it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 27

даслаў чытач Зьміцер Курза

ЗАПЫТ

Вітаю, шаноўны Анатоль Васільевіч! хачу выказаць Вам і Вашай кампаніі “Стецкевич – спецодежда” вялікую ўдзячнасць за вашую прадукцыю, якаснае спецадзенне і абутак! нашу ўжо не першы год і прэтэнзій ніякіх. вельмі прыемна, што наша айчынная кампанія развіваецца і выходзіцьь на новыя рынкі, пашырае сферу сваёй прыстунасці.
нядаўна на шмат якіх беларускіх сайтах з’явілася інфармацыя аб Вашай кнізе “Я -сын Ваш. Летапіс беларускай шляхты”, дзе па-беларуску даволі пазнавальна апісаныя беларускія шляхецкія роды Ліпскіх, Тычынаў і іншых… .
у сувязі з гэтым надта турбуе пытанне: чаму вашая кампанія абсалютна ігнаруе нашую родную беларускую мову? ёсць жа шмат прыкладаў, калі айчынныя (Мара, Аквілія, Акцыя, Сіпта, Марцінн і інш.) ды і замежныя вытворцы (Самсунг, Адыдас, Цэрэзіт, Хускварна, Грундфос і інш.) паспяхова ўжываюць беларускую мову.
а Вы, з’яўляючыя аўтарам такой пекнай кніга пра беларускую шляхту, чамусьці ігнаруеце наш неацэнны скарб – родную мову! ёй і так зараз цяжка. шчыра кажучы, яна памірае з-за абыякавасці дзяржавы і апатыі грамадзян.
з Вашага боку было б вельмі высакародным учынкам пачаць хоцьтрошкі карыстацца нашай мовай у дзейнасці кампаніі: рэклама, надпісы на спецадзенні, лагатып, эмблема, надпісы на транспарце, шыльды на памяшканнях і інш. – прастора для дзейнасці вялізная! ніхто ж не гаворыць пра перавод справаводства з рускай на беларускую. а прынамсі вось гэтак вонкава абеларусіць прадпрыемства было б выдатна! гэта быў бы цудоўны маркетынгавы крок!
тым больш што вы пашыраецеся – вось і ў Гомелі крама адчынілася. з чым вас і віншую!
таму вялікая да Вас просьба звярнуць увагу на гэты ліст і ўрэшце павярнуцца тварам да роднай мовы!
з павагай, Зміцер Курза

адказ

——– Перасланае паведамленне ——–
Ад каго: СТЕЦКЕВИЧ-СПЕЦОДЕЖДА <uniforma_by@mail.ru>
Каму: Kurzen <zmitrachok@
Тэма: Re: электронны зварот

Добрый день, Дмитрий!
Большое спасибо за Ваше письмо! Мы донесли Вашу идею до нашего директора, и он Вас полностью поддержал. Мы хотели бы начать с перевода нашего сайта на белорусский язык, есть ли у  Вас желание посодействовать нам в этом начинании? А конкретно, оказать нам услугу по переводу сайта на белорусский язык.
Пожалуйста, подумайте над нашим предложением и ответьте как можно скорее.

Заранее благодарим!

С уважением,
Отдел маркетинга
СООО “Стецкевич-спецодежда”
тел/факс(017) 291 86 68

Тэгі:


2 Responses to “Сцяцкевіч-спецвопратка: будзем рабіць сайт па-беларуску”

  1. 1. Валеры Мазынскі Says:

    Ну і…?

  2. 2. zmicier Says:

    После этого ответа автор слился? )))

Leave a Reply