it cz lt rb
ua fr pl en
se by
May 26

апошнія некалькі гадоў гэта была мая мара — патрапіць у Сар’ю. адзін з найпрыгажэйшых храмаў Беларусі!.. пахавальня Лапацінскіх, перададзеная ў свой час праваслаўным з фармулёўкай “по причине особенной красоты”. да Сар’і даехаць няпроста — амаль 300 кілометраў ад Менску!.. але я нарэшце даехаў. і вельмі раю гэта кожнаму.

малюнак у фае мясцовай школы

выгляд са школьных клясаў

падвясны масточак у парку

якая вытанчаная веліч!.. уявіце толькі, што праклятыя камуністы захоўвалі тут угнаеньні!..

хоры

абраз XVI стагодзьдзя, які двойчы кралі й двойчы вярталі

вітражы

выгляд з хораў

лесьвіца на хоры

ад увахода

Тэгі:


12 Responses to “Сар’я: нарэшце я туды патрапіў!”

  1. 1. Яўген Says:

    каталікам не збіраюцца вяртаць?

  2. 2. labadzenka Says:

    не

  3. 3. Мiкалай Says:

    вялiкi цуд

  4. 4. Julia Says:

    ….у мяне таксама была мара туды патрапіць, 5 год таму. і ў 2004 годзе першы раз яна спраўдзілася: была амаль зіма, мая аднагрупніца прапанавала зьдзейсьніць маю мару спынам, па першым сьнезе 🙂 тады быў яшчэ і мой першы спын. мы дайшлі да Сар’і (бо апошнія некалькі кіляметраў ішлі пешкі) у суботні дзень, былі вельмі ўраджаныя. але ж патрапіць унутар так і не атрымалася. шукалі сьвятара па вёсца, нават дайшлі да яго хаты, а высьветлілася, што ён зьехаў у іншую вёску….
    у другі раз я была там улетку, (прывезла, паказаць такі цуд, сяброў) але ж то быў будні дзень і храм таксама быў зачынены….
    дзякуй за фотаздымкі інтэр’еру храма і за нагоду да ўспаміну 🙂

  5. 5. Sjarozha Says:

    Aга, бачна щто праваслауны храм, вернут, так сказаць, у лона исцинай церкви!
    Касцел вельмі прыгожы, сорамна сказаць, але ня ведаю дзе гэта, гарадзеншчына?

  6. 6. Kubl Says:

    Усё, жаба мяне канчаткова прыдушыла!

    Малюнак, я так разумею, творчая інтэрпрэтацыя малюнку Орды?

  7. 7. labadzenka Says:

    Сар’я — Верхнядзьвінскі раён, амаль памежжа з Латвіяй.

    Здымкі інтэр’еру атрымаліся цудам — выступаў у мясцовай школе, а на выступе сядзела дачка сьвятара Каця…

  8. 8. astrynczanka Says:

    прыгажосць!!! на Гарадзеншчыне падобны касцёл у Гервятах (праўда, больш шыкоўны) і штосьці больш набліжанае ў Жупранах. назіраецца тэндэнцыя, што падобныя касцёлы будаваліся на ўсходзе Беларусі. цікава, як праваслаўныя ў гэтым касцёле абыходзяцца без царскіх дзвярэй, з адным алтаром. тым не менш лепш няхай святыня належыць праваслаўным, чым у ёй будуць захоўваць угнаенні або яна будзе развальвацца.

  9. 9. Lighti Says:

    Ваў, а якім чынам ён праваслаўны?

  10. 10. labadzenka Says:

    Праваслаўны ён вельмі простым чынам. Пасьля паўстаньня Каліноўскага значная частка касьцёлаў была зачыненая расейскімі акупантамі, астатнія імпэрскія ўлады перадалі праваслаўным (якія і цяпер не супакоюцца чапляць на касьцёлы ідыёцкія цыбуліны). Яшчэ Кацярына ІІ сказала: “Каб да канца падпарадкаваць Паўночна-Заходні край, трэба тры рэчы: руская школа, рускі чыноўнік і рускі поп”. І па сёньняшні дзень менавіты гэтыя тры чыньнікі ёсьць асноўнай перашкодай беларусізацыі. І генерал Філарэт стараецца добра.

  11. 11. Яўген Says:

    што тут казаць… прыклад касьцёла. св. Юзафа ў Менску сведчыць аб “актыўнасці” каталікоў… калі нават у Менску не можам, то што казаць пра астатнія. Тым больш, што тут у нас “беларускі” Кандрусевіч…

  12. 12. Яўген Says:

    З гісторыі парафіі

    Сучасная вёска Сар’я Верхнядзвінскага раёна страціла тую прыгажосць і багацце, якімі валодала калісьці. Першая мураваная каталіцкая капліца ў Сар’і была ўзведзена яшчэ ў XVIII ст., асвечана ўлетку 1796 г. арцыбіскупам магілёўскім, рыма-каталіцкім Мітрапалітам расійскай імперыі Станіславам Богушам-Сестранцэвічам. У палацы Лапацінскіх была яшчэ адна капліца. Новы неагатычны касцёл пад тытулам св. Марыі быў пабудаваны ў Сар’і ў 1852 г. Ігнацыем Лапацінскім, які прысвяціў святыню сваёй памерлай жонцы Марыі і памерламу сыну. Асвечаны касцёл у 1857 г. Ён быў вельмі падобны да віленскага касцёла св. Ганны. Побач знаходзіліся могілкі з пахаваннямі сям’і фундатара. Шляхецкі род Лапацінскіх, які браў свой пачатак ад Мікалая Тадэвуша Лапацінскага, народжанага ў 1715 г., жыў на гэтай тэрыторыі каля двух стагоддзяў. Некаторыя жыхары і да нашых дзён памятаюць апошняга гаспадара маёнтка Станіслава Лапацінскага. Тут знаходзіўся багаты архіў, які належаў роду Сапегаў, і адна з найбуйнейшых бібліятэк таго часу ў невялікім, але багатым палацы сярод французскага парку. Цяпер у будынку касцёла знаходзіцца праваслаўная святыня, а католікі збіраюцца на малітву ў прыватным доме

    http://catholic.by/2/home/news/belarus/vitebsk/101084.html

Leave a Reply