it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 13

Гэты дом збудаваны 102 гады таму і мае два пад’езды. Адзін сабе пад’езд як пад’езд, а вось калі зайсьці ў другі, як рабіў гэта часам Максім Багдановіч,  і падняць галаву ўгору — пабачыш гэта.

Такі тып пад’ездаў завецца атрыюм — як прыклад: рэпліка гатэлю “Эўропа”

Від зь лесьвічнай клеткі апошняга, чацьвертага паверху

Атмасфера хатняя — гадзіньнік на сьцяне і жывыя кветкі

Выхад. Ці ўваход?..

Калі б не загаджаная плітка і тыповыя дзьверы — было б адчуваньне, што заходзіш у касьцёл

Падымаеш галаву — і бачыш мадэрныя скляпеньні

Хто яшчэ не здагадаўся — гэта будынак упраўленьня Лібава-Роменскай чыгункі, на рагу Кірава і Валадарскага

Тэгі:


One Response to “самы таямнічы менскі пад’езд”

  1. 1. Lighti Says:

    Побач з будынінай абвяшчэння БНР…

Leave a Reply