it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 24

сайт Амбасады Нямеччыны ў Беларусі: адчыняецца адразу па-беларуску, мае таксама нямецкую і расейскую версіі

amb2

сайт Амбасады Беларусі ў Нямеччыне: загружаецца па-руССкі, мае яшчэ нямецкую версію, БЕЛАРУСКАЙ ВЕРСІІ НЯМА ЎВОГУЛЕ. па гэтым жа шаблоне зробленыя і іншыя сайты амбасад белоруССіі: беларускай мове там месца не знайшлося. ганьба міністэрству замежных справаў!
amb1

Тэгі: ,


5 Responses to “сайты амбасад Нямеччыны ў Беларусі і Беларусі ў Нямеччыне: ноў комэнтс”

  1. 1. Lina Says:

    Хлусня!

  2. 2. labadzenka Says:

    наколькі я магу зрабіць выснову па сайце амбасады ў Нямеччыне, цягам учорашняга дня ў аўральным парадку пераклалі загалоўкі рубрык. бо ўсё іншае засталося па-расейску ці па-ангельску.

  3. 3. labadzenka Says:

    вы крута паспрабавалі мяне развесьці. дзякую за клопат пра маю дупу, але:
    1. пакажыце беларускую мову на сайце іншых амбасад, апроч тых ТРОХ, што вы пералічылі
    2. на сайце пералічаных вамі абмасад беларуская мова была дададзеная цягам пошніх двух дзён. прычым так крыва, што ў польскай версіі ёсць мова “Беларускі”.

    прывет роднаму МЗС!

    ps гэтым разам я паклапаціўся пра скрыншоты.

    так што, троль, адказвай за базар, як кажуць!

  4. 4. Аёй Says:

    О, якія жулікі працуюць у беларускім МЗС !!! Яшчэ суткі як не было. Вы толькі памылку зрабілі: на некаторых сайтах напісалі Беларускі = йізык

  5. 5. Renessaince Says:

    Яшчэ парадавала бачына славацкай амбасады: беларуская, славацкая ды ангельская вэрсіі (http://www.mzv.sk/servlet/minskzu?MT=/App/WCM/ZU/MinskZU/main.nsf/vw_ByID/ID_98750C561FE0B9CAC125715B002FEF86_BY&TG=BlankMaster&URL=/App/WCM/ZU/minskzu/main.nsf/vw_ByID/ID_D985F2B18F86B662C125716700515385_BY&OpenDocument=Y&DS=Y&NCH=Y&LANG=BY). Вось толькі калі на візу дакумэнты падаваў, у іх не было анкеты беларускамоўнае. Хоць выбар іншых моваў даволі багаты.

Leave a Reply