бібліятэкі. 12,6 % аддаюць даніну сучаснасці і спампоўваюць кнігі з інтэрнэту. 49,9 % беларусаў ніколі не купляюць кнігі.

 

Айчынныя літаратары

Ніводнай сучаснай беларускай пісьменніцы не змаглі назваць 84,9 % апытаных. Першая ж шасцёрка названых выглядае так: Святлана Алексіевіч (2,8%), Цётка (2,5%), Валярына Кустава (2,1%), Раіса Баравікова (1,5%), па 1,1% набралі Наталля Батракова і Яўгенія Янішчыц.

А вось сярод айчынных пісьменнікаў, якіх беларусы не проста ведаюць, але і любяць чытаць: Васіль Быкаў (7,4%), Уладзімір Караткевіч (7,4%), Якуб Колас (5,5%), Янка Купала (3,9%) і Іван Мележ (2,9%).

 

Замежныя аўтары

Сітуацыя з замежнымі аўтарамі ў Беларусі лепшая. Іх не ведаюць і не любяць чытаць “усяго” 48,7% і 39,0% адпаведна. Улюбёныя небеларускія пісьменнікі: Дар’я Данцова (11,3%), Аляксандра Марыніна (5,6%), Таццяна Усцінава (3,4%), Леў Талстой (2,5%) і Юлія Шылава (2,0%).

 

Перыядычныя выданні

Што тычыцца перыядычных выданняў, 91,9% беларусаў не чытаюць айчынныя літаратурныя часопісы, а 98,9% не чытаюць часопісы замежныя, у тым ліку расейскія.

“Литературную газету” і  часопіс “Наш современник” чытаюць 0,3% беларусаў. Крыху больш чытачоў у дзяржаўных айчынных выданняў, якія цэнтралізавана выпісваюць бібліятэкі: часопіс “Нёман” (2,9%), газета “Літаратура і мастацтва” (2,6%), часопісы “Полымя” (2,2%), “Маладосць” (2,2%). З незалежных літаратурных выданняў чытаюць часопіс “Дзеяслоў” (0,6%) і дадатак да газеты “Новы Час” “Літаратурная Беларусь” (0,4%).

 

Прэсавая служба СБП (http://lit-bel.org/)

 

Тэгі: ,


9 Responses to “што і на якой мове чытаюць беларусы?”

  1. 1. Aleksandr Vorsa Says:

    так і ёсць!
    на мінулым тыдні да мяне прыязджала матуля (я жыву ў Маскве). Папрасіў яе прывезці якую-небудзь навучальную літаратуру на беларускай мове для дзетак 3-5 год . Абышоўшы некалькі магазінаў, яна змагла знайсці только некалькі кніг з казкамі і вершамі (сучасных аўтараў). Ніводная кнігі для навучання пісьму, чытанню яна не знайшла.
    Матуля вельмі здзівілася калі пабачыла у мяне дома некалькі дзесяткаў такіх кніг (безумоўна на русскай мове) і засталася засмучаннай ад таго, што такіх кніг няма на роднай беларускай мове
    Высновы робім самі.
    Адкуль дзеці будуць ведаць і кахаць родную мову, калі яе пачынаюць ВЫВУЧАЦЬ толькі ў школе. І роднай мовай яна зьяўляецца для тых, у каго бацькі размаўляюць на беларускай мове заўседы.

    Бацькі жывуць на Смалявіччыне, даволі шмат с кім сустракаюцца, размаўляюць, але ж толькі 2 чалавека заўседы размаўляюць на беларускай мове – былы выкладчык беларускай мовы і літаратуры і адзін прадпрымальнік.
     

  2. 2. Kolt Says:

    Что у вас за опрос такой, что Донцова в лидерах по популярности? Домохозяек спрашивали чтоль?
    Проблема белорусской литературы в том, что она не может постоять за себя на книжных полках. Все книги на белорусском языке, независимо от жанра, стоят на полке “Беларуская літатратура”.
    Почему белорусские “пейсатели” думают, что их книги должны покупать и любить только по факту того, что они на белорусском языке? Где реклама, где обзоры, где обсуждение?
    И почему в опросе не учитывается доля электронной дистрибуции книг? Я в свой ридер накачал столько книг, что за две недели отбил его стоимость, как если бы покупал бумажные экземпляры.

  3. 3. Мiкалай С Says:

    А Вы антисемит.

  4. 4. Kolt Says:

    Тут в другом контексте.

  5. 5. Мiкалай С Says:

    и як угадаць Ваш кантэкст?

  6. 6. Kolt Says:

    Не придираться к словам, для начала.
    Читать всё сообщение целиком.
    Может я и антисемит, но сейчас это к делу не относится.
    А поему вы слово “антисемит” русскими буквами написали?

  7. 7. Мiкалай С Says:

    можы i Вы калi-небудзь па-беларуску напiшыце.

  8. 8. Kolt Says:

    Может.

  9. 9. Мiкалай С Says:

    У наш час кнiгi самi шукаюць чытачоў. На прэзентацыях беларускiх аўтараў шмат чытачоў i пакупак. Калi паэты i пiсьменнiкi будуць сустракацца з чытачамi, асаблiва са школьнiкамi i студэнтамi (i не толькi ў Менску), то i попыт на творы беларускiх аўтараў узрасце. I гэты чытачы будуць па за статыстычнымi дадзiнамi/

Leave a Reply