it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 20

гэтага война забілі пад сёньняшнімі Старымі Дарогамі 1000 гадоў таму. ягоны рост — каля 170 см.
ягоныя сваякі паклалі яго на зямлю, самі сталі колам — і па жменьцы насыпалі над ім курган.
зь нябожчыкам паклалі ягоную баявую сякеру, а на пальцы пакінулі срэбны пярсьцёнак (гл. фоткі ніжэй).
праз 1000 гадоў старадароскі краязнаўца Віталь Юрэвіч адшукаў у лесе за 15 км ад гораду 44 курганы і запрасіў з Акадэміі навук архэоляга Алега Іова, які ў свой час разам зь Зянонам Пазьняком раскопваў Курапаты. спадар Алег пагадзіўся, бо гэта адкрыцьцё — на тэрыторыі Старадарожчыны ніколі ў жыцьці не вяліся раскопкі. і вось ужо другі год запар старадароскія школьнікі пад кіраўніцтвам Алега Вільгельмавіча вядуць раскопкі на курганах. калі знаходзяць пахаваньне — то бяруць адтуль выключна артэфакты ( манэты, сякеры, нажы, пярсьцёнкі), а самі парэшткі хаваюць назад у зямлю. далікатнае пытаньне — ці ня глум гэта з магілаў. але, калі б не такія раскопкі, гісторыя і архэалёгія была б значна бяднейшая, і пра нашых продкаў мы б ведалі шмат меней.

колькі сьвежых фотак зь лесу.


агульны выгляд раскапанага кургана

а гэта — курган, які раскапалі дэбілы — чорныя капальнікі. нічога не знайшлі. а вось дзеткі пад кіраўніцтвам архэоляга знайшлі старадаўнюю манэту… проста ў адвале зямлі, які пакінулі гэтыя мудакі, якія, відаць, чакалі чыгунок з золатам пабачыць.

срэбны пярсьцёнак Х ст. калі б не архэоляг — ну звычайны дрот, задося б!..

сякера Х ст. магла выкарыстоўвацца і ў баявых, і ў побытавых мэтах

архэоляг Алег Іоў

Тэгі:


4 Responses to “шкілет Х стагодзьдзя”

  1. 1. Anton Says:

    А якога ён росту?

  2. 2. chill Says:

    а як, цікава, высветлілася пра зямлю, насыпаную па жменьцы? ці гэта агульнае апісанне “абраду”?

  3. 3. Віталь Says:

    Спадар Глеб, працягвайце блог, бо людзі хвалююцца, ці той фотаздымак 17ваяра, ці самога Лабадзенкі…

  4. 4. Яна' Says:

    2 Віталь

    + 100! )) мега)

Leave a Reply